расійскі мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—78). З 1779 пенсіянер АМ у Рыме. Пісаў ідэалізаваныя, прасякнутыя ўрачыстай веліччу пейзажы (пераважна Італіі), а таксама відавыя па характары, але прыдумана «гераічныя» пейзажы ў духу класіцызму: «Від Неапаля» (1806), «Від на Лага-Маджорэ» (1808), «Від у Сіцыліі. Горы» (1811), «Від Рыма. Калізей» (1816), «Вадаспад у Тывалі каля Рыма» (1819). Аўтар пейзажных малюнкаў з натуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
рака, правы прыток р. Алдан, у Хабараўскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1053 км, пл. басейна 171 тыс.км². Пачынаецца 2 вытокамі (Правая і Левая М.) і цячэ пераважна ў межах Юдама-Майскага нагор’я. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна шырокая, забалочаная, у нізоўях больш вузкая. Асн. прыток — Юдама (справа). Сярэдні расход вады каля сяла Чабда 1180 м³/с. Ледастаў з 2-й палавіны кастр. да мая. Суднаходная на 547 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СЯЦЫ-РЫ́БЫ (Molidae),
сямейства рыб атр. іголкабрухападобных. 3 роды (Masturus, Mola, Ranzania), 4 віды. Жывуць пераважна ў трапічных і субтрапічных водах адкрытага акіяна. Маларухомыя.
Даўж. да 3 м і больш, маса да 1,4 т. Цела высокае, сціснутае з бакоў, без хваста; нагадвае дыск месяца (адсюль назва). Функцыю хваста выконваюць заднія ч. спіннога і анальнага плаўнікоў. Скура тоўстая, эластычная, з касцянымі бугаркамі або пласцінкамі. Зубы злітыя ў пласціны. Кормяцца ракападобнымі, кальмарамі, дробнай рыбай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЕ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЕ БЮРО́ (МСБ),
пастаянны выканаўча-інфармацыйны орган Інтэрнацыянала 2-га ў 1900—22. Створана ў вер. 1900 паводле рашэння Парыжскага кангрэса (1900). Знаходзілася ў Бруселі. Уваходзілі па 2 дэлегаты ад кожнай сацыяліст. партыі. Склікалася некалькі разоў на год, паміж пасяджэннямі яго бягучай дзейнасцю кіраваў Выканком Бельг.сацыяліст. партыі. Старшыня МСБ — Э.Вандэрвельдэ, сакратар (з 1905) — К.Гюісманс. МСБ выконвала пераважнатэхн. функцыі: збор інфармацыі, рассылка дакументаў 2-га Інтэрнацыянала і інш. З пачаткам 1-й сусв. вайны фактычна спыніла дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКА-АКУШЭ́РСКАЯ ШКО́ЛА,
прыватная навуч. ўстанова. Засн. ў Мінску ў ліст. 1908. Заснавальнік доктар Л.З.Гутцайт. Пачала дзейнічаць са студз. 1909. Прымаліся асобы жаночага і мужчынскага полу (пераважалі жанчыны). У 1909 было 200 навучэнцаў, у 1910—39 (пераважна яўрэі). Працавалі 9 выкладчыкаў. Курс навучання падзяляўся на тэарэт. і практычную часткі. Практычныя заняткі праводзіліся ў Мінскай яўр. бальніцы. У 1920-я г. на базе школы створана мед. вучылішча № 1, якое дзейнічае і цяпер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТАТЫ́ЧНЫ АПАРА́Т,
часовая структура з кампанентаў клеткі, якая дзеліцца. Ажыццяўляе рух храмасом да полюсаў клеткі і забяспечвае іх раўнамернае размеркаванне паміж даччынымі клеткамі. Мае ў сабе цэнтрыёлі з цэнтрасферамі і верацяно дзялення. Бялкі М.а. (пераважнарыбануклеапратэіды) валодаюць скарачальнымі ўласцівасцямі і па амінакіслотным складзе падобныя да бялкоў мышцаў. Утварэнне пачынаецца ў прафазе мітозу і заканчваецца ў метафазе, разбурэнне — у анафазе. Пашкоджанне М.а. прыводзіць да паталогіі мітозу. Адрозніваюць М.а. астральны (у жывёльных клетках) і анастральны (у раслінных клетках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШ’ЯКО́ВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы мыш’яку. У прыродзе вядома больш за 120 мінералаў мыш’яку, гал. з іх арсенапірыт (да 46% As, часта з прымессю золата), лёлінгіт (да 72,8% As), рэальгар (да 70,1% As) і аўрыпігмент (да 61% As). Пераважна мыш’як здабываюць спадарожна з поліметал. руд у комплексе з золатам, серабром, свінцом, меддзю, кобальтам, волавам і інш. Паходжанне эндагеннае (гідратэрмальнае, метасаматычнае). Радовішчы ў Расіі, ЗША, Швецыі, Мексіцы, Японіі, Балівіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЧАСВЕ́ТКІ (Noctiluca),
род прасцейшых атр. панцырных жгуціканосцаў кл.жгуцікавых. Пашыраны пераважна ў цёплых (трапічных) марскіх водах, трапляюцца ў Чорным і далёкаўсходніх морах. Утвараюць вял. скопішчы ў паверхневых слаях вады. Адны з асн. арганізмаў, што выклікаюць свячэнне мора.
Цела шарападобнае, дыяметрам 2—3 мм, з рухомым скарачальным жгуцікам-шчупальцам. Цытаплазма мае тлушчавыя ўключэнні, якія пры мех. або хім. раздражненнях (у доследах таксама пры ўздзеянні эл. току) акісляюцца і свецяцца (гл.Біялюмінесцэнцыя). Кормяцца дробнымі водарасцямі, інш. прасцейшымі. Размнажаюцца дзяленнем і пачкаваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЖАВЕ́ЙНАЯ СТАЛЬ,
высакаякасная сталь, устойлівая супраць іржаўлення (карозіі) у атм. умовах, марской і рачной вадзе і некаторых агрэсіўных асяроддзях. Найб. пашырана хроманікелевая (мае 18% хрому і 9% нікелю) і хромістая (13—27% хрому) сталь, звычайна з дабаўкамі інш. элементаў. Хромістая сталь выкарыстоўваецца пераважна як канструкцыйны матэрыял для турбінных лапатак, арматуры крэкінг-установак, рэжучага інструменту, іншыя Н.с. — для вырабу зварачнай апаратуры, што працуе ў агрэсіўных асяроддзях, гарачаўстойлівых і гарачатрывалых канструкцый (для работы пры т-ры 550—800 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Кінешамцаў) Гурый
(1630-я г.—1691),
расійскі жывапісец. Жыў пераважна ў г. Кастрама, дзе кіраваў т-вам іканапісцаў. Яго размалёўкам (сумесна з С.Савіным) у Троіцкім саборы ў г. Пераяслаўль-Залескі (1662—68), у царкве Ільі Прарока ў г. Яраслаўль (1680—81), у Троіцкім саборы Іпацьеўскага манастыра ў Кастраме (1685), Праабражэнскім саборы ў г. Суздаль (1689) і інш., а таксама абразам уласцівы багацце фантазіі, цікавасць да навакольнага жыцця, дэкар. маляўнічасць.