КАСТЭ́НКА (Ліна Васілеўна) (н. 19.3.1930, г.п. Ржышчаў Кагарлыцкага р-на Кіеўскай вобл.),
украінская паэтэса. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1956). Друкуецца з 1946. Аўтар паэтычных кніг «Промні зямлі» (1957), «Ветразі» (1958), «Вандроўкі сэрца» (1961), «Над берагамі вечнай ракі» (1977), «Непаўторнасць» (1980), «Сад нятаючых скульптур» (1987), гіст. рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979), драм. паэмы «Снег у Фларэнцыі» (1985) і інш. Паэзіі К. ўласцівы філас. роздум пра лёс чалавека на скрыжаваннях нац. і сусв.гісторыі, унутр. драматызм, інтэлектуальнае напружанне, гіст.-культуралагічная асацыятыўнасць. На бел. мову асобныя яе творы пераклалі В.Аколава, Д.Бічэль-Загнетава, В.Вітка, У.Карызна, В.Коўтун, Н.Мацяш, Р.Семашкевіч, Я.Сіпакоў, Я.Янішчыц. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛАЎ (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 10.3.1930, в. Пашкова Весьягонскага р-на Цвярской вобл., Расія),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай у Ленінградзе (1959). Працуе ў галіне комплекснага маст. праектавання, а таксама ў жывапісе, акварэлі, графіцы. Аўтар праектаў маст. афармлення экспазіцый Бел. музея гісторыіВял.Айч. вайны (1964), ВДНГБССР (1972, 1977; цяпер Рэсп. выставачны цэнтр) і інш. Стварыў адметныя дакладнасцю характарыстыкі, кампазіцыйнай завершанасцю партрэты: «Мантажнік» (1971), разьбяра па дрэве С.Гуткоўскага (1976), фотамастака М.Шарая (1995), д-ра навук Л.Я.Мінько (1997), акадэміка медыцыны І.М.Грышына, кінарэжысёра Ю.Азаронка (абодва 1998) і інш. Аўтар серый пейзажаў «Па Залатым кальцы» (1963), «Па Сібіры» (1971), «Па Беларусі» (1982) і інш., прасякнутых замілаваннем да прыроды і людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСТЭБЛ, Констэбль (Constable) Джон (11.6.1776, Іст-Бергхалт, каля г. Іпсуіч, Вялікабрытанія — 31.3.1837), англійскі жывапісец; буйнейшы прадстаўнік англ.рэаліст. пейзажа. Скончыў АМ у Лондане (1805, з 1829 яе член). Склаўся пад уплывам твораў Я. ван Ройсдала, Н.Пусэна, Т.Гейнсбара. Першы ў гісторыіеўрап. пейзажа маляваў прыроду з натуры Творы рабіў на аснове эцюдаў смелымі неспакойнымі мазкамі, ствараючы свежасць і жывую дынаміку фарбаў, стан святлопаветранага асяроддзя: «Млын у Флэтфардзе» (1817), «Воз для сена» і «Эцюд дрэва» (абодва 1821), «Сабор у Солсберы» (каля 1823), «Дэдхемская даліна» (1828), «Від на Хайгет з Хэмпстэдскіх пагоркаў» (каля 1834), «Стокбай-Нэйленд» (1836) і інш. Яго творы, выстаўленыя ў франц. салоне 1824, паўплывалі на франц.рэаліст. пейзаж 1830—40-х г., у т. л. на Э.Дэлакруа, мастакоў барбізонскай школы, імпрэсіяністаў.
савецкі ваенны дзеяч, камандарм 2-га рангу (1935). Скончыў Чугуеўскае пях. вучылішча (1908), Акадэмію Генштаба (1914). У 1-ю сусв. вайну на штабных пасадах на Заходнім фронце 1915—18. З чэрв. 1918 у Чырв. Арміі. У грамадз. вайну нач. штаба Эстляндскай арміі, камандуючы 6-й і 15-й арміямі і інш. Удзельнік баёў супраць М.М.Юдзеніча, П.М.Урангеля, савецка-польскай вайны 1920. У 1924—27 камандуючы Зах.ваен. акругай (з 1926 Беларуская ваенная акруга). Чл.ЦВКБССР (1927). З 1935 нач.Ваен. акадэміі імя М.В.Фрунзе. Па абвінавачванні ў прыналежнасці да «антысав. трацкісцкай ваен. арганізацыі» прыгавораны да расстрэлу. У 1957 рэабілітаваны. Аўтар артыкулаў па ваен. тэорыі і гісторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАХАЛЁЎ (Пётр Серапіёнавіч) (5.10.1919, с. Мыльнікава Шадрынскага р-на Курганскай вобл., Расія — 15.7.1997),
бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Праф. (1982). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1952). У 1961—90 выкладаў у Бел.АМ. Творам характэрна абагульненасць жывапіснага апавядання, тыпізацыя і характарнасць у вобразным ладзе. Сярод жанравых карцін: «Рамонтныя работы ў МТС» (1954), «Партызанскія паходы» (1958), «Абаронцы Брэста» (1962), трыпціх «Год вялікага пералому» (1965—67), «Рудабельская рэспубліка» (1970), дыпціх «Аб вайне і міры» (1978—83), «Нашы прыйшлі» (1984). Значнае месца займаюць партрэты: «Калгасніца» (1960), «Дачка» (1964), «Ц.В.Канапацкі» (1980) і пейзажы: «Пачатак красавіка» (1962), «Вязынка» (1982). Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» для Бел.дзярж. музея гісторыіВял.Айч. вайны (1969—71).
Літ.:
Шныпаркоў А.М. П.С.Крахалёў. Мн., 1975.
П.Крахалёў. Трактарыста забілі. З трыпціха «Год вялікага пералому». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН ((Kuhn) Томас Сэмюэл) (н. 18.7.1922, г. Цынцынаты, ЗША),
амерыканскі філосаф і гісторык навукі, адзін з лідэраў гіст. школы ў метадалогіі і гісторыі навукі. Праф. ун-таў у Берклі (1958) і Прынстане (1964), Масачусецкага тэхнал. ін-та (1979). У яго канцэпцыі гісторыя навукі разглядаецца як чаргаванне эпізодаў барацьбы розных навук. супольнасцей, якія фарміруюцца і функцыянуюць на аснове прыняцця іх членамі пэўнай мадэлі навук. дзейнасці (парадыгмы, або «дысцыплінарнай матрыцы»). Найб. важныя яе эпізоды — «нармальная навука» (перыяд панавання пэўнай парадыгмы) і «навук. рэвалюцыя» (перыяд распаду парадыгмы, канкурэнцыя паміж альтэрнатыўнымі парадыгмамі і, у канчатковым выніку, пераход да новага перыяду «нармальнай навукі»). К. адмаўляе пераемнасць у развіцці навукі; прагрэс, паводле К., — гэта паняцце, якое мае сэнс толькі для «нармальнай навукі», дзе яго крытэрыем выступае колькасць вырашаных праблем.
Тв.:
Рус.пер. — Структура научных революций. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНУА́ ((Lannoy) Жыльбер дэ) (1386—22.4.1462),
бургундскі падарожнік, дыпламат, мемуарыст. Шмат падарожнічаў (Германія, Данія, Іспанія, Сірыя, Св. Зямля). У 1413—14 і 1421 здзейсніў 2 падарожжы па Усх. Еўропе. 1-е адбылося пасля яго ўдзелу ў паходзе крыжакоў на Польшчу і пралягала праз-ВКЛ па маршруце Дынабург—Вільня—Трокі—Коўна—Мемель. Сустракаўся з вял.кн. Вітаўтам. У час 2-га падарожжа праехаў праз Падолле, у Камянцы зноў сустрэўся з Вітаўтам, прысутнічаў пры прыняцці ім пскоўскага і наўгародскага пасольстваў. У дзённіках шмат каштоўных звестак па гісторыіВКЛ, у т. л. і этнаграфічнага зместу. Адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ «асобнай» мовы і існаванне 12 епархій. Як католік папракаў Вітаўта за сувязь з гусітамі. Місія Л. падвяла рысу пад доўгім перыядам насцярожана-варожага стаўлення да ВКЛ як да дзяржавы «язычнікаў» і садзейнічала пашырэнню ведаў аб ёй у Зах. Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙНЦКАЯ КАМУ́НАМайнцкая рэспубліка,
першая рэспубліка на тэр. Германіі, якая існавала ў час акупацыі Рэйнскай вобл. войскамі рэв. Францыі ў аўстра-пруска-франц. вайну 1792—95. Абвешчана 18.3.1793 у г.Майнц Рэйнска-нямецкім нац. канвентам (першы дэмакр. парламент у герм.гісторыі), скліканым 17 сак.ням. якабінцамі (пераважна студэнты і прафесары) на чале з А.Гофманам і Г.Форстэрам, якія гуртаваліся ў засн. імі на ўзор франц.Якабінскага клуба «Т-ве сяброў свабоды і роўнасці» (вядомы як Майнцкі клуб; «клубісты» лічацца пачынальнікамі рэсп. традыцыі ў Германіі). Канвент скасаваў феад. парадкі і прыняў рашэнне аб далучэнні М.к. да Францыі. Ліквідавана ў выніку заняцця Майнца 23.7.1793 прускімі і аўстр. войскамі і аднаўлення Майнцкага курфюрства.
Літ.:
Мошковская Ю.Я. Г.Форстер — немецкий просветитель и революционер XVIII в. М., 1961;
Die Mainzer Republik. Protokolle des Jakobinerklubs. Berlin, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Віталь Дзмітрыевіч) (н. 26.5. 1923, г. Разань, Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1970), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1958). Настаўнічаў, быў на парт. рабоце ў Віцебскай вобл. З 1958 у Мінскай вышэйшай парт. школе (у 1958—59 нам. дырэктара, у 1960—88 заг. кафедры), з 1990 у інш.ВНУ. Навук. працы па праблемах агульнай тэорыі развіцця, дыялектыкі, логікі і гісторыі філасофіі, метадалогіі і практыкі прафес. падрыхтоўкі кіруючых кадраў.
Тв.:
Закон отрицания отрицания. Мн., 1960;
Проблема развития в философии и естествознании: Ист.-филос. очерк. Мн., 1969;
Научно-техническая революция и диалектика. Мн.. 1976;
Диалектика: системы и развитие. Мн., 1978 (разам з В.В.Марозавым);
Методологическое значение требований формальной и диалектической логики для практики работы руководителей. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЯЁЎСКІ ((Maciejowski) Вацлаў Аляксандр) (1792, г. Кальварыя-Забжыдоўская Малапольскага ваяв., Польшча — 10.2.1883),
польскі славяназнавец, гісторык культуры і права. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це, Вроцлаве, Берліне, Гётынгене. Праф. рымскага права Варшаўскага ун-та (1819—31). Удзельнік паўстання 1830—31. У 1836—49 праф. класічнай філалогіі ў рымска-каталіцкай Духоўнай акадэміі ў Варшаве. У сваіх творах праводзіў ідэі агульнаслав. культ. адзінства. У працы «Гісторыя славянскіх заканадаўстваў» (т. 1—4, 1832—35; выд. перапрацавана, т. 1—6, 1856—65) даследаваў пытанні агульнасці слав. права. Выдаў зборнік крыніц па слав. праве «Помнікі гісторыі, пісьменства і заканадаўства славян» (т. 1—2, 1839). Аўтар прац «Пачатковая гісторыя Польшчы і Літвы...» (1846), «Польскія і літоўскія летапісы і хронікі» (1850), «Польскае пісьменства з найдаўнейшых часоў да 1830 г.» (т. 1—3, 1851—52), «Яўрэі ў Польшчы, Русі і Літве» (1878).