ручная агнястрэльная або пнеўматычная зброя для спарт. стральбы па нерухомых і рухомых цэлях. Бывае наразная і гладкаствольная, адназарадная і магазінная, неаўтаматычная і самазарадная.
Наразная С.з. ўключае вінтоўкі і пісталеты (рэвальверы) малога (звычайна 5,6 мм) і нармальнага калібру. Падзяляецца на мэтавую (адвольнага ўзору) і спартыўную (стандартную). Гладкаствольная С.з. выкарыстоўваецца ў стэндавай стральбе шротам па цэлях, якія ляцяць, — талерачках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКАНТЫ́НС (Tocantins),
рака на У Бразіліі. Даўж. 2850 км, пл.бас. 770 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Мараньян і Алмас, якія пачынаюцца ў цэнтр.ч. Бразільскага пласкагор’я, цячэ па ім, утварае парогі і вадаспады. Ніжняе цячэнне па Амазонскай нізіне. Упадае ў р. Пара (правы рукаў дэльты р. Амазонка). Буйны прыток — р. Арагуая (злева). Разводдзе з кастр. да сак.—красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 16,8 тыс.м³/с. Вадасх. Тукуруі. Суднаходная на 350 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАЖО́С (Tapajós),
рака ў Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Утвараецца ад сутокаў рэк Журуэна і Тэліс-Пірыс (Сан-Мануэл), якія пачынаюцца на ўзв. Сера-дус-Парэсіс. Даўж. ад вытоку р. Журуэна 2200 км, пл.бас. 487 тыс.км². Цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі і вадаспады, ніжняе цячэнне па Амазонскай нізіне. Мнагаводная ад ліст. да сакавіка. Сярэдні расход вады 15,5 тыс.м³/с. Суднаходная ад г. Сан-Луіс (300 км ад вусця). У вусці Т. — г. Сантарэн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫСЕ́ЛІУС, Тызеліус (Tiselius) Арне Вільгельм Каўрын (10.8.1902, Стакгольм —29.10.1971), шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН (з 1956 яе прэзідэнт), Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Упсальскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1938 праф., з 1951 дырэктар Ін-та біяхіміі). У 1960—64 прэзідэнт Нобелеўскага к-тапа хіміі. Навук. працы па даследаванні адсорбцыі і электрафарэзу. Распрацаваў метады электрафарэтычнага і адсарбцыйна-храматаграфічнага аналізу біяпалімераў, у т. л. бялкоў сывараткі крыві. Даказаў комплексную прыроду сываратачных бялкоў. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«У КАЧО́ЎКІ»,
бел.стараж. дзіцячая гульня. Называлі таксама «Калясо», «У кругляк», «Катанне кулі», «Кацёлка» і інш. Для гульні рабілі бярозавы кругляшок дыяметрам 10 см — качоўку. Дзеці дзяліліся на 2 каманды, кожная з якіх займала месца на розных баках вуліцы. Кожны па чарзе стараўся папасці сваім кійком па качоўцы і адкаціць яе ў бок супрацьлеглай каманды. Выйгравала тая каманда, якой удавалася перакаціць качоўку за шарэнгу другой каманды. Замест качоўкі часам выкарыстоўвалі кола ад воза, каменнае ці жалезнае ядро і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІЧА́НКА,
рака ў Бешанковіцкім і Віцебскім р-нах, левы прыток р. Лучоса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 182 км². Выцякае з воз. Чарніца за 700 м на ПнЗ ад в. Латыгава Бешанковіцкага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне, праз воз. Скрыдлева. Вусце каля в. Саўчонкі Віцебскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні невыразная. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, у сярэднім цячэнні на працягу каля 9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСНАЦЦАЦІРАДКО́ЎЕ,
страфа, якая складаецца з 16 вершаваных радкоў, завершаных па метрычным, інтанацыйна-сінтаксічным малюнку і па думцы. Складаецца звычайна з 4 чатырохрадкоўяў з перакрыжаванай, сумежнай або апяразанай рыфмоўкай. Могуць быць і інш. варыянты страфічнай арганізацыі, але ўсе радковыя групы заўсёды цесна звязаны паміж сабой рыфмамі, сінтаксісам, памерам, інтанацыяй, адзінствам паэт. думкі. У бел. паэзіі Ш. створана А.Куляшовым і выкарыстана ім у монастрафічных вершах-шаснаццацірадковіках (цыкл «Новыя вершы») і ў паэмах «Маналог», «Цунамі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСЦІРАДКО́ВІК,
верш з 6 вершарадоў, завершаных па метрычным, інтанацыйна-сінтаксічным малюнку і па думцы. Вызначаюцца паглыбленым лірычным роздумам, афарыстычнасцю паэт. выказвання. Рыфмоўка ў ім можа быць розная: ААББВВ, аБаБвв і інш., напр.:
О, колькі ў нас нянек у літаратуры,
Дарадчыкаў і невясёлых і хмурых,
Прыхільнікаў розных сіропаў і сосак,
Ахоўнікаў сцёртых пытальнікаў, косак,—
Што часам шукае ў натоўпе рука
Сустрэць хоць бы нейкага ерэтыка.
(М.Танк. «О, колькі ў нас нянек у літаратуры...»)
першы касманаўт Швейцарыі. Бакалаўр навук па фізіцы (1970), магістр навук па астранаўтыцы (1975). З 1987 у атрадзе касманаўтаў Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Здзейсніў (як спецыяліст палёту) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 31.7—8.8.1992 на КК «Атлантыс», 2—13.12.1993 на КК «Індэвар», 22.2—9.3.1996 на КК «Калумбія», 20—28.12.1999 на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 42,5 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙ Канстанцін Веньямінавіч (жн. 1896, С.-Пецярбург — 25.2.1939),
савецкі парт. дзеяч. У Кастр. Рэвалюцыю 1917 і грамадз. вайну старшыня Пскоўскага губвыканкома, сакратар Пскоўскага губкома РКП(б). З 1922 заг.арганізац. аддзела Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкома, з 1925 заг.арганізац. аддзела ЦКВКП(б), чл. Выканкома Прафінтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1932 сакратар Маскоўскага к-таВКП(б). З 1934 упаўнаважаны Камісіі сав. кантролю пры СНКСССРпа Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобл.Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1924—34. Чл.ЦВКБССР у 1930—32. На пасадзе 1-га сакратара ЦККП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць т.зв. нацдэмаўшчыны, пры ім быў сфальсіфікаваны працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.