вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе г. Пінск — в. Моталь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад г. Іванава, 152 км ад Брэста, 24 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 949 ж., 443 двары (1999). Цагельны з-д. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. У канцы 18 — пач. 20 ст. тут існаваў Моладаўскі палац. Помнікі архітэктуры — Свята-Вазнясенская царква (канец 18 ст.) і Моладаўская капліца. Гл. таксама Моладаўскі звон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ПАРТЫЗА́НСКАЙ СЛА́ВЫ Створаны ў 1971 ва ўрочышчы Хаваншчына (за 3 км на Пд ад в Корачын) Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., дзе ў 1943—44 у Вял.Айч.вайну базіраваліся Брэсцкія падп. абкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Брэсцкага партыз. злучэння, рэдакцыя і друкарня падп.газ. «Зара»; філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. 960 адзінак асн. фонду (1999). Уключае 4 драўляныя домікі, 2 зямлянкі, калодзеж, «Лясную школу». У доміках экспанаты пра дзейнасць падп. абкомаў, штаба партыз. злучэння, барацьбу моладзі супраць ням. фашыстаў, работу рэдакцыі газеты, партыз. шпіталя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Ловаць, на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Гарадок. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 42 км на ПнУ ад горада і 39 км ад чыг. ст. Гарадок, 75 км ад Віцебска. 529 ж., 224 двары (1999). Лясніцтва, сепаратарны пункт Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Каля вёскі паселішча (3-е тыс. да н.э.) і 2 курганныя могільнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ (Яўген Гаўрылавіч) (15.8.1912, в. Копцевічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.10.1997),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую лётна-тэхн. школу, Мікалаеўскую школу марскіх лётчыкаў (1933). У Вял.Айч.вайну з 1941 у ВМФ, удзельнік баёў пад Ленінградам, у Прыбалтыцы, Усх. Прусіі, Усх. Германіі. Нач. парашутна-дэсантнай службы штурмавога авіяпалка Балт. флоту капітан Н. здзейсніў 61 баявы вылет на штурмоўку варожых войск і караблёў, затапіў карабель, 4 транспарты, 6 катэраў, кананерскую лодку, шмат ваен. тэхнікі ворага. Да 1946 у Сав. Арміі, да 1973 у грамадз. авіяцыі і на парт. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЖМІ́ (сапр.Нежметдзінаў) Каві Гібятавіч
(15.12.1901, в. Красны Востраў Сечанаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 24.3.1957),
татарскі пісьменнік. Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу ў Маскве (1922). Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Татарыі (1934—37). Друкаваўся з 1919. У ранніх апавяданнях, вершах і аповесці «Прыбярэжныя вогнішчы» (1929) адлюстраваны падзеі грамадз. вайны. Аповесці «Светлая сцежка» і «Першая вясна» (абедзве 1930) пра калектывізацыю, паэмы «Хаят апа» (1941) і «Фарыда» (1944) пра Вял.Айч.вайну. Аўтар гіст.-рэв. рамана «Вясновыя вятры» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Янка) (Іван Данілавіч; 25.5.1917, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 3.7.1969),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1940). У Вял.Айч.вайну сувязны партыз. брыгады імя Кірава Мінскай вобл. Настаўнічаў у Дзяржынску, Мар’інай Горцы, Асіповіцкім р-не, працаваў у выд-ве «Народная асвета». Друкаваўся з 1936. Аўтар зб-каў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967). Паэзія Н. грунтуецца на жыццёвай канкрэтнасці, знітавана з чалавекам працы, прасякнута любоўю да роднай зямлі і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРУ́К (Уладзімір Сцяпанавіч) (16.2.1900, в. Бушмічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 5.11.1991),
генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў: камандзір узвода, нач. артылерыі дывізіі. У Вял.Айч.вайну на Карэльскім, Бранскім, 2-м Прыбалт. і 3-м Укр. франтах: камандуючы артылерыяй арміі, нам. камандуючага артылерыяй фронту, камандзір артыл. корпуса. Ўдзельнік баёў у Карэліі, Курскай бітвы, Дзвінскай, Рыжскай, Балатонскай, Венгерскай аперацый. Да 1956 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКА (Яўген Макаравіч) (17.9.1905, в. Вудага Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1939), ген.-лейт. авіяцыі (1945). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў (1928), Барысаглебскую ваен. авіяшколу лётчыкаў-знішчальнікаў (1930), Курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1952). У 1935—41 камандзір авіязвяна, атрада, эскадрыллі, дывізіі, камандуючы ВПС акругі. Вызначыўся пры выкананні спец. ўрадавага задання. У Вял.Айч.вайну на Паўд., Крымскім, Зах., Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах; камандуючы ВПС арміі, фронту, нам. камандуючага паветр. арміяй. Да 1955 на адказных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СТ-ЗАГАРО́ДСКІ,
вёска ў Загародскім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл., на паўн.-ўсх. беразе вадасх.Пагост. За 37 км на ПнУ ад г. Пінск, 212 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Парахонск. 453 ж., 171 двор (2000). Рознічна-гандл. прадпрыемства, хлебапякарня. Бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік архітэктуры — царква Кірылы і Мяфодзія (2-я пал. 19 ст.). Каля вёскі археал. помнік Пагост-Загародскі. Гл. таксама Пагост-Загародская кераміка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (31.12.1908, в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.10.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1932 у НКУС. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, Бел., 1-м Укр., 3-м і 1-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Старшы ад’ютант стралк. батальёна капітан П. вызначыўся ў баях у час прарыву абароны ворага каля г. Кутна, на р. Піліца (Польшча) і ўступлення сав. войск на тэр. Германіі. Пасля вайны на гасп. рабоце.