КУРЛО́ВІЧ (Віктар Іванавіч) (н. 30.12.1950, г. Курэссаарэ, Эстонія),

бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д тэхн. навук (1991), праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1973). З 1975 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. даследаванні па адаптыўнай апрацоўцы сігналаў, распрацоўцы прынцыпаў, спосабаў і высокаэфектыўных алгарытмаў распазнавання.

Тв.:

Фильтры с самонастраивающейся полосой // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1991. Т. 34, № 5;

Дискретный метод анализа характеристик обнаружения-распознавания коррелированных сигналов на коррелированном фоне (разам з С.​Р.​Гейстэрам) // Радиотехника и электроника. 1991. Т. 37, № 6.

т. 9, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЎШЫ́ННІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 21.1.1936, в. Альхоўка Луганскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Д мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958) і працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыі дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы, прафілактыцы анкалагічных і гематалагічных захворванняў у дзяцей.

Тв.:

Комплексная коррекция нарушений гомеостаза, вызываемых лейкозной опухолью и ее терапией у детей // Педиатрия. 1990 № 4;

Гематологические болезни у детей. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 9, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ШНЕР (Юрый Захаравіч) (н. 18.4.1936, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1995), праф. (1998). Скончыў Гур’еўскі пед. ін-т (1959). З 1981 у Магілёўскім пед. ін-це. Навук. працы па праблемах выхавання і вытв. навучання ў сістэме прафес.-тэхн. адукацыі.

Тв.:

Система воспитательной деятельности мастера производственного обучения профтехучилища. М., 1992;

Мастер и личность учащегося: гуманист. аспект. М., 1994 (у сааўт.);

Воспитательная деятельность мастера производственного обучения профтехучилища: (вопросы теории и практики) Мн., 1998.

т. 9, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ЙЗЕРАЎ (Аркадзь Тэвелевіч) (н. 17.1.1922, Мінск),

бел. юрыст. Д юрыд. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію Сав. Арміі (1949) і Ваен. ін-т замежных моў у Маскве (1953). У 1940—57 у Сав. Арміі. З 1959 навук. супрацоўнік АН БССР, з 1966 — дацэнт, праф. кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Аўтар прац па дзярж., канстытуцыйным праве.

Тв.:

Савецкая выбарчая сістэма. Мн., 1974;

Демократические формы деятельности местных Советов. Мн., 1977;

Местные Советы: формирование и деятельность: (Опыт конкретно-социол. исслед.). Мн., 1991.

т. 9, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́МЕШ (Уладзімір Піліпавіч) (22.3. 1908, в. Падлессе Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 14.8.1975),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д с.-г. н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў БСГА (1929). З 1938 нам. дырэктара, у 1944—68 рэктар, адначасова з 1933 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па вывучэнні хім. саставу і пажыўнасці кармоў, мікраэлементным жыўленні с.-г. жывёлы.

Тв.:

Состав и питательность кормов Белоруссии. Мн., 1962 (у сааўт.);

Аминокислотный состав протеина кормов. Мн., 1971 (у сааўт).

т. 9, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ЙКА (Наталля Аляксандраўна) (н. 17.3.1946, г. Чарнаўцы, Украіна),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1993). Скончыла БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазерных і аптычных сістэм. Распрацавала тэарэт. мадэліраванне працэсу генерацыі лазерных сістэм з запазняльнай адваротнай сувяззю, вызначыла прычыны і ўмовы суіснавання мультыстабільнасці па розных характарыстыках поля выпрамянення, распрацавала метады пераключэння мультыстабільных станаў у розных тыпах лазераў.

Тв.:

Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з А.​М.​Самсонам, Л.​А.​Катомцавай).

т. 9, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУЦЭ́ВІЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 29.2.1944, в. Працавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1969). З 1976 у Гродзенскім с.-г. ін-це (у 1994—99 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі с.-г. жывёл, вет. медыцыне.

Тв.:

Параўнальная ацэнка шкілета і мускулатуры ў двух- і трохпародных помесных бычкоў // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1989. № 1;

Методические разработки по основам ветеринарии. Гродно, 1997.

т. 9, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫ́ЗІКАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 29.10. 1952, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1994), праф. (1996). Сын М.Ф.Лызікава. Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1974), з 1982 працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.

Тв.:

Профилактика и лечение ишемических повреждений тонкой кишки в хирургии Новополоцк, 1995;

Желчнокаменная болезнь. Витебск, 1998 (разам з С.​С.​Сцебуновым, С.​П.​Лярскім).

т. 9, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАВА (Алена Васілеўна) (н. 8.9.1924, г. Смаленск, Расія),

бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі. Д мед. н. (1971), праф. (1980). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1947), з 1952 працуе ў ім. Навук. працы па ўзаемаадносінах паталаг. кампенсатарных рэакцый арганізма ў працэсе развіцця хваробы, парушэннях мазгавога кровазвароту, эксперым. тэрапіі ішэміі галаўнога мозга.

Тв.:

Динамика взаимоотношений патологических и компенсаторных реакций организма при некоторых формах нарушения кровообращения. Мн., 1974 (у сааўт.);

Центральные механизмы нейрогуморальной регуляции функций в норме и патологии. Мн., 1985 (у сааўт.).

т. 9, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЎКО́ (Анатоль Ігнатавіч) (н. 15.4.1948, в. Астравок Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. сацыёлаг. Д сацыялагічных навук (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1975), дзе і працаваў. З 1990 у Нац. ін-це адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі і метадалогіі адукацыі, эканам. сацыялогіі, сац. педагогікі, сацыялогіі духоўнага жыцця.

Тв.:

Воспитание чувства хозяина социалистического производства. Мн., 1984;

Роль и место образования в системе культуры. Мн., 1992;

Социальные проблемы образования: История и современность. Ч. 1—2. Мн., 1993.

т. 9, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)