птушка сям. каральковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве пераважна ў яловых лясах. Увосень і зімой вандруе ў мяшаных і лісцевых насаджэннях. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Аселы і вандроўны від.
Самая маленькая птушка Беларусі, вядомая пад назвай «еўрап. калібры». Даўж цела 9—11 см, маса 5—7 г. Апярэнне мяккае, пушыстае. Спіна шаравата-зялёная, брушка светла-шэрае, хвост цёмна-буры, на крылах па 2 белыя палоскі, на галаве жаўтавата-аранжавы чубок з цёмнымі падоўжанымі палоскамі па баках. Гнёзды пераважна на елках. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Валерый Іванавіч) (н. 25.7.1949, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). У 1973—76 выкладчык Грозаўскай школы-інтэрната (Капыльскі р-н Мінскай вобл.). З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АНБеларусі (з 1992 вучоны сакратар). Даследуе дэкар.-прыкладное мастацтва. Аўтар кніг: «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Традыцыі і наватарства ў беларускім савецкім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве» (1985) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996 (за ўдзел у выданні «Гісторыі беларускага мастацтва», т. 1—6, 1987—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВІНАГРО́ДСКІ (Барыс Фёдаравіч) (14.3.1896, г. Артвін, Турцыя — 29.9.1982),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст.Беларусі (1956). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1917—19). З 1925 у Гомелі; выкладаў малюнак у школах і тэхнікумах (1926—37), выяўл. студыях (1948—57), гал. мастак Дзярж.т-ра лялек Беларусі (1940—48). Ствараў сціплыя, без вонкавых эфектаў, лірычныя пейзажы: «Каля прыстані» (1947), «Баржы на Сажы» (1949), «Сож каля суднарамонтнага завода» (1951), «Сож. Лёд прайшоў» (1960), «Прыцемкі на Прыпяці» (1963), «Мірнае неба» (1964), «Зеляніна. Май» (1967), «Уборка сена» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НЧАНКА (Валянцін Мацвеевіч) (н. 7.5.1937, в. Александрыя Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і біяфізікі раслін. Д-рбіял.н. (1977), праф. (1995). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1960 у Ін-це біялогіі АНБеларусі, з 1977 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па праблемах фотасінтэзу (у сувязі з мінер. жыўленнем і вільгацезабеспячэннем, прадукц. працэсам), па малекулярна-мембранных механізмах рэгуляцыі.
Тв.:
Фотосинтез и структурное состояние хлоропластов. Мн., 1974;
Регуляция функций мембран растительных клеток. Мн., 1979 (разам з У.М.Юрыным, Ст.Г.Галакціёнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НЧАНКА (Яўген Іванавіч) (н. 27.6.1943, г. Глазаў, Удмурція),
бел. спартсмен (плаванне). Д-рпед.н. (1993), праф. (1994). Засл. трэнер БССР (1976), СССР (1981). Чэмпіён і рэкардсмен Беларусі 1961—63 па плаванні. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1966). Трэнер зборных каманд Беларусі (1966—67), СССР (1975—84) па плаванні. З 1989 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту. З 1995 прарэктар. Аўтар навуч. і метадычных дапаможнікаў, у т. л. «Плаванне ў комплексе ГПА» (1976, з Г.Э.Васілеўскім), «Навука пра спартыўнае плаванне» (1993), «Тэорыя і практыка спорту» (ч. 1—3, 1996—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИНЖЕНЕ́РНО-ФИЗИ́ЧЕСКИЙ ЖУРНА́Л»,
навукова-тэхнічны часопіс. Засн. ў 1958 у Мінску як усесаюзны штомесячны часопіс Дзярж.к-таСМСССР па навуцы і тэхніцы і АНБССР. З 1992 часопіс Нац.АНБеларусі. Выдаецца Акадэмічным навук. комплексам «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нац.АНБеларусі». Асн.навук. кірункі: цеплафізіка, цепла- і масаабмен, тэорыі цеплаправоднасці і сушкі, тэрмадынаміка неабарачальных працэсаў, буд. цеплафізіка, структурна-мех. характарыстыкі дысперсных сістэм, рэафізіка, нізкатэмпературная плазма. У складзе рэдакцыйнага савета вучоныя Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады, Індыі і інш. Часопіс перавыдаецца на англ. мове ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПА́ЦЬЕЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (30.6.1911, г. Растоў, Расія — 8.8.1969),
бел. вучоны-генетык і селекцыянер. Чл.-кар.АНБеларусі (1969), д-рс.-г.н. (1959), праф. (1960). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1934). У 1948—61 заг. кафедры пладаводства БСГА, з 1961 заг. аддзела радыяцыйнай генетыкі Ін-та біялогіі АНБеларусі, з 1962 у Бел. ун-це. Навук. працы па селекцыі, насенняводстве садова-агародных культур, дыферэнцыйнай сістэматыцы раслін. Вывеў некалькі сартоў памідораў.
Тв.:
Частная селекция овощных культур. Мн., 1965;
Овощные растения земного шара. Мн., 1966;
Помология БССР Атлас плодов яблони. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 12.4.1934, Мінск),
бел. танцоўшчык, педагог. Засл. дз. маст.Беларусі (1996). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1953), маскоўскі Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1960). У 1953—60 артыст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1973—75 дырэктар і маст. кіраўнік, з 1997 педагог Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. У 1957—96 (з перапынкамі) выкладаў (у 1962—73 і 1993—94 маст. кіраўнік) у Дзярж. харэаграфічным каледжы Рэспублікі Беларусь. У 1971—88 (з перапынкамі) працаваў у Балгарыі, Казахстане, Кіргізіі, Узбекістане. Сярод вучняў: Р.Акачонак, У.Іваноў, У.Камкоў, В.Саркісьян, Ю.Траян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАШО́Ў (Арцямон Сямёнавіч) (21.4.1894, хутар Карпаў Цымлянскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 23.6.1963),
фагатыст, педагог. Засл. арт. Кіргізіі (1943). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1917). У 1917—44 артыст і саліст аркестраў оперных т-раў Масквы (у 1917—23 Вял.т-ра), Рыгі (у 1923—36 адначасова выкладаў у Латв. кансерваторыі), Фрунзе. У 1944—48 саліст аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1944 выкладаў у Бел. кансерваторыі. З яго працай на Беларусі пачалося станаўленне выканальніцтва на фагоце. Сярод вучняў К.: У.Апацкі, С.Ажыгін, А.Новікаў. Аўтар метадычных прац па праблемах выканальніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ТНЫЯ (Ungulata),
надатрад млекакормячых. 6 атр.: даманы, няпарнакапытныя, парнакапытныя, сірэны, мазаляногія (Tylopoda) і хобатныя (Proboscidea). 91 сучасны род. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды (у Аўстралію і Новую Зеландыю завезены). На Беларусі 5 відаў: алень высакародны, дзік, зубр, казуля, лось. Зубр занесены ў Чырв. кнігі МСАП і Беларусі. Да капытных належаць свойскія буйная рагатая жывёла, авечка, каза, конь, свіння.
Памеры ад дробных (даманы) да вельмі буйных (сланы). Пальцаў ад 1 да 5, найб. развітыя 3-і і 4-ы пальцы; у сапр. К. канцавыя фалангі гэтых пальцаў заканчваюцца капытамі. У многіх вызначаецца палавы дымарфізм. Расліннаедныя, некат. ўсёедныя.