гарадскі бытавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Выконваецца пад мелодыю рус.нар. песні «Карабейнікі». Выканаўцы, узяўшыся рукамі накрыж, прыстаўным крокам рухаюцца па крузе, потым кожны выконвае некалькі вальсавых паваротаў.
Працягваючы рух, танцоры робяць прыстаўныя крокі ў бакі і павароты пад рукой. У канцы фігуры хлопец і дзяўчына робяць до-за-до. Рухі паўтараюцца некалькі разоў запар у тым жа парадку. Другая фігура выконваецца як полька або вальс. Танец мае невял. рэгіянальныя адрозненні. З канца 19 ст. пашыраны па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХНЕ́НКА (Серафім Васілевіч) (15.2.1914, в. Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. — 8.3.1977),
бел вучоны ў галіне іхтыялогіі. Д-рбіял.н. (1968). Скончыў БДУ (1938). З 1956 у Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы пабіял. асновах засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Прапанаваў тэорыю нераставай міграцыі еўрап. вугра; заснавальнік айчынных даследаванняў па ўзнаўленні еўрап. вугра ў штучных умовах.
Тв.:
Биология и распространение угря. Мн., 1958;
Европейский угорь. М., 1969;
Эколого-физиологическая пластичность европейского угря Anguilla anguilla L. Мн., 1977 (разам з В.А.Бяздзенежных, С.Л.Гаравой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НЭДЗІ ((Kennedy) Роберт Фрэнсіс) (20.11.1925, г. Бруклайн, ЗША — 6.6.1968),
дзяржаўны і паліт. дзеяч ЗША. Брат Дж.Ф.Кенэдзі. Па адукацыі юрыст. У 1953—60 юрыд. саветнік сенацкіх камісій, у т. л. ў 1953—54 пастаяннага падкамітэта па расследаваннях на чале з Дж.Р.Макарці. У 1961—64 міністр юстыцыі (ген. пракурор), падтрымліваў рух за грамадз. правы негрыцянскага насельніцтва, спрыяў прыняццю ў 1964 закона аб грамадз. правах. У 1964—68 сенатар ад штата Нью-Йорк. У 1968 абвясціў пра намер дамагацца вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакр. партыі. Забіты ў час перадвыбарчай кампаніі.
французскі матэматык і механік. Чл.Франц.АН (1738). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1754). Навук. працы па інтэгральным і дыферэнцыяльным злічэнні, аналіт. і дыферэнцыяльнай геаметрыі, нябеснай механіцы. Увёў паняцці крывалінейнага інтэграла і поўнага дыферэнцыяла функцыі некалькіх пераменных. Распрацаваў дынамічную тэорыю адноснага руху (1742), тэорыю руху Месяца (1751). Выканаў разлік траекторыі каметы Галея і прадказаў яе з’яўленне ў 1759 з памылкай каля 1 мес. У 1736—37 прымаў удзел у лапландскай экспедыцыі па вымярэнні даўжыні дугі зямнога мерыдыяна, прапанаваў матэм. тэорыю фігуры Зямлі (1743).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Барыс Канстанцінавіч) (22.8.1889, г. Казань, Расія — 13.1.1953),
расійскі хімік-арганік. Чл.-кар.АН Беларусі (1936), д-рхім.н., праф. (1935). Скончыў Тэхнал.ін-т у Пецярбургу (1913). З 1918 дырэктар доследнага з-да ваен.-хім. камбіната, з 1930 у Ленінградскім філіяле Ін-та торфу АНСССР, у 1935—50 у Ін-це гаручых выкапняў АНСССР. Навук. працы пахім. тэхналогіі цвёрдага паліва, у т. л.па хіміі і тэрмічным раскладанні бел. тарфоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1750-я г. за межамі г. Кобрын Брэсцкай вобл., на беразе р. Мухавец, у 1841 перавезена ў горад, перабудавана з элементамі позняга класіцызму. Складаецца з асн. зруба, 5-граннай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў, размешчаных па вуглах асн. зруба. Усе аб’ёмы накрыты агульным шматсхільным дахам, у сярэдзіне якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца вял. 8-гранны светлавы барабан з купалам. Гал. фасад раскрапаваны па баках выступамі і аздоблены 2 калонкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОМІВАЯЖО́Р (франц. commis voyageur),
раз’язны прадстаўнік (агент) гандл. фірмы, збытавы пасрэднік, які прапануе пакупнікам тавары па ўзорах, каталогах і да т.п., што знаходзяцца пры ім. Мае права атрымліваць за тавары плату і ўстанаўліваць па ёй тэрміны. Узоры тавараў, якія знаходзяцца пры ім, падлягаюць, як правіла, мытнаму абкладанню пры ўвозе ў дадзеную краіну. У некаторых выпадках мытныя пошліны вяртаюцца яму пры зваротным вывазе ўзораў з краіны. К., у адрозненне ад агента, камісіянера або дылера, не можа быць самастойнай юрыд. асобай і не падлягае гандл. рэгістрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ННЫ ЗАВО́Д,
гаспадарка, якая займаецца ўзнаўленнем і гадоўляй высакакласных коней на племя. Забяспечвае жарабцамі-вытворнікамі племянныя конегадоўчыя фермы с.-г. прадпрыемстваў. Мае спецыялізаваныя збудаванні: стайні, манежы, вет. лазарэт з ізалятарам, лабараторыю для штучнага асемянення, склады фуражу, конскага інвентару і інш. На Беларусі племянная і селекцыйная работа паконегадоўлі вядзецца на 6 К.з. Найбуйнейшыя з іх — Гомельскі, Мсціслаўскі, Мінскі імя Даватара, «Зарэчча» (г. Жодзіна Мінскай вобл.). Асн. метад — чыстапароднае развядзенне па лініях. Гадуюць беларускіх запражных коней, рускую цяжкавозную пароду, рускую рысістую пароду, тракененскую пароду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЧЭ́НЯ (Мікалай Антонавіч) (н. 7.8.1938, в. Козікі Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Канд.біял.н. (1974), праф. (1993). Скончыў Львоўскі політэхнічны ін-т (1965). З 1979 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па N-ацыліраванні гетэрыламінаў і амідаў у олеуме і па сінтэзе біялагічна актыўных злучэнняў.
Тв.:
Синтез и изучение противомикробной активности М-(5-нитротиазол-2-ил) = N -гетерил- или бензолсульфонилглутарилдиамидов (разам з Т.М.Сакаловай) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1993. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ІН (Апалон Канстанцінавіч) (1833, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 25.11.1902),
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Рышэльеўскі ліцэй у Адэсе і Міхайлаўскае артыл. вучылішча ў Пецярбургу, слухаў лекцыі ў Парыжскім ун-це і Франц. калежы. У 1881—94 чл.Дзярж. савета. З 1886 у Мін-ве ўнутр. спраў, з 1891 дырэктар гасп. дэпартамента. У 1892—94 міністр шляхоў зносін. Па яго прапанове створаны Гал. інспекцыя шашэйных і водных дарог, суднаходныя інспекцыі пры начальніках дыстанцый на рэках Масква, Ака, Зах. Дзвіна, упраўленне па буд-ве Сіб. чыгункі. Апошнія гады жыў у Шклове.