МІРАЧЫ́ЦКІ Леў Паўлавіч (н. 25.10.1925, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык-славіст, літаратар. Канд.гіст.н. (1972). Скончыў БДУ (1956). З 1956 навук. супрацоўнік Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 — Літ. музея Я.Коласа АН Беларусі. З 1963 у Бел. т-ве дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі. З 1970 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе культ. сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй, Фінляндыяй, жыццё і творчасць бел. і замежных дзеячаў культуры, нац.-вызв. рух на Беларусі.
Тв.:
Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957;
З незабыўных дарог. Мн., 1961;
Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981;
Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992;
Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́САРСКІ КАСЦЁЛ ГА́ННЫ,
помнік архітэктуры класіцызму ў в. Мосар Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1792. Прамавугольны выцягнуты па падоўжнай восі мураваны будынак накрыты 2-схільным дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Гал. фасад аздоблены канеліраванымі пілястрамі, філёнгамі, паўкруглымі нішамі са скульптурамі святых. Аконныя і дзвярныя праёмы прамавугольныя, аздоблены ліштвамі. Пры ўваходзе вылучаны вузкі нартэкс з бакавымі ўваходамі ў асн. залу. Зала перакрыта люстраным скляпеннем з арнаментаванай размалёўкай. Алтарная сцяна дэкарыравана канеліраванымі пілястрамі, 10 філянговымі рамамі з ляпнымі барэльефнымі выявамі евангелістаў. Сцены завершаны па перыметры магутным антаблементам, які мае фрыз з трыгліфамі і ляпнымі гірляндамі, карнізам з сухарыкамі. Зпаўд.-зах. боку ад касцёла стаіць 3-ярусная мураваная званіца, накрытая шатром. Збудаванні абнесены мураванай агароджай з брамай.
Т.В.Габрусь.
Мосарскі касцёл Ганны. Рэльеф «Евангеліст Марк».Мосарскі касцёл Ганны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТАЛЬСКІЯ КАЖУХІ́,
бел. традыцыйнае зімовае нар. адзенне зв. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Пашыраны з даўніх часоў. Шылі з белых нядубленых аўчын. М.к. былі доўгія, шчыльныя да стану з адкладным каўняром. Кроілі іх з бакавымі клінамі («вусамі»), зашпільвалі на гаплікі, багата аздаблялі рознакаляровай вышыўкай «козлікам», гладдзю, нашыўкамі пярэстага шнура, раменьчыкаў, тканіны (найчасцей блакітнае, чырвонае, зялёнае сукно), пампонамі. З 1930-х г. М.к. шылі з дубленых аўчын, якім надавалі чырвона-цагляны ці вохрысты колер. Яны сталі кароткія, прамога ці паўпрыталенага сілуэта, найчасцей са стаячым каўняром і футравай аблямоўкай уздоўж верхняга крыса, па нізе і разрэзах кішэняў. Аздаблялі каляровымі раменьчыкамі, працягнутымі праз вузкія надрэзы ўздоўж швоў, а таксама вышыўкай на кішэнях, нізе рукавоў, верхняй прыкаўнернай частцы спінкі. Паступова выходзяць з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛЬТЦЭР Таццяна Іванаўна (6.6.1904, Масква — 16.7.1992),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1972). На сцэне з 1920. З 1925 працавала ў маскоўскіх т-рах імя Массавета, з 1940 Мініяцюр, з 1947 Сатыры, з 1977 у т-ры «Ленком». Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэн. малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы зпсіхал. дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І.Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А.Астроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б.Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін», «Формула кахання». Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЗВА́Л,
спецыялізаваны грузавы аўтамабіль, кузаў якога можа перакульвацца назад, убок або назад і ўбок. Найб. пашыраны С. з кузавамі бункернага, каўшовага ці універсальнага тыпу з гідраўлічным механізмам (пад’ёмнікам) перакульвання, які прыводзіцца ў дзеянне ад рухавіка аўтамабіля. Ёсць С. з пнеўматычным, пнеўмагідраўлічным прыводам, з прымусовай разгрузкай матэрыялаў з дапамогай шнэка, самазвальныя аўтапаязды (з цягача і паўпрычэпа з доннай разгрузкай). Грузападымальнасць С. да 180 т і больш. Выкарыстоўваюцца на земляных работах, пры здабычы карысных выкапняў (кар’ерныя С.) і інш. На Беларусі розныя тыпы С. выпускаюць Беларускі аўтамабільны завод (гл. таксама БелАЗ), Магілёўскі аўтамабільны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў. Гл. таксама Думпер.
Самазвалы 1 — МАЗ-525 (1950); 2 — «Волат» (Мінскага завода колавых цягачоў); 3 — МаАЗ-750516 (Магілёўскага аўтамабільнага завода); 4 — чатырохвосевы з пад’ёмнай сярэдняй воссю «Фрэйтлайнер» (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАСА́ТЭ, Сарасатэ-і-Наваскуэс (Sarasate у Navascuéz) Пабла дэ (Пабла Марцін Мелітан; 10.3.1844, г. Памплона, Іспанія — 20.9.1908), іспанскі скрыпач, кампазітар; адзін з найбуйнейшых скрыпачоў-віртуозаў. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1857). З 1859 вёў гастрольную дзейнасць. У канцы 1860-х г. арганізаваў стр. квартэт у Парыжы, з якім канцэртаваў у многіх краінах, у т. л. ў Расіі (з 1869). Іграў у ансамблях з піяністамі А.Р. і М.Р. Рубінштэйнамі, скрыпачамі Г.Вяняўскім і Л.Аўэрам, віяланчэлістамі К.Давыдавым і А.Вержбіловічам. У Парыжы быў пастаянным удзельнікам т.зв. чацвяргоў у І.Тургенева. Звял. поспехам выконваў асабістыя творы, у якіх яскрава праявіўся нац. стыль. Аўтар твораў для скрыпкі зфп., у т. л. «Арагонская хота», канцэртнай фантазіі на тэмы класічных опер і інш. Каралевай Ізабелай быў узнагароджаны адной з лепшых скрыпак А.Страдывары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Віктар Паўлавіч (13.4.1909, г. Уфа, Расія — 19.6.1996),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1975). Скончыў Томскі індустрыяльны ін-т (1934). З 1947 дырэктар Мінскага трактарнага з-да, з 1951 дэкан ф-та ў БПІ, у 1954—59 дырэктар Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі (адначасова з 1956 заг. кафедры, з 1981 праф.). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслуговай вытв-сці ў аграпрамысл. комплексе.
Тв.:
Управление качеством ремонта сельскохозяйственных машин. Мн., 1981 (разам з В.В.Суславым);
Машинные дворы и ремонтные мастерские для сельскохозяйственной техники. 2 изд. Мн., 1986 (разам з Л.В.Суславым, В.В.Суславым);
Ремонт и хранение техники в сельском хозяйстве. Мн., 1989 (разам з М.М.Падлекаравым, В.В.Суславым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХО́ПАЛЬ,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны—Боркі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 120 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 425 ж., 169 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанская царква (1903).
Вядома з 1680 як дзярж. вёска ў Брэсцкім пав.ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі, з 1801 цэнтр воласці Пружанскага пав.З 1921 у складзе Польшчы, з 1925 цэнтр гміны Пружанскага пав. Палескага ваяв.З 1939 у складзе БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Шарашоўскага, з 1956 Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. У Вял.Айч. вайну ням. фашысты загубілі ў С. і сельсавеце 305 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РМАНАЎ Ігар Аляксандравіч (н. 27.2.1960, г. Запарожжа, Украіна),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1998), праф. (2001). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1990 у Нац. ін-це адукацыі (з 1990 заг. лабараторыі, з 1992 заг. аддзялення, з 1994 нам. дырэктара). З 2000 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па псіхал. праблемах дзіцячай агрэсіўнасці, парушэнняў асобаснага развіцця і паводзін дзяцей і падлеткаў, механізмаў рэгуляцыі матывацыйнай, эмацыянальнай, валявой і маральнай сфер асобы, сям’і і адносін паміж дзецьмі і бацькамі.
Тв.:
Детская агрессивность: Психодиагностика и коррекция. Мн., 1996;
Психологическая работа с детьми, лишенными родительского попечительства. Мн., 1999 (разам з А.А.Аладзьіным, Н.В.Фурманавай);
Психологические особенности детей, лишенных родительского попечительства. Мн., 1999 (з імі ж);
Психология общения в учебно-педагогическом процессе. Мн., 2000 (разам з А.А.Аладзьіным, А.М.Амялішка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІСЭ́ (Тысэ) Эдуард Казіміравіч
(13.4.1897, г. Ліепая, Латвія — 18.11.1961),
расійскі і латвійскі кінааператар; адзін з заснавальнікаў рас. аператарскай школы. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Засл. дз. маст. Латвіі (1947). З 1914 здымаў першыя латв.дакумент. фільмы, хроніку 1-й сусв. вайны, рэпартажы пра падзеі грамадз. вайны. З 1921 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1943 праф.). Рабіў дакумент. здымкі У.І.Леніна (1918—24); аператар фільмаў рэж. С.Эйзенштэйна «Стачка» (1925, з В.Хватавым), «Браняносец «Пацёмкін» (1925), «Кастрычнік» (1927), «Старое і новае» (1929), «Аляксандр Неўскі» (1938), «Іван Грозны» (2-серыйны, 1945; 2-я серыя з А.Масквіным). Інш. работы: «Сустрэча на Эльбе» (1949), «Кампазітар Глінка» (1952). Рэжысёр (зЗ.Аграненка) і аператар фільма «Бессмяротны гарнізон» (1956). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950.