зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш.У агульным выпадку, калі A і B — два значэнні адной і той жа велічыні і A < B, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік m, што Am > B; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі. У 19 ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх Архімедава аксіёма не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЗУС ФЕДЭ́РЫС (лац. casus foederis),
умова або юрыд. факт, наступленне якога дае падставу бакам уміжнар. дагаворы прыступіць да здзяйснення або здзейсніць пэўныя дзеянні ці ўстрымацца ад іх. Уміжнар. канвенцыях і інш. актах аб правілах вядзення вайны К.ф. служыць вызначэннем моманту, калі ўдзельнікі ўзбр. канфлікту абавязаны ўжываць і выконваць устаноўленыя імі нормы гуманітарнага права. У двухбаковых дагаворах аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе паміж дзяржавамі К.ф. — умова, якая вызначае, што ў выпадкуўзбр. нападу з боку якой-н. дзяржавы на аднаго з удзельнікаў дадзенага дагавора другі бок павінен аказаць яму дапамогу ўсімі сродкамі, уключаючы ўзбр. сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДРО́СКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1918 Падпісана 30.10.1918 прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Асманскай імперыі на борце англ. крэйсера «Агамемнан» у порце Мудрас (в-аў Лемнас) пасля паражэння Турцыі ў 1-й сусв. вайне. Прадугледжвала: адкрыццё чарнаморскіх праліваў для ваен. караблёў Антанты з правам акупацыі саюзнікамі фартоў Басфора і Дарданелаў, капітуляцыю тур. войск у Хіджазе, Іраку, Сірыі, Йемене і вывад іх з Ірана, Закаўказзя і Кілікіі; згоду на акупацыю саюзнікамі 6 вілаетаў тур. Арменіі «ў выпадку хваляванняў у адным з іх»; выдачу тур.ваен. флоту; дэмабілізацыю тур. арміі; вяртанне Турцыяй усіх ваеннапалонных. Фармальна дзейнічала да падпісання Муданійскага перамір’я 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬНЫЯ ХВА́ЛІ, уласныя хвалі,
бягучыя гарманічныя хвалі ў лінейнай дынамічнай сістэме з пастаяннымі параметрамі, калі можна не ўлічваць паглынанне энергіі; абагульненне паняцця нармальных ваганняў на адкрытыя вобласці прасторы і незамкнутыя хваляводныя сістэмы.
Сукупнасць Н.х. дадзенай сістэмы мае ўласцівасці: кожная Н.х. з’яўляецца свабодным (без знешняга ўздзеяння) рухам сістэмы і можа ўзбуджацца незалежна ад інш. Н.х.; адвольны хвалевы працэс у сістэме без крыніц можна адназначна выявіць у выглядзе суперпазіцыі Н.Х.: спектр частот Н.х. з’яўляецца суцэльным, а рэальныя працэсы можна вызначыць праз інтэгральныя сумы Н.х.; увыпадку монахраматычных працэсаў сярэдні за перыяд паток энергіі роўны суме патокаў энергіі асобных Н.х.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСДУ́КЦЫЯ (ад лац. transductio перамяшчэнне),
перадача генет. матэрыялу ад адной бактэрыі (донара) да другой (рэцыпіента) з дапамогай бактэрыяфага. Існуе ў многіх бактэрый: сальманел, шыгел, бацыл, актынаміцэтаў і інш. Умераныя фагі (бактэрыяфагі) у працэсе вегетатыўнага размнажэння здольныя выпадкова захопліваць і пераносіць уінш. клеткі любы ўчастак ДНК бактэрый, што яны разбураюць. У гэтым выпадку ўласная ДНК фага замяняецца на аналагічны па памерах фрагмент бактэрыяльнай храмасомы, які можа мець некалькі генаў. Пры чарговым заражэнні фагам бактэрыі ўчастак храмасомы донара пераносіцца ў клетку рэцыпіента. Выкарыстоўваецца ў генетыцы бактэрый пры складанні генет. карт, для аналізу іх генет. структуры і функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЎЭ МЕ́ТАД,
метад даследавання монакрышталёў з дапамогай дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. Выкарыстоўваецца для вызначэння прасторавай арыентацыі і рэальнай структуры монакрышталёў, іх пунктавай групы сіметрыі, змен крышталічнай структуры пад уздзеяннем т-ры, ціску, апрамянення і інш.
У Л.м. тонкі пучок рэнтгенаўскіх прамянёў неперарыўнага спектра падае на нерухомы монакрышталь. Рассеянае выпрамяненне ў напрамках, вызначаных паводле Брэга—Вульфа ўмоў, рэгіструецца на фотаплёнцы, размешчанай за крышталём, перпендыкулярна праменю; атрыманы відарыс наз. лаўэграмай (увыпадкувял. крышталёў плёнка размяшчаецца перад імі і лаўэграма наз. эпіграмай). Гл. таксама Рэнтгенаўскі структурны аналіз.
М.М.Аляхновіч.
Да арт.Лаўэ метад: лаўэграма крышталю меднага купарвасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. palatum паднябенне),
пад’ём сярэдняй часткі спінкі языка да цвёрдага паднябення пры губной, пярэднеязычнай ці заднеязычнай артыкуляцыі зычнага гука, т.зв. змякчэнне зычных. П. можа быць дадатковай артыкуляцыйнай прыкметай, калі яна абумоўлена пазіцыяй зычнага ў слове: («лес»), ці самаст. фаналагічнай рысай, калі мяккасць зычнага не залежыць ад пазіцыі ў слове («мэбля»). У першым выпадку такія зычныя называюць палаталізаванымі, у другім — палатальнымі. Характэрны тон і шум, якія з’яўляюцца пры П., робяць мяккія зычныя больш высокімі на слых, чым іх цвёрдыя адпаведнікі.
Літ.:
Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ АХО́ВА ГРАНІ́Ц, санітарная ахова тэрыторыі,
комплекс рэгламентаваных адм. і сан.-проціэпідэміял. мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне завозу (заносу) у краіну каранцінных хвароб жывёл і чалавека. Ажыццяўляецца ў міжнар. аэрапортах і марскіх (рачных) партах, на пагранічных чыг. станцыях і аўтадарожных магістралях.
Уключае забарону на ўезд людзей, атрыманне пасылак з краін, небяспечных у эпідэміялагічных адносінах па чуме, халеры; закрыццё дзярж. граніцы ў выпадку з’яўлення чумы або халеры ў суседніх краінах, сан. агляд транспарту, мед. агляд пасажыраў і інш. Ажыццяўляецца санітарна-эпідэміялагічнай службай. Адносна каранцінных хвароб С.а.г. праводзіцца паводле міжнар.сан. правіл, шэрагу міжнар. пагадненняў. Гл. таксама Каранцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТРЫМА́НЦЫ,
асобы, якія знаходзяцца на поўным утрыманні ў інш. асобы або атрымліваюць ад яе дапамогу, якая з’яўляецца пастаяннай і асн. крыніцай сродкаў для існавання. Юрыд. значэнне гэты факт набывае пры пенсіённым забеспячэнні, кампенсацыі шкоды, нанесенай смерцю карміцеля, наданню пераваг пры пакіданні на рабоце пры скарачэнні штатаў, пры падаткаабкладанні і ў інш. выпадках. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» пры назначэнні пенсіі з выпадку страты карміцеля члены сям’і памерлага лічацца яго У. пры наяўнасці вышэйназваных умоў. Непаўналетнія дзеці памерлых бацькоў, як правіла, лічацца У., і гэты факт не патрабуе якіх-н. доказаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАКО́СТ, халакаўст (англ. holocaust ад грэч. holokaustos спалены цалкам),
1) тэрмін навуковай л-ры. які ўжываецца як сінонім генацыду. У гэтым сэнсе ён акрэслівае лёс нацый, народаў, этн. і інш. супольнасцей, якія сталі аб’ектамі наўмыснага фіз. вынішчэння.
2) Тэрмін гістарыяграфіі 20 ст., асабліва яўр., для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час 2-й сусв. вайны.
3) «Ядзерны Х.» (англ. a nuclear holo-caust), пашыранае з сярэдзіны 20 ст. паняцце, якое азначае непазбежнае самаспаленне, самазнішчэнне чалавецтва ў выпадку развязвання глабальнай ядзернай вайны.