горад у Бразіліі, адм. ц. штата Гаяс. Засн. ў 1933—34. 920,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр жывёлагадоўчага і горнапрамысл. (алмазы, руды металаў) раёна. Прам-сць: харч. (мясахаладабойная, малочна-кансервавая і інш.), дрэваапр., хім., цэм., папяровая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКІ́ТАС (Iquitos),
горад на ПнУ Перу, адм. ц. дэпартамента Ларэта. Засн. ў 1863. 269,5 тыс.ж. (1993). Порт на р. Амазонка (даступны для марскіх суднаў). Аэрапорт. Нафтаперапр., тэкст., дрэваапр.прам-сць. Цэнтр с.-г. (бавоўна, тытунь, рыс) і лесапрамысл. (каўчук, арэхі тагуа, смолы) раёна. Нац.ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАДЗА́ВА,
горад у Японіі, на в-ве Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Ісікава. 443 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Прамысл. і культ. цэнтр эканам.раёна Хакурыку. Прам-сць: тэкст., швейная, хім., тэкст. і с.-г. машынабудаванне. Вытв-сць высакаякаснага фарфору і лакавых вырабаў. Ун-т. Нац. парк Кенроку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУІ́С-ДЫ-ФО́РА (Juiz de Fora),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1709. Каля 450 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г.раёна. Прам-сць: трыкат., маш.-буд., цукр., піваварная, гарбарна-абутковая. ГЭС на р. Параібуна. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКІ РАЁН,
на ПнЗ Віцебскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,2 тыс.км². Нас. 37,1 тыс.чал. (1996), гарадскога 38,4%. Сярэдняя шчыльн. 16,5 чал/км². Цэнтр — г.Браслаў, гар. пасёлкі Відзы і Друя, 667 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Ахрэмавіцкі, Далёкаўскі, Друйскі, Дрысвяцкі, Зарацкі, Казянскі, Мяжанскі, Опсаўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Цяцеркаўскі.
Большая ч.раёна занята Браслаўскай градой, на Пд — Дзісенская нізіна (частка Полацкай нізіны). Паверхня ўзгорыстая і раўнінная. Пераважаюць выш. 130—160 м, найвыш. пункт 210 м. Карысныя выкапні: торф, сапрапелі, легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-растудз. -6,8 °C, ліп. 17 °C. Ападкаў 554 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Найб. рака Зах. Дзвіна і яе прытокі Дзісна (з Дрысвятай) і Друйка. Больш за 200 азёр (каля 10% пл.раёна). Вылучаюць Браслаўскую групу азёр. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 22,8% тэр.раёна (асобныя масівы: Богінскі, Відзаўская лясная дача, Друйская лясная дача і інш.); лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. У межах раёнанац. парк Браслаўскія азёры. Помнікі прыроды: дуб-патрыярх у в. Опса, біягрупа лістоўніцы сібірскай каля в. Ахрэмаўцы, Слабодкаўская (озавая) града.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 98,5 тыс.га, з іх асушана 23 тыс.га. На 1.1.1995 у раёне 20 калгасаў і 4 саўгасы. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну, з тэхнічных — лён. Конегадоўля. Зверагадоўля. Пчалярства. Рыбаводства. Прадпрыемствы харч. (вытв-сць малочных, мясных, рыбных кансерваў; агародніна-сушыльны з-д), лёгкай (ільновалакно, швейныя вырабы), паліўнай (тарфяны брыкет) прам-сці; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (піламатэрыялы, цэгла). На тэр.раёна канцавы пункт чыг. Варапаева—Друя; аўтадарогі ад Браслава на Шаркаўшчыну, Друю, Паставы, Даўгаўпілс (Латвія). У раёне 16 сярэдніх, 19 базавых і 11 пач. школ, 2 ПТВ, 31 дашкольная ўстанова, 35 б-к, 41 клуб, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 31 фельчарска-амбулаторны пункт, санаторый «Браслаў», турысцка-экскурсійны комплекс «Браслаўскія азёры». Арх. помнікі: Петрапаўлаўскі касцёл (1929) і царква (1908) у в. Дрысвяты; вадзяны млын канца 18 — 1-й пал. 19 ст. ў в. Зарачча; вянковы двор (1909) і Мікалаеўская царква (1905) у в Іказнь; царква пач. 20 ст. ў в. Кірыліна; Пакроўская царква пач. 20 ст. ў в. Мінкавічы, касцёл маці Божай Анёльскай пач. 20 ст. ў в. Мяжаны; касцёл пач. 20 ст. і сядзіба (1904) у в. Опса; касцёл пач. 20 ст. ў в. Плюсы; касцёл Сэрца Ісуса (1903) у в. Слабодка. Выдаецца газ. «Браслаўская звязда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЕ́ЦКІ РАЁН.
Існаваў у БССР у 1924—29. Утвораны ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мяст.Валынцы. Пл. 833 км², 558 нас. пунктаў, нас. 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. У сувязі з пераносам адм. цэнтра раёна з мяст. Валынцы ў мяст. Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІКА́НТЭ (Alicante),
горад на ПдУ Іспаніі, у аўт. вобласці Валенсія. Адм. цэнтр правінцыі Алікантэ. 268 тыс.ж. (1990). Порт на Міжземным м. Лёгкая і харч.прам-сць. Цэнтр раёна субтрапічнага пладаводства (вінаградарства і інш.). Кліматычны курорт. Сярэдневяковы замак Санта-Барбара, ратуша і інш.арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́ (Aba),
горад на Пд Нігерыі, на р. Аба, пры перасячэнні шашы з чыг. Порт-Харкарт—Энугу. 264 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. і гандл. цэнтр раёна вырошчвання алейнай пальмы і вытв-сці алею. Прадпрыемствы тэкст., фармацэўтычнай, мылаварнай, па вырабе пластмас, цэментнай, абутковай, парфумернай і вінаробчай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАШЫ́ХА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл., на р. Пяхорка (прыток р. Масква). 135,2 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамаб. краны і інш.), хім. (гумава-тэхн. вырабы), лёгкая (тэкст.) прам-сць. 3 ВНУ (у т. л.Міжнар.ін-т эканомікі і права). Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ЛУ́КІ,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Пскоўскай вобл., на р. Ловаць. Вядомы з 1166. 115,6 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне (тарфяныя машыны, радыё- і высакавольтная апаратура, электрабыт. прылады, акумулятары і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч.прам-сць. Ін-ты: с.-г., фізкультуры і інш. Краязнаўчы музей.