ПАЛЬЧЭ́ЎСКІ Барыс Васілевіч (н. 27.8.1944, с. Шатрова Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1967). З 1992 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар). З 1999 у Нац. ін-це адукацыі. Гал. рэдактар час. «Тэхналагічная адукацыя». Навук. працы па праблемах тэорыі і методыкі навучання, рэфармавання сістэмы тэхнал. і інж.-пед. адукацыі.
Тв.:
Экранные средства в учебном процессе профтехучилищ. Мн., 1981;
Фотография: Курс для начинающих. 2 изд. Мн., 1985;
Система и элементы учебно-методического обеспечения: Рекомендации по аттестационно-выпускной работе. М, 1986 (разам з М.М.Пятровічам, Л.С.Фрыдманам).
т. 12, с. 22
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЯНКО́Ў Аляксей Пятровіч (16.3.1901, г. Перм, Расія — 12.11.1987),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1949), праф. (1950). Скончыў Пермскі ун-т (1925). У 1937—41 і 1945—50 заг. кафедры, дэкан гістфака, прарэктар па навук. рабоце БДУ, заг. сектара Ін-та гісторыі АН БССР, з 1950 у Магілёўскім, у 1954—78 у Мінскім пед. ін-тах. Аўтар прац па гісторыі ранняга феадалізму, Стараж. Русі, становішча бел. сялян у 17—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (вып. 1, 1946), «Гісторыі БССР» (т. 1, 1955).
Тв.:
Происхождение белорусского народа. Мн., 1948;
Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси. Мн., 1980.
А.І.Валахановіч.
т. 13, с. 156
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛКА Баляслаў Міхайлавіч (13.11.1928, с. Серабранка Арцёмаўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 13.9.1989),
бел. трэнер (барацьба вольная). Засл. трэнер Беларусі (1961). Засл. трэнер СССР (1964). Суддзя міжнар. катэгорыі. Канд. пед. навук (1968), праф. (1973). Скончыў Цэнтр. ін-т фіз. культуры (1951, Масква). З 1951 у Бел. ін-це фіз. культуры (у 1967—89 заг. кафедры, у 1968—70 прарэктар). У 1969—72 гал. трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Сярод выхаванцаў — А.Мядзведзь, чэмпіён СССР У.Лятун.
Тв.:
Борьба вольная и классическая. Мн., 1960 (разам з М.Ш.Мірскім, П.В.Грыгор’евым);
Силовая подготовка борца. Мн., 1971.
т. 13, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖАНКО́Ў Ягор Васілевіч (20.4.1923, в. Дуброўка Невельскага р-на Пскоўскай вобл., Расія — 4.10.1988),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1974), праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). З 1959 у Мінскай вышэйшай парт. школе (у 1973—86 прарэктар). У 1986—88 у Бел. НДІ эканам. праблем аграпрамысл. комплексу. Навук. працы па праблемах эканам. і сац. развіцця, эфектыўнасці і рэнтабельнасці с.-г. вытв-сці.
Тв.:
Валовой и чистый доход колхозов. М., 1969;
Рентабельность производства и накопление в колхозах. М., 1972;
Все для блага человека. Мн., 1982.
т. 13, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Мікалай Фёдаравіч (н. 2.1.1949, в. Асіннікі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі. Д-р мед. н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972). З 1978 у Мінскім мед. ун-це (з 1994 заг. кафедры, адначасова ў 1987—91 дэкан, з 1991 прарэктар).
Навук. працы па механізмах патагенезу, ранняй дыягностыцы, метадах лячэння і прафілактыцы сістэмных захворванняў злучальнай тканкі і суставаў, тэрапеўт. праблемах у галіне кардыялогіі, пульманалогіі і гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Остеопороз: Практич. руководство для врачей. Мн., 1997;
Глюкокортикостероидные гормоны в клинике внутренних болезней. Мн., 2000;
Ревматоидный артрит: Пробл. диагностики и лечения. Мн., 2000 (разам з В.Я.Ягурам).
т. 14, с. 184
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ЙБЕДА Анатоль Ціханавіч (н. 2.9.1938, в. Масты Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1980), праф. (1983). Вынаходнік СССР (1976). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у БПА (з 1979 заг. кафедры, у 1997—2000 прарэктар). Навук. працы па аўтам. кіраванні цягава-скараснымі рэжымамі шматпрыводных мабільных машын, передачах гнуткай сувяззю, надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Автоматизация ходовых систем колесных машин. Мн., 1979;
Ременные передачи. Мн., 1995 (разам з А.М.Ніканчуком);
Прикладная механика. Мн., 1997 (у сааўт.);
Детали машин и основы конструирования. Мн., 2000 (разам з А.В.Кузьміным, М.М.Макейчыкам).
т. 14, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХА́НАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 29.10.1928, с. Саснова Далматаўскага р-на Курганскай вобл., Расія),
бел. і рас. вучоны ў галіне гісталогіі. Д-р мед. н. (1974), праф. (1975). Скончыў Омскі мед. ін-т (1951). З 1956 у Кемераўскім мед. ін-це (з 1971 прарэктар). З 1978 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры, дэкан). Навук. працы па марфал. і гістахім. заканамернасцях рэакцыі арганізма на антыгенны раздражняльнік, пытаннях структурна-функцыян. пашкоджанняў і рэгенерацыі клетак, тканак пры змененым тэмпературным гамеастазе (гіпатэрміі) арганізма.
Тв.:
Изменения активности ферментов энергетического обмена эпидермиса белых крыс разного возраста при общей глубокой гипотермии и в постгипотермическом периоде (разам з А.Д.Мадзельцам) // Криобиология. 1987. № 2.
т. 15, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛО́НАЎ Ігар Паўлавіч (н. 1.7.1939, г. Магілёў),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БПІ (1964). З 1980 заг. кафедры, з 1994 прарэктар Бел. нац. тэхн. ун-та. Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў мех. апрацоўкі металаў, тэхнал. абсталявання і сродкаў аўтаматызацыі ў машына- і прыладабудаванні.
Тв.:
Теория механизмов, машин и манипуляторов. Мн., 1998 (разам з П.П.Анцыпаровічам, В.К.Акулічам);
Вероятностно-статистические методы оценки качества в машиностроении. Мн., 2000 (разам з А.І.Мядзведзевым);
Человек и машина. Мн., 2001 (разам з У.Л.Шадуя).
М.П.Савік.
т. 16, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДЭ́НКА Анатоль Сямёнавіч (н. 19.7.1929, г. Грозны, Расія),
бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1974), праф. (1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). З 1955 у БДУ (у 1973—76 і ў 1977—93 заг. кафедры, у 1976—77 дэкан ф-та, у 1979—81 прарэктар). Навук. працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі груп Лі і аднародных прастораў. Атрымаў класіфікацыю псеўдарыманавых сіметрычных прастораў з класічнымі асн. групамі, даследаваў рэгулярныя прасторы з сіметрыямі.
Тв.:
Симметрические пространства с простыми некомпактными фундаментальными группами // Докл. АН СССР. 1956. Т. 108, № 6;
Пространства с симметриями. Мн., 1977;
Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 1—2. Мн., 1984—87 (у сааўт.).
П.М.Бараноўскі.
т. 16, с. 512
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНДО́ГІН Міхаіл Сцяпанавіч (н. 2.4.1938, в. Арлоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд. тэхн. н. (1979), дацэнт (1980). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1988). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1960). З 1964 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 прарэктар, у 1998—2002 заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, распрацоўцы і даследаванні цвердацельных прыбораў ЗВЧ дыяпазону, праблемах удасканалення вышэйшай інж. адукацыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Распространение пространственных волн в усилительных диодах Ганна // Радиотехника и электроника. Мн., 1982. Вып. 11;
Электроника и микросхемотехника. Мн., 2000 (разам з В.С.Валенка).
А.І.Болсун.
т. 16, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)