кампазітарскі і выканальніцкі кірунак, які склаўся ў сярэдзіне 18 ст. ў г. Мангейм (Германія). Адна з папярэдніц венскай класічнай школы. Яе творчыя прынцыпы блізкія да ранняга класіцызму, стыль адзначаны ўплывам ракако, барока і сентыменталізму. Адыграла вял. ролю ў развіцці інстр. музыкі. Найб. дасягненні звязаны з дзейнасцю мангеймскай капэлы і яе прадстаўнікоў — чэш. кампазітараў і выканаўцаў Я.Стаміца (кіраўнік), І.К.Канабіха, К.Стаміца, Ф.К.Рыхтэра, А.Фільца і інш. Вобразны строй твораў М.ш. вылучаўся эмацыянальнасцю і патэтыкай, што найб. поўна выявілася ў выканальніцкай манеры музыкантаў капэлы (дынамічныя кантрасты, тонкая нюансіроўка, у інтанацыйнай мове — выразныя меладычныя звароты, т.зв. мангеймскія ўздыхі, і інш.). У музыцы кампазітараў М.ш. склаліся многія прыёмы класічнай аркестроўкі, зацвердзілася класічная 4-часткавая структура сімфоніі і інш. М.ш. зрабіла значны ўплыў на франц.сімф. школу і венскіх класікаў (асабліва В.А.Моцарта).
Літ.:
Конен В.Д. Театр и симфония. 2 изд. М., 1975;
Ливанова Т.Н. История западноевропейской музыки до 1789 г.Т. 2. 2 изд. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́ЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У музыцы: 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2-й) цыклічнага твора ў тэмпе адажыо. У балеце: 1) павольная сольная або дуэтная кампазіцыя; 2) асн. частка складаных танц. формаў (па-дэ-дэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.
шведскі кампазітар, дырыжор, скрыпач. У 1890—97 саліст Каралеўскага сімф. аркестра ў Стакгольме, у 1910—39 кіраўнік муз. аддзялення ун-та ў Упсале. Упершыню ў свецкай сімф.музыцы выкарыстаў нац. фальклор. Сярод тв.: балеты «Горны кароль» (1923), «Блудны сын» (1957); 12 кантат; 5 сімфоній; 3 рапсодыі для арк.; камерныя творы; хары; музыка да кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРАЧЭ́ННЕ, інверсіяў музыцы,
спосаб мадыфікацыі акордаў, інтэрвалаў, гукавышыннай лініі (мелодыі, матыву, серыі) перамяшчэннем гукаў у адваротным напрамку з захаваннем першапачатковай часавай паслядоўнасці. Сродак вар’іравання, у выніку якога ўзнікаюць новыя элементы, ствараецца роднасная, аднак фактычна новая мелодыя. Гук, які пры абарачэнне застаецца на месцы, наз. воссю абарачэння. Выкарыстоўвалася ў канонах, жыгах, рычэркарах і фугах, пазней ў неполіфанічных творах.
від дванаццаціступеннай гукавой сістэмы, у якой кожны гук можа функцыянаваць як самаст. элемент. З ёю звязаны многія новыя віды тэхнікі ў музыцы 20 ст., у т. л. сіметрычныя лады (І.Стравінскі, А.Месіян), «сінтэтакорды» М.Рослаўца, дадэкафонія, тропы (І.М.Хаўэр), 12-тонавыя рады (Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын), 12-тонавыя палі, акорды, свабодная атанальнасць і інш.
бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1982). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969, клас А.Багатырова), з 1978 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1993 праф.). Найб. значныя дасягненні ў галінах сцэн., аркестравай (сімфанічнай і для нар. інструментаў) і хар. музыкі. Асн. тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філас. ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нац. праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай 20 ст. У галіне сімф. музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нац. тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візант. песнапення і правасл. спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для нар. аркестра — жанрыст, стваральнік нар.-арк. сімфанізму. Яго тэатр.музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмац. спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантрастнасцю. Індывід. стыль М. характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня маст. задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць муз. мовы. Сярод твораў: балет «Страсці» («Рагнеда», паст. 1995, Дзярж. прэмія Беларусі 1996), муз. камедыя «Дзяніс Давыдаў» (паст. 1982, Саратаў; 1985. Мінск), араторыі «Ванька-Устанька» (1972), «Вольнасць» (1977); 8 сімфоній (1969—99, у т. л. 5-я «Памяць Зямлі» для нар.арк., 1984, і 6-я «Полацкія пісьмёны», 1987; Дзярж. прэмія Беларусі 1988), канцэрты для віяланчэлі з арк. (1980), для арк. (1981), уверцюры, паэмы, п’есы для сімф.арк., п’есы для стр. і нар.арк., хар. цыклы «Снапочак», «Вясельныя песні», «Вясельнае застолле», «Янка Купала», «Русь святая» для хору a capella, канцэрты «Прымхі», «Паўночныя кветкі» для хору з суправаджэннем; вак. цыклы, рамансы, музыка для драм.т-ра і кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУК МУЗЫ́ЧНЫ,
найменшы структурны элемент музыкі. Асн. яго ўласцівасці; дакладная вышыня, гучнасць, працягласць і тэмбр. З гукаў фіксаванай вышыні (тонаў), якія здольны ўспрымаць чалавечы слых, у музыцы выкарыстоўваецца параўнальна нязначная частка; іх адбор вызначаецца фізіял. асаблівасцямі слыху, камунікатыўнай прыродай муз. мастацтва, эстэт. патрабаваннямі музыкантаў і слухачоў. Асобна ўзяты гук музычны не валодае маст. выразнасцю, аднак набывае яе пры ўключэнні ў пэўную гукавую сістэму, у пэўны муз. кантэкст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАНСІЁН,
прыватная закрытая жаночая агульнаадук.навуч. ўстанова 1-й пал. 19 ст. ў Мінску. Адкрыта ў 1830. Уладальнікі М.п. — Людвік і Марыя Мантэграндзі. У навуч. праграме значнае месца адводзілася музыцы (кожная выхаванка займалася 2 гадз ў дзень). Практыкаваліся канцэртныя выступленні вучаніц (найб. поспехам карысталася К.Марцінкевіч). У 1837 М.п. прызнаны ўзорным. Апошнія звесткі ў друку пра дзейнасць пансіёна адносяцца да 1858.