СІКЕ́ЙРА (Siqueira) Жазе (24.6.1907, Кансейсан, штат Параіба, Бразілія — 1985),
бразільскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў кансерваторыі ў Рыо-дэ-Жанейра, у Сарбоне (Парыж). Праф. Нац. муз. школы. Адзін з заснавальнікаў (1940) і маст. кіраўнік (да 1948) Бразільскага сімф. аркестра. Для яго твораў характэрны яркі нац. каларыт, шырокае выкарыстанне муз. фальклору: балет «Карнавал у Рэсіфі» (1947), опера «Спагадлівая» (1960), араторыя «Кандомбле» (1958), 3 сімфоніі (усе 1951), «4 індзейскія паэмы» (1944), кантаты, інстр. канцэрты і інш. Аўтар муз. дапаможнікаў і падручнікаў.
т. 14, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУЛЕБА́ЕЎ Мукан Тулебаевіч (13.3.1913, с. Каршыган Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.4.1960),
казахскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў нац. кампазітарскай школы. Нар. арт. СССР (1959). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1951). У 1953—56 выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі. Сярод твораў: опера «Біржан і Сара» (паст. 1946), сімф. паэма «Казахстан» (1951), хар. сюіта «Юнацтва» (1954), рамансы (больш за 50), песні. Адзін з аўтараў музыкі Дзярж. гімна Казахскай ССР (1945). Складальнік зб. нар. каз. песень «Макпал» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1949.
т. 16, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГАНО́Ў Дзмітрый Міхайлавіч (12.3.1903, г. Саратаў, Расія — 1992),
расійскі скрыпач, педагог. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1922). Адзін з заснавальнікаў (1927) і ўдзельнік (да 1977) Квартэта імя Л.Бетховена. У 1930—86 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1935 праф., у 1956—81 заг. кафедры). Канцэртаваў як саліст і ў ансамблі з буйнымі музыкантамі свету. Першы выканаўца шматлікіх твораў рас. і замежных кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму. Аўтар апрацовак для скрыпкі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
т. 17, с. 140
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭКІДЖА́Н Аганес Аруцюнавіч (н. 23.12.1928, г. Стамбул, Турцыя),
армянскі харавы дырыжор. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Стамбульскую кансерваторыю (1951), «Эколь нармаль» у Парыжы (1953). З 1961 у Арменіі, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. хар. капэлы Арменіі, адначасова з 1982 дырэктар і маст. кіраўнік Арм. т-ра оперы і балета. З 1975 выкладае ў Ерэванскай кансерваторыі (з 1982 праф.). Выступае і як сімф. дырыжор. Аўтар вак.-сімф. і інш. твораў. Дзярж. прэмія Арменіі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1975.
т. 17, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЫ-СТАФА́НСКАЯ, Чэрны-Стэфаньская (Czerny-Stefańska) Галіна (н. 30.12.1922, г. Кракаў, Польшча), польская піяністка. Вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), Вышэйшай муз. школе ў Кракаве (1946—50). З 1955 салістка Кракаўскай філармоніі. З 1976 выкладае ў Вышэйшай муз. школе ў Познані. Канцэртавала як салістка і ансамблістка, у т. л. з мужам піяністам Л.Стафанскім і дачкой піяністкай і клавесіністкай Э.Стафанскай-Луковіч. Лаўрэат Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (1-я прэмія, 1949, Варшава). Дзярж. прэміі Польшчы 1950, 1952.
т. 17, с. 333
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРЫ́ПАВА Фарыда Шарыпаўна (н. 16.12.1936, г. Чугучак, Кітай),
казахская актрыса. Нар. арт. Казахстана (1976). Нар. арт. СССР (1980). Засл. дз. культ. Кыргызстана (1994). Скончыла тэатр. ф-т пры Каз. кансерваторыі (1959). З 1959 у Каз. т-ры драмы імя М.Аўэзава. Сярод роляў: Карлыга («Кабланды» Аўэзава), Акбала («Кроў і пот» А.Нурпеісава), Талганай, Джаміля («Мацярынскае поле», «Песня мая жаданая» Ч.Айтматава), Алена Андрэеўна («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). Дзярж. прэмія Казахстана 1966. Дзярж. прэмія СССР 1974.
А.І.Клімовіч.
т. 17, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ТГЕНШТЭЙН, Вітгенштайн (Wittgenstein) Паўль (5.11.1887, Вена — 3.3.1961), аўстрыйскі піяніст. Дэбютаваў у Вене ў 1913. У 1914 страціў на вайне правую руку, дасягнуў віртуознай тэхнікі левай рукі і працягваў канцэртную дзейнасць. Для Вітгенштайна напісаны фп. канцэрт для левай рукі М.Равеля, 4-ы фп. канцэрт С.Пракоф’ева, творы Р.Штрауса, П.Хіндэміта, Б.Брытэна. У 1931—38 праф. Новай кансерваторыі ў Вене. З 1938 жыў у ЗША, выкладаў. Стварыў шмат апрацовак фп. твораў для левай рукі. Аўтар кн. «Школа для левай рукі» (Лондан, 1957).
т. 4, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЕ́НКА Аляксандр Аляксандравіч (13.4.1899, г. Адэса, Украіна — 1.5.1934),
расійскі кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). У 1925—29 узначальваў «Вытворчы калектыў студэнтаў-кампазітараў Маскоўскай кансерваторыі». Аўтар хар. твораў на рэв. тэмы «На дзесятай вярсце», «Вуліца хвалюецца». Найб. папулярныя яго песні на словы М.Асеева («Конніца Будзённага», «Першая конная», «Вінтовачка»), Дз.Беднага («Нас пабіць, пабіць хацелі»), А.Жарава, М.Святлова і інш. Аўтар опер «1919 год» (1931) і «1905 год» (1935, разам з Б.Шэхцерам), зборніка для фп. песень народаў Паўн. Каўказа.
т. 5, с. 563
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВА Любоў Пятроўна (11.2.1902, г. Звянігарад — 26.1.1975),
руская актрыса. Нар. арт. СССР (1950). Вучылася ў кансерваторыі (1919—22), тэатр. тэхнікуме (1922—25) у Маскве. У 1926—33 артыстка муз. т-ра імя У.І.Неміровіча-Данчанкі. З 1955 у т-ры імя Массавета. Здымалася ў кіно: Анюта («Вясёлыя хлопцы»), Марыён Дыксан («Цырк»), Дуня («Волга-Волга»), прафесар Нікіціна і актрыса Шатрова («Вясна»); сярод роляў у тэатры: Нора («Нора» Г.Ібсена), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж.Кілці). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950.
т. 1, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́СІПАВА Ганна Мікалаеўна (12.2.1851, С.-Пецярбург — 18.8.1914),
руская піяністка і педагог; адна з буйнейшых прадстаўніц піяністычнага мастацтва канца 19 — пач. 20 ст. Вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі (1865—70, клас Т.Лешаціцкага), з 1893 выкладала ў ёй (праф. з 1901). Дэбютавала ў 1868, канцэртавала ў Расіі і за мяжой да 1908. Выступала і як ансамбліст (у дуэце з Л.Аўэрам, у трыо з ім і А.Вержбіловічам). Яе мастацтву ўласцівы рацыяналістычнасць інтэрпрэтацыі, віртуознасць, пявучасць гуку. Стварыла адну з буйнейшых рус. піяністычных школ (сярод вучняў С.Пракоф’еў).
т. 6, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)