АРШАКІ́ДЫ (Аршакуні) армянскія, царская дынастыя ў Арменіі ў 62—428. Роднасная Аршакідам парфянскім. Заснавальнік Тырыдат I (з 62, афіцыйна ў 66—80). Пры Хасрове I Вялікім [217—238] улада Аршакідаў стала спадчынная. З часу царавання Тырыдата III Вялікага [287—332] хрысціянства стала (каля 301) дзярж. рэлігіяй Арменіі. Аршакіды змагаліся за незалежнасць дзяржавы, але беспаспяхова. Пасля падзелу Арменіі Вялікай у 387 паміж Іранам і Рымам Аршакіды трапілі да іх у залежнасць. У 428 дынастыя Аршакідаў спынілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РТАЛІ (Bartoli) Матэо Джуліо (22.11.1873, Альбона, Італія, цяпер г. Лабін, Харватыя — 23.1.1946),
італьянскі мовазнавец. Праф. Турынскага ун-та. Заснавальнік «неалінгвістычнага» кірунку ў лінгвістыцы. Першы ўвёў у мовазнаўства паняцце «ізаглоса» і, карыстаючыся паняццем «лінгвістычны арэал» (уведзены франц. дыялектолагам Ж.Жыльеронам), вылучыў разнастайныя тыпы арэалаў («Субстрат, суперстрат і адстрат», 1939; «Нарысы арэальнай лінгвістыкі», 1945). У 1925 распрацаваў асн. прынцыпы арэальнай лінгвістыкі.
англійскі фізік, заснавальнік галаграфіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1956), Венгерскай АН (1964), Нац.АН ЗША (1973). Вучыўся ў Тэхн. ун-це ў Будапешце (1918—20). У 1927—33 працаваў у Германіі, з 1949 у Лонданскім ун-це (з 1958 праф.), з 1967 — у ЗША. Навук. працы па электроннай оптыцы, фізіцы плазмы, тэхніцы сувязі. Стварыў агульную тэорыю галаграфіі, атрымаў першыя галаграмы. Нобелеўская прэмія 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ Антон Якаўлевіч (18.3. 1821, г. Слуцк Мінскай вобл. — 25.4. 1898),
расійскі ўрач; адзін з заснавальнікаў аперацыйнага акушэрства і гінекалогіі ў Расіі. Праф. (1858). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1848). Працаваў у ёй (у 1858—76 заг. кафедры). З 1871 дырэктар Пецярбургскай радзільнай установы. Навук. працы па хірургіі, анатама-гісталагічных і фізіял. даследаваннях жаночых палавых органаў. Выканаў першую ў Расіі аперацыю па выдаленні яечніка. Заснавальнікчас. «Журнал акушерства и женских болезней».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІЛЬЁН, Мабіён (Mabillon) Жан (26.12.1632, г. Сен-П’ермон, Францыя — 27.12.1707), французскі гісторык, заснавальнікдыпламатыкі і палеаграфіі. Чл. кангрэгацыі маўрыстаў. З 1664 працаваў у бібліятэцы манастыра Сен-Жэрмен-дэ-Прэ (Парыж). З 1701 чл. акадэміі надпісаў. Здзейсніў шматтомную публікацыю крыніц па гісторыі бенедыкцінцаў з каментарыямі і заўвагамі (13 тамоў, 2 апошнія скончаны інш. маўрыстамі). Распрацаваў методыку вызначэння сапраўднасці дакумента, устанавіў адзнакі датавання і лакалізацыі рукапісу, стварыў тэорыю «нац. тыпаў» лац. пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НДЭЛЬ (Mendel) Грэгар Іаган (22.7.1822, г. Гінчыцы, Чэхія — 6.1.1884),
аўстрыйскі прыродазнавец, заснавальнік вучэння аб спадчыннасці (гл.Мендэлізм). Скончыў філас. класы пры ун-це ў Ольмюцы Оламаўцы (1843). Вучыўся ў Венскім ун-це (1851—53). З 1843 манах аўгусцінскага манастыра, адначасова з 1848 выкладаў у школе. У 1856—63 правёў доследы па гібрыдызацыі розных сартоў гароху, на падставе якіх сфармуляваў асн. законы спадчыннасці — Мендэля законы. Гл. таксама Генетыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХІРЫ́ДАЎ ДЗЯРЖА́ВА,
іранскае дзярж. ўтварэнне ў 9 ст. Узнікла ў пач. 9 ст. ў працэсе распаду Абасідаў халіфата. Заснавальнік Т.дз. — Тахір ібн Хусейн
[821—828],
намеснік Абасідаў у Харасане (на тэр. сучасных Ірана, Туркменістана і Афганістана). Яго сыны Тальха [822—828] і Абдалах [828—844], які ўсталяваў сталіцу ў г. Нішапур, зрабілі Т.дз. фактычна незалежнай пры фармальным вяршэнстве Абасідаў. У Т.дз. пачаўся працэс складання новай, мусульм.перс. культуры. У 873 Т.дз. заваявана эміратам Сафарыдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРДАТ, Тырыдат, Тырдат,
армянскі архітэктар; заснавальнікмаст. школы арм. дойлідства 10—11 ст. Прыдворны архітэктар дынастыі Багратыдаў. Творы Т. адметныя дасканаласцю арачна-скляпеністых канструкцый, гарманічнай яснасцю прасторавых кампазіцый, лаканічнай выразнасцю разнога дэкору: кафедральныя саборы ў Аргіне (977—988) і Ані (989—1001), царква Грыгорыя ў Ані (Гагікашэн; 1001—10, 3-ярусная ратонда). Рэстаўрыраваў купал храма св. Сафіі ў Канстанцінопалі (989—92).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫО́ (Bériot) Шарль Агюст дэ (20.2.1802, г. Лёвен, Бельгія — 8.4.1870),
бельгійскі скрыпач, кампазітар, заснавальнік белы. скрыпічнай школы. Вучань П.Баё. Буйнейшы выканаўца 19 ст. У 1843—52 праф. Брусельскай кансерваторыі. У 1830—35 разам з жонкай, спявачкай М.Малібран, канцэртаваў у многіх краінах. Аўтар 10 канцэртаў для скрыпкі з арк., 11 варыяцый, фантазіі на раманс А.Даргамыжскага «Душачка-дзяўчына» і інш. Сярод вучняў А.В’ётан, Э.Сарэ. Аўтар кн. «Скрыпічная школа» (ч. 1—3, 1858).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЙД-ОР (Boyd-Orr) Джон (23.9 1880, Кілмаурс, Шатландыя — 25.6.1971),
брытанскі дыетолаг. Пэр (1948). Ганаровы чл. Нью-Йорскай АН. Адукацыю атрымаў ва ун-це Глазга. Заснавальнік і дырэктар н.-д. ін-та ў Роўэце (пасля 1-й сусв. вайны), праф. сельскай гаспадаркі ў Абердзінскім ун-це (1942—45). У 1945—48 першы дырэктар Арг-цыі па харчаванні і сельскай гаспадарцы ААН. Распрацаваў «нормы харчавання», абгрунтаваў неабходнасць сусв.харч. палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1949.