БАРКУ́Н (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 20.3.1948, Мінск),
бел.вучоны ў галіне электрасувязі. Канд.тэхн.н. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972), дзе і працаваў. З 1993 рэктар Вышэйшага каледжа сувязі. Навук. працы па тэорыі кіравання ў тэхніцы звышвысокіх ваганняў, сістэмах і сетках электрасувязі, лічбавых сістэмах камутацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
савецкі вучоны-механік. Акад.АНСССР (1966). Герой Сац. Працы (1956). У 1930 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча, дзе працаваў (з 1960 праф.). Асн. працы па кампрэсарабудаванні, халадзільнай тэхніцы, машынабудаванні, механіцы, стартавых комплексах ракет. Аўтар адкрыццяў і вынаходстваў у галіне механікі і машынабудавання. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1967, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСМА́НАЎ (Іван Антонавіч) (26.10.1917, пас. Амутнінск Удмурцкай Рэспублікі — 5.7.1974),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957). З 1946 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1963 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Асн. працы па пытаннях бухгалтарскага ўліку, калькулявання і сабекошту прамысл. прадукцыі, эканомікі машынабудавання, эканам. аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТЧА́ННІКАЎ (Кім Аляксандравіч) (9.5.1924, в. Рэпкі Валынскай вобл., Украіна — 13.12.1981),
бел.вучоны ў галіне санітарыі і гігіены. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1957 у Бел.сан.-гігіенічным НДІ, з 1972 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту. Навук. працы па даследаванні таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперым. тэрапіі атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі, спартыўнай гігіене.
бел.вучоны ў галіне гігіены. Д-рмед.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1934). З 1943 працаваў у ім, з 1960 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па гігіене, планіроўцы сельскіх нас. пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ (Міхаіл Васілевіч) (19.11.1900, г. Орша Віцебскай вобл. — 28.1.1968),
бел.дзярж. дзеяч, вучоны-геадэзіст. Праф. (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў БСГА (1927). З 1933 у БПІ; з 1947 рэктар. З 1959 міністр вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. Навук. працы па розных відах геад. здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАСІСТЭ́МА, геаграфічная сістэма,
цэласнае мноства ўзаемазвязаных, узаемадзейных і ўзаемазалежных кампанентаў геаграфічнай абалонкі. Тэрмін увёў сав.вучоны В.Б.Сачава ў 1960-я г. Паняцце «геасістэма» выкарыстоўваецца для вызначэння складаных геагр. утварэнняў, якія ўключаюць прыродныя, гасп., дэмаграфічныя, сац.-эканам. і тэхнагенныя элементы, а таксама ўсіх аб’ектаў галін ведаў і навук, якія займаюцца вывучэннем Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Міхаіл Васілевіч) (н. 14.7.1946, г. Сімферопаль, Украіна),
вучоны ў галіне ваен.навук.Ген.-лейт. (1994). Канд.ваен.н. (1996). Скончыў Казанскае танк. вучылішча (1966), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1978; Масква). З 1999 начальнік Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення і павышэння ўстойлівасці кіравання злучэннямі і часцямі ў армейскіх (карпусных) аперацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБЕНЗО́Н (Леанід Самуілавіч) (26.6. 1879, г. Харкаў, Украіна — 15.3.1951),
расійскі вучоны ў галіне механікі, заснавальнік падземнай гідраўлікі. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Маскоўскія ун-т (1901) і Вышэйшае тэхн. вучылішча (1906). У 1925 арганізаваў у Маскве першую ў СССР нафтапрамысл. лабараторыю. Навук. працы па тэорыі пругкасці, нафтапрамысл. механіцы, трываласці, геафізіцы і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́КІНСКІ (Аляксандр Арсенавіч) (н. 30.9.1915, с. Закабякіна Любімскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1978), праф. (1979). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БСГА (1947), дзе працаваў да 1991. Навук. працы пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
Тв.:
Локальное внесение минеральных удобрений. Мв., 1976 (у сааўт.).