здзічэлы свойскі конь, завезены еўрапейцамі ў Паўн. Амерыку ў 16 ст. Пашыраны ў стэпавай зоне (прэрыі). Жылі вял. табунамі. У 18 ст. М. было каля 4 млн. галоў, цяпер амаль вынішчаны. Выкарыстоўваліся індзейцамі як аб’ект промыслу і з мэтай вывядзення мясц. парод коней (індзейскія поні). У Паўд.Амерыцы здзічэлых коней наз. цымаронамі, у Аўстраліі (завезены ў 18 ст.) — брамбі. Масць разнастайная, як у парод свойскіх коней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СЛІЯ (Neslia),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 2 віды. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Амерыцы. На Беларусі 1 від — Н. мяцёлчатая (N. paniculata). Трапляецца каля дарог, на ўзгорках, у пасевах збожжавых культур.
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. да 50 см. Сцёблы прамастойныя, уверсе галінастыя, густаапушаныя. Лісце ланцэтападобнае, сцябловае — са стрэлападобнай асновай, прыкаранёвае — чаранковае, тупое. Кветкі залаціста-жоўтыя ў гронках. Плод — стручочак. Насенне мае алей, лісце — сіні фарбавальнік. Пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА (Niagara),
рака ў Паўн.Амерыцы, служыць мяжой паміж ЗША і Канадай. Даўж. 56 км, пл. басейна 665 тыс.км². Выцякае з воз.Эры, упадае ў воз.Антарыо (узровень вады ў воз. Эры на 99 м вышэйшы. чым у воз. Антарыо). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і Ніягарскі вадаспад (суднаходства па абводным канале Уэленд на тэр. Канады). Сярэднегадавы расход вады 5,9 тыс.м³/с. Буйнейшая ГЭС Роберт-Мозес. На Н. гарады Буфала і Ніягара-Фолс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКАМА́ЙО (Pilcomayo),
рака ў Паўд.Амерыцы, на тэр. Балівіі, Аргенціны і Парагвая (служыць мяжой паміж імі), правы прыток р. Парагвай (бас.р. Парана). Даўж. 1200 км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Вытокі ў Цэнтр. Андах Балівіі, прарываецца праз Усх. Кардыльеру, цячэ па раўніне Гран-Чака. Сярэдні расход вады пасля выхаду з гор каля 170 м³/с, мнагаводная ад студз. да красавіка. У верхнім цячэнні ГЭС, суднаходная ў нізоўях. У вусці сталіца Парагвая — г. Асунсьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПу геалогіі,
эфузіўныя намнажэнні (лавы, туфы, туфабрэкчыі) асн. саставу, з вял. колькасцю інтрузіўных пластавых жыл (сілаў), з характэрнай прыступкавай паасобнасцю. Утвараюцца ў кантынент. умовах пры выліванні магмы з вял. глыбінь. У склад трапавых тоўшчаў уваходзяць базальты, дыябазы, дылерыты, аўгітавыя і інш. парфірыты. Пашыраны на стараж. платформах, напр., на п-ве Індастан, ва Усх. Сібіры, у Паўд. Афрыцы, Паўд.Амерыцы. З Т. звязаны радовішчы алмазаў, ісландскага шпату, цэалітаў, графіту, медна-нікелевых руд і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВО́СНІК.
баляскі (Hippuris), род кветкавых раслін сям. хвоснікавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі. Паўн.Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від — Х. звычайны, або вадзяная сасонка (H. vulgaris). Трапляецца на багністых берагах рэк і азёр, вільготных лугах, нізінных балотах.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя. членістыя, пустыя. Лісце суцэльнае, лінейнае, без прылісткаў, у кальчаках. Кветкі адзінкавыя. у пазухах лісця, дробныя, беспялёсткавыя, зеленаватыя. Плод — касцянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКЛІДО́ТУС (Cinclidotus),
род брыевых імхоў сям. цынклідотавых. 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн.Амерыцы, Новай Зеландыі. На Беларусі 1 від — Ц. дунайскі (C. danubicus), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на даламітавых парогах у рэчышчах рэк.
Двухдомныя водныя лістасцябловыя расліны выш. 2—20 см. Сцябло галінастае, прымацаванае да субстрату рызоідамі. Лісце прамаадыходнае, прадаўгавата-ланцэтнае. Спарагоніі звычайна на кароткіх бакавых галінках, зрэдку на верхавінцы сцябла. Каробачка прамастойная, на кароткай ножцы. Каўпачок конусападобны, гладкі.
шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. у лісцевых і мяшаных лясах.
Шапка дыям. 5—10(15) см, пукатая, потым лейкападобная, з хвалістым краем, слізістая, гладкая, іржава-лілова-шэрая. Мякаць белая, шчыльная, з едкім млечным сокам, які на паветры не мяняе колеру. Пласцінкі зыходныя, патоўшчаныя. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым полая. Споры шарападобныя, бародаўчатыя. Ядомы грыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ГАДНІК (Vaccinium),
род кветкавых раслін сям. бруснічных. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўн.Амерыцы. На Беларусі — брусніцы, буякі і чарніцы.
Вечназялёныя або лістападныя кусцікі выш. да 60 (90) см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя, моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае. простае, суцэльнае. пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 у пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада, чырв., сіняя, сіне-чорная, у некат. відаў ядомая. Харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС (Adams) Джон (19.10.1735, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 4.7.1826),
дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 член 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэсаў. Удзельнічаў у падпісанні Версальскага мірнага дагавора 1783. Першы пасланнік ЗША у Англіі (1785—88), пазней адзін з лідэраў партыі федэралістаў. У 1789—97 — віцэ-прэзідэнт, у 1797—1801 прэзідэнт ЗША. У час прэзідэнцтва Адамсам прыняты ў 1798 законы «Аб іншаземцах» і «Аб натуралізацыі» — супраць рэв. эміграцыі з Еўропы.