гандлёва-эканамічная арг-цыя 11 краін Лац.Амерыкі (Аргенціна, Балівія, Бразілія, Венесуэла, Калумбія, Мексіка, Парагвай, Перу, Уругвай, Чылі, Эквадор). Створана ў 1981 замест Лацінаамерыканскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якая дзейнічала з 1960. Асн. задача ЛАІ — садзейнічанне развіццю рэгіянальнага эканам. супрацоўніцтва і гандлю; гал. мэта — стварэнне лацінаамер. агульнага рынку. Вышэйшы орган — Савет Міністраў; штаб-кватэра ў г. Мантэвідэо (Уругвай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛО́Н»
(«Colón»),
оперна-балетны тэатр у Буэнас-Айрэсе; буйнейшы цэнтр муз. культуры Лац.Амерыкі. Адкрыты ў 1857. Балетная трупа існуе з 1925. У рэпертуары творы класікаў і сучасных кампазітараў розных краін. Сярод дырыжораў, якія зрабілі значны ўклад у развіццё лацінаамер. муз.-сцэн. мастацтва, — Э.Ансермэ, О.Клемперэр, Ф.Вейнгартнер, А.Тасканіні; сваімі операмі дырыжыравалі К.Сен-Санс, А.Рэспігі, Р.Штраус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛІ (тамільскае, літар заробкі),
нізкааплатныя некваліфікаваныя рабочыя (грузчыкі, рыкшыі г.д.) у Кітаі (да 1949), Індыі, Малайзіі і інш. краінах Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. У 1830-я г. — 1-й пал. 20 ст. К. называлі таксама некваліфікаваных рабочых (кітайцаў, індыйцаў, малайцаў, неграў), нанятых па кантракце ў краіны Амерыкі, Паўд. Афрыку, Інданезію, Аўстралію і Акіянію для працы на рудніках і плантацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙП-БРЭ́ТАН (Cape Breton),
востраў у Атлантычным ак., каля ўзбярэжжа Паўн.Амерыкі, пры ўваходзе ў зал. Св. Лаўрэнція. Частка правінцыі Канады — Новая Шатландыя. Пл. 10,3 тыс.км². Хвалістае пласкагор’е, складзена з крышт. парод, выш. да 532 м. У цэнтр. частцы воз. Бра-д’Ор (пл. 932 км²). Хвойныя лясы. Нац. парк Кейп-Брэ-тан-Хайлендс. Рыбалоўства. Асн. населеныя пункты — Сідні і Глейс-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНТЭ́ЙН (Corantijn),
рака на ПнПаўд.Амерыкі. Амаль на ўсім працягу з’яўляецца мяжой паміж Гаянай і Сурынамам. Даўж. каля 700 км, пл.бас. 56 тыс.км². Вытокі на У Гвіянскага пласкагор’я, цячэ па яго паўд. схіле і Гвіянскай нізіне. Упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый. Парожыстая, за выключэннем ніжняга цячэння. Сярэдні гадавы расход вады каля 1200 м³/с. Суднаходная да г. Орыла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЛЬНАЕ ДРЭ́ВА (Sapindus),
род кветкавых раслін сям. сапіндавых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў тропіках Азіі і Амерыкі. Культывуюць у тропіках і субтропіках Для атрымання сапанінаў.
Вечназялёныя ці лістападныя дрэвы. Лісце чаргаванае, перыстае. Кветкі ў мяцёлчатым суквецці. Плады багатыя сапанінамі (да 38%) і выкарыстоўваюцца як заменнік мыла. Часам М.д. наз. кёльрэйтэрыю мяцёлчатую (дрэва таго ж сям.), мае сапаніны ў кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВЫ́ ХРЫБЕ́Т (Coast Range),
горны хрыбет у сістэме Кардыльер Паўн.Амерыкі, у Канадзе і ЗША. Даўж. каля 1700 км. Выш. да 4042 м (г. Уодынгтан). Складзены пераважна з гранітаў. Моцна расчлянёны глыбокімі папярочнымі далінамі і фіёрдамі. Да выш. 1000—1800 м хвойныя лясы (дугласія, зах. хемлак, туя, сітхінская елка), вышэй — альпійскія лугі і горныя тундры. Вечныя снягі і ледавікі, якія месцамі апускаюцца да ўзроўню мора.
адзін з кіраўнікоў ісп. канкістадораў, якія заваявалі Паўд. Амерыку. З 1514 у Панаме. У 1524—26 разам з Ф.Пісара арганізаваў 2 экспедыцыі ўздоўж зах. ўзбярэжжа Паўд.Амерыкі. Удзельнік заваявання Перу (1533), у 1535—36 узначаліў паход у Чылі. У 1537 авалодаў стараж. сталіцай дзяржавы інкаўг. Куска ў Перу. У выніку канфлікту з Пісара трапіў у палон. Забіты па загадзе Пісара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАХТО́НЫ, абарыгены,
арганізмы, якія ў працэсе эвалюцыі ўзніклі ў пэўнай мясцовасці і жывуць у ёй і цяпер. Звычайна складаюць стараж. ядро якой-н. флоры ці фауны, напрыклад качканос і эўкаліпт — аўтахтоны Аўстраліі, мурашкаеды, ляніўцы, дзікая бульба — аўтахтоны Паўд.Амерыкі. Выкапнёвыя аўтахтоны ўваходзяць у склад арыктацэнозаў. На Беларусі да аўтахтонаў належаць б.ч. выкапнёвых раслін і беспазваночных з адкладаў фанеразою; у сучаснай фауне і флоры не адзначаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЭМАГРАФІ́ЧНЫ ВЫ́БУХ»,
рэзкае паскарэнне тэмпаў росту насельніцтва ў 1950—60-х г. у краінах Азіі, Афрыкі і Лац.Амерыкі, якія пачалі хутка развівацца. Абумоўлены зніжэннем смяротнасці, асабліва дзіцячай, пры захаванні высокай нараджальнасці. Апераджальны рост насельніцтва краін, якія развіваюцца (у іх пражывае больш за 50% насельніцтва свету), ператварыла «Д.в.» у гэтых краінах у фактар сусветнага значэння, а сац.-эканам. праблемы іх развіцця прынялі характар глабальных праблем чалавецтва.