САРДА́Р (сярдар, сірдар) (перс.), 1) у Асманскай імперыі тытул камандуючага палявой арміяй.
2) У Егіпце ў перыяд англ. панавання — брыт. афіцэр, які камандаваў войскамі правіцеля краіны (хедыва).
3) У Іране, Афганістане — саноўнік, галава племені (у такіх выпадках часам С. — састаўная ч.імя).
4) У Індыі (да англ. заваявання ў 1840 Пенджаба — паўн.ч. Індыі) С. наз. сікхскія (каста джатаў) военачальнікі і прадстаўнікі мясц.феад. праслойкі (чл. кіруючай дынастыі, намеснікі абласцей і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁНЫ (Szönyi) Іштван (17.1.1894, г. Уйпешт, Венгрыя —30.8.1960),
венгерскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Будапешцкай АМ (1914—22, з 1938 яе праф.) і ў Надзьбанье (Румынія). Творча пераасэнсоўваў прыёмы імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму. Аўтар тонкіх па жывапісе і светлавых эфектах лір. пейзажаў і жанравых карцін: «На вяршыні гары» (1925), «Вечар у Забегене» (1928), «Баржы» (1937), «Капанне бульбы» (1949), «Перавозчык» (1951). Працаваў і ў галіне манум. мастацтва (размалёўка будынка пошты ў Будапешце, 1956). Прэмія імя Кошута 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІСЛАЎДО́Р (франц. Stanislav d’or залаты Станіслаў, паводле ўзору франц. луідора, польск. аўгустдора),
залатая манета Рэчы Паспалітай, якую выпускала ў час паўстання 1794 Найвышэйшая нац. рада ад імя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага на Варшаўскім манетным двары. Вядомыя манеты коштам 27 і 54 злотых, з якіх, паводле меркавання большасці даследчыкаў, C. — Патройны чырвоны залаты (гл.Дукат) масай 12,34 г, а на думку некаторых сучасных навукоўцаў — паўтарачны чырвоны залаты масай 6,17 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РБА Іван Канстанцінавіч (21.3.1921, с. Беслахуба Ачамчырскага р-на, Абхазія — 1994),
абхазскі пісьменнік. Скончыў Сухумскі пед.ін-т (1947). Друкаваўся з 1937. Аўтар вершаў, паэм «На суд таварышаў» (1954), «Праз дзесяць гадоў» (1955), раманаў «Вядомае імя» (1963), «Вочы маёй маці» (1979). На бел. мову яго раман «Сонца ўзыходзіць у нас» пераклаў М.Парахневіч (1979).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1981;
Дорога. которой нет конца...: Стихи, поэмы. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСАЧО́Ў Аляксандр Фёдаравіч (23.11.1907, Масква — 22.11.1949),
бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1942). Скончыў Маск. муз. тэхнікум імяКастр. рэвалюцыі (1930), вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі. Кіраваў армейскімі хар. аматарскімі калектывамі. З 1938 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім Ансамбля песні і танца БВА. Яму ўласцівы музыкальнасць, тонкі густ, імкненне да чысціні хар. гучання. Аўтар ваенна-патрыят. песень, у т. л. «Песні пра Даватара», «Песні пра Бялова», апрацовак бел.нар. песень для ансамбля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЫ́С Мухамед Ахмед (н. 26.5.1951, г. Халеб, Сірыя),
першы сірыйскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987). Лётчык-касманаўт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі (1987). Палкоўнік. Скончыў лётнае ваен. вучылішча (1973). З 1985 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 22—30.7.1987 здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт у складзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-3» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-2»). У космасе правёў 7,96 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАГ (нідэрл. vlag),
умацаванае на дрэўку ці шнуры палотнішча з надпісамі, упрыгожаннямі, эмблемамі, якое з’яўляецца афіц. знакам (сімвалам) дзяржавы, арганізацый, устаноў, у т. л.міжнар., а таксама караблёў, службовых асоб і інш. Тэрмін «Ф.» шырока ўжываецца ў словазлучэннях у пераносным значэнні і азначае: прызнаць сябе пераможаным, не дасягнуць мэты (напр., выкінуць белы флаг); выступіць пад якім-н. флагам — у імя якой-н. ідэі, справы. Гл. таксама Вымпел, Сцяг, Сцяг воінскі, Сцяг дзяржаўны Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАВА Людміла Барысаўна (н. 19.3.1937, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. харавы дырыжор. Жонка Ю.М.Яфімава. Нар.арт. Беларусі (2000). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1963). З 1967 працавала ў Мінскім муз. вучылішчы, дзе стварыла канцэртны хор. З 1987 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.акад.хар. капэлы імя Р.Шырмы. Я. працягвае і развівае традыцыі заснавальніка калектыву, ёй уласцівы паглыбленае вывучэнне бел. песеннай спадчыны. Вял. ўвагу аддае стварэнню нац.хар. рэпертуару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К Марыя Пятроўна (н. 28.5.1956, в. Любань Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1979). З 1979 артыстка Нац.акад.нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча. Выконвае песні бел.нар. («Не капайце крынічэньку», «І туды гара, і сюды гара», «З-за лесу-гаю», нізка «Вяночак калядных песень») і аўтарскія («Беларусь мая сінявокая» на словы У.І.Карызны, муз. У.У.Карызны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́ЛАЎ Уладзімір Генадзевіч (н. 17.4.1961, г. Узда Мінскай вобл.),
бел. артыст гутарковага жанру, парадыст. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1986). Усерас. творчую майстэрню эстр. мастацтва ў Маскве (1989). З 1986 артыст Бел. філармоніі, з 1989 — Т-ра студыі «Тэатр песні» Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча ў групе «Шчаслівы выпадак», з 1991 — у ансамблі «Сябры». З 1998 арганізатар і маст. кіраўнік «Радзівілаў-тэатра» пры Белканцэрце.