ЛІ́ПМАН ((Lipmann) Фрыц Альберт) (12.6.1899, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 24.7.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950) і Лонданскага каралеўскага т-ва (1962). Скончыў Берлінскі ун-т (1924). З 1939 у Корнелскім, з 1941 у Гарвардскім ун-тах, адначасова ў 1949—57 у Масачусецкім шпіталі, з 1957 у Ракфелераўскім ін-це (ЗША). Навук. працы па абмене рэчываў у клетцы, біясінтэзе бялкоў, актывацыі сульфгідрыльных груп. Вылучыў і даследаваў кафермент А, устанавіў ролю АТФ як універсальнага пераносчыка энергіі, стварыў тэорыю назапашвання і выкарыстання энергіі ў біяхім. працэсах. Нобелеўская прэмія 1953 (разам з Х.А.Крэбсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ЛЬКА (Архіп Міхайлавіч) (23.3.1908, в. Саварка Багуслаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.6.1984),
расійскі канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1968; чл.-кар. 1960). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1931). З 1939 у НДІ і КБавіяц. прам-сці, з 1946 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Выказаў ідэю і абгрунтаваў магчымасць стварэння турбарэактыўных рухавікоў (ТРР) для скарасных самалётаў (1937). Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. ТРР і распрацаваны шэраг рухавікоў для баявых самалётаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 3 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВІ́ЦКІ (Аляксандр Андрэевіч) (23.11.1885, Масква — 4.7.1965),
расійскі кінааператар; заснавальнік рас. школы аператарскага мастацтва. Засл. дз. маст. Расіі (1946). З 1924 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1939 праф.). У кіно з 1910, да 1917 зняў каля 100 фільмаў маст. (пераважна экранізацыі рус. класікі), дакументальных, хранікальных і навукова-папулярных. Удзельнічаў у стварэнні першых сав.маст. фільмаў: «Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў» (1924) і «Прамень смерці» (1925), якія паклалі пачатак пошуку выяўл. дэталей, новаму вырашэнню кампазіцыі масавых сцэн. Сярод інш. фільмаў: «Маці» (1920), «Крыж і маўзер» (1925), «Сёмы спадарожнік» (1928) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1949.
эканаміст ЗША. Д-рсац.н. (1944). Скончыў ун-т у Рыме (1939). Працаваў у амер. каледжах і ун-тах (Ілінойскім, Чыкагскім, Карнегі-Мелана, Паўн.-Заходнім, Гарвардскім), у Новай школе сац. даследаванняў, Масачусецкім тэхн. ін-це. З 1966 навук. кансультант Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы, з 1971 — старшы саветнік Брукінгскай камісіі па эканам. актыўнасці. Навук. працы ў галіне аналізу праблем зберажэнняў і фін. рынкаў; распрацаваў тэорыі асабістых фінансаў і фінансаў карпарацый. Адзін з аўтараў кн. «Кошт капіталу, фінансы карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958). Нобелеўская прэмія 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРЭ́НКА (Анатоль Мітрафанавіч) (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску, даследаванні фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж.прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод-бор при высоких давлениях и температурах (у сааўт.) // Неорганические материалы. 1995. Т. 31, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КЛІ́НТАК ((McClintock) Барбара) (16.6.1902, г. Хартфард, ЗША — 1992),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыла Бруклінскі і Корнелскі ун-ты (1927). З 1927 у Корнелскім, з 1936 у Місурыйскім ун-тах, з 1941 у ін-це Карнегі ў Вашынгтоне. Навук. працы па цытагенетыцы. Апісала рад нястачы асобных локусаў у храмасомах кукурузы і яго генет. вынікі. Даказала наяўнасць абмену аднолькавымі гамалагічнымі ўчасткамі храмасом разам з лакалізаванымі ў іх генамі пры красінговеры. Вызначыла механізм сістэмы геннага кантролю на прыкладзе сістэмы «дысацыяцыя—асацыяцыя», адкрыла існаванне «кантралюючых элементаў», якія павялічваюць мутабільнасць. Нобелеўская прэмія 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКМІ́ЛАН, Мак-Мілан (McMillan) Эдвін Матысан (18.9.1907, Рэдонда-Біч, ЗША — 7.9.1991), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1947). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1928). У 1933—73 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі (з 1946 праф.), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—71 дырэктар). Навук. працы па адз. фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Г.Т.Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947). Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Сібаргам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛІКЕН ((Mulliken) Роберт Сандэрсан) (7.6.1896, г. Ньюберыпарт, ЗША — 31.10.1986),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1936), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1965). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т у Кембрыджы (1917) і Чыкагскі ун-т (1921 д-р філасофіі), дзе і працаваў да 1923 і з 1928 (з 1931 праф.). У 1964-71 праф. ун-та штата Фларыда ў Маямі. Навук. працы пераважна па квантавай хіміі. Распрацаваў асновы метаду малекулярных арбіталей (адначасова з англ. хімікам Дж.Ленард-Джонсам і ням. фізікам Ф.Гундам; 1928—32). З дапамогай гэтага метаду вызначыў электронныя структуры шматлікіх складаных малекул. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́ ((Monod) Жак Люсьен) (9.2.1910, Парыж — 31.5.1976),
французскі біяхімік і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН. Скончыў Парыжскі ун-т (1934), працаваў у ім. З 1945 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1971 дырэктар), адначасова з 1959 праф. Парыжскага ун-та, у 1967—72 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па пытаннях росту бактэрый, індукцыі і рэпрэсіі бактэрыяльных ферментаў. Аўтар гіпотэз аб пераносе пры ўдзеле інфарм. РНК генет. інфармацыі з ДНК на рыбасомы і аб механізме генет. рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрый (канцэпцыя аперона). Нобелеўская прэмія 1965 (разам з Ф.Жакобам і А.М.Львовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСАЛІ́ЦІНАВА (Варвара Восіпаўна) (29.7.1878, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 20.10.1945),
расійская актрыса. Сястра М.В.Масаліцінава. Нар.арт. Расіі (1933). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1901). Працавала ў Малым т-ры. У творчасці спалучала глыбокі псіхалагізм, быт. дакладнасць, заснаваную на жыццёвых назіраннях, з яркай выразнасцю знешняга малюнка вобраза. Сярод роляў: Няніла Сідараўна, Манефа, Кукушкіна («З чужога шалу галава кружыцца», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А.Астроўскага), Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Дзямідзьеўна («Нашэсце» Л.Лявонава). Знялася ў фільмах «Паны Скацініны» (1927), «Навальніца» (1934), «Дзяцінства Горкага» (1938) і «У людзях» (1939; Дзярж.прэміяСССР 1941).