кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку лакальнага тэктанічнага прагінання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахісінкліналь, з усіх бакоў нахілены да яе цэнтра, дзе знаходзяцца найб. маладыя горныя пароды.
Брахісінкліналь: 1 — план; 2 — разрэзы па лініях АВ і БГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЗНАЧЭ́ННЕ СУДА́,
рашэнне суда 1-й інстанцыі па асобных працэсуальных пытаннях, а таксама любое рашэнне касацыйнай або наглядальнай інстанцый (апрача прэзідыума ці пленума суда) па цывільных і крымін. справах. Рашэнне суда, якое звяртае ўвагу адпаведных арг-цый або службовых асоб на абставіны, што садзейнічалі правапарушэнню, называецца прыватным вызначэннем суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНЫЯ РЭЗЕ́РВЫ,
цэнтралізаваныя запасы золата і замежнай валюты, што знаходзяцца ў цэнтр. (нац.) банках і фін. органах краіны ці ў міжнар. валютна-крэдытных арг-цыях. Выкарыстоўваюцца пераважна для рэгулявання знешніх разлікаў, пакрыцця дэфіцыту плацежнага балансу, стабілізацыі валютнага курсу на валютных рынках, у т. л. і шляхам валютнай інтэрвенцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАМПІРЫ́ЗМ,
рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем садызму і фетышызму, калі фетышам з’яўляецца кроў партнёра. Да вампірызму можна аднесці выпадкі, калі палавы акт суправаджаецца фантастычнымі вобразамі крыві, што льецца. Цяжкія формы вампірызму — нематываваныя забойствы без якіх-небудзь карыслівых мэт або распусных дзеянняў (выгляд крыві можа замяняць палавыя зносіны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХВУ́СНАЎКІ,
устарэлая назва плоскіх чарвей класа трэматод, напр., Д. пячоначная (Fasciola hepatica), Д. крывяная (Schistosoma haematobium), Д. кашэчая, або сібірская (Opistorchis felineus), і інш. Селяцца ў органах чалавека і жывёл, выклікаюць цяжкія хваробы. Назва Д. звязана з тым, што прысоскі ў трэматод раней прымалі за 2 ротавыя адтуліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЭ́НСАР (ад лац. condénso згушчаю, ушчыльняю),
аптычная сістэма, якая збірае прамяні ад крыніцы святла і накіроўвае іх на аб’ект, што разглядаецца ці праецыруецца з дапамогай аптычных прылад. Складаецца з лінзаў, люстэркаў ці іх камбінацыі. Выкарыстоўваецца для асвятлення прэпаратаў у мікраскопах, дыяпазітываў у праекцыйных апаратах, фотаплёнак у фотапавелічальніках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАІ́МЫ,
1) паслядоўнікі секты іудаізму (узнікла ў 8 ст.), што жывуць пераважна ў Ізраілі і прызнаюць свяшчэннай кнігай толькі Стары запавет.
2) К. (саманазва карайлар) — народ на Украіне (у асноўным у Крыме) і ў Літве. 2,6 тыс.чал. (1989). Невял. групы жывуць таксама ў Польшчы. Гавораць на караімскай мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЦІ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ, канвенцыйныя хваробы (ад лац. conventio дагавор, пагадненне),
інфекцыйныя хваробы, што характарызуюцца вял. заразлівасцю і высокай смяротнасцю і ў адносінах да якіх выкарыстоўваюцца дзеянні Міжнар. каранціну ці міжнар.сан. канвенцый. Да К.х. адносяцца: воспа натуральная, жоўтая ліхаманка, халера, чума (да 1979). Гл. таксама Санітарная ахова, Санітарная ахова граніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕ́НІІ (грэч. xenia гасціннасць ад xenos госць, чужы),
уплыў пылку вышэйшых кветкавых раслін на адзнакі эднасперму расліны, што апыляецца. Залежыць ад падвойнага апладнення. У выніку насенне або плады адрозніваюцца ад інш. насення ці пладоў той жа расліны афарбоўкай, велічынёй, формай (напр., наяўнасць зерня рознай афарбоўкі ў адным катаху кукурузы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАДО́ЛАРЫ (англ. Eurodollar),
грашовыя сродкі ў доларах ЗША, размешчаныя іх уладальнікамі за межамі ЗША, пераважна ў еўрап. банках. Банкаўскія рахункі ў доларах даюць магчымасць банкам, у якіх гэтыя рахункі адкрыты, выкарыстоўваць доларавыя грошы для аперацый на міжнар. рынку пазыкавых капіталаў, таму штодолар прызнаны ў якасці сусв. валюты.