штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выдаецца злют. 1995 у Мінску на рус. мове. Асвятляе грамадска-паліт. падзеі на Беларусі і за яе межамі, аналізуе эканам. становішча краіны. Закранае пытанні культуры, асветы. Друкуе матэрыялы на гіст., маральна-этычныя, сямейна-быт. тэмы. Мае рубрыкі: «Лёсы людскія», «Так і жывём», «Жанчыны Беларусі», «Побач з цікавым суразмоўцам», «Крымінал» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЭРМІ́ЧНАЯ Я́МА, Бекары яма,
збудаванне для абеззаражвання трупаў жывёл (акрамя тых, што загінулі ад сібірскай язвы). Будуецца з вільгацетэрмаўстойлівага матэрыялу, мае герметычную накрыўку і адтуліны для прытоку паветра, глыб. 9—10 м. Размяшчаецца біятэрмічная яма не бліжэй як за 1 км ад населеных пунктаў і вадаёмаў. З цягам часу ў ёй утвараецца аднародны кампост, прыдатны на ўгнаенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМА́ГІН (Іосіф Раманавіч) (17.10.1907, г. Віцебск — 24.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў у г. Бірабіджан (Расія). У Чырв. Арміі ў 1929—33 і з 1941. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1945. Камандзір кулямётнага ўзвода лейт. Б. вызначыўся ў баі заг. Брэслаў (Вроцлаў, Польшча): адзін агнявы пункт ворага закідаў гранатамі, другі закрыў сваім целам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЖА,
возера ў Беларусі, у Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэжа (выцякае з возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,76 км², даўж. 1,07 км, найб.шыр. 880 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Пл. вадазбору 10,5 км². Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай звоз. Доўгае.
стваральнік рускага фарфору. У 1736 пасланы за мяжу, дзе вывучаў хімію, металургію і горную справу. Пасля вяртання ў Расію ў 1744 быў накіраваны ў Пецярбург на Парцэлінавую мануфактуру (цяпер фарфоравы з-д імя М.В.Ламаносава). У 1752 Вінаградаў атрымаў першы фарфор зайч. сыравіны.
Літ.:
Никифорова Л.Р. Родина русского фарфора. Л., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НТЫЯ (ад франц. garantie забеспячэнне) у цывільным праве, прадугледжанае законам або дагаворам абавязацельства, паводле якога асоба (фізічная ці юрыдычная) адказвае перад крэдыторам (поўнасцю або часткова) за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельства даўжніком. Гарантыя ў многім супадае зпаручыцельствам: як і паручыцель, гарант — дадатковы даўжнік, а само гарантыйнае абавязацельства — дадатковае ў адносінах да асноўнага, якое звязвае крэдытора з даўжніком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАГЕНА́Т,
аднародная суспензія здробненай да субклетачных элементаў біял. тканкі. Атрымліваюць шляхам неабарачальнай дэзінтэграцыі яе структуры звычайна з дапамогай спец. прыстасавання — гомагенізатара. Шляхам дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання і інш. метадаў з гомагенату выдзяляюць субклетачныя мікраскапічныя структуры (арганелы) і некат. макрамалекулы (бялкі, нуклеінавыя к-ты, ліпіды і інш.). Гомагенат выкарыстоўваюць таксама для вывучэння біяхім. рэакцый па-за арганізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЗІ́ВА,
рака ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. і ў Оўруцкім р-не Жытомірскай вобл. (Украіна), правы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці). Даўж. 28,6 км, у т. л. 9 км на Беларусі (каналізаваная), 3,6 км на мяжы з Украінай. Пачынаецца за 1 км на З ад в. Гразіва Оўруцкага р-на. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці. Жывіць вадасх. Свяча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЯХАТЫ́Н,
помнік архітэктуры 12 ст. ў Туркменістане; караван-сарай. За 170 км на ПнУ ад г. Чарджоў, на шляху г. Мерв—Харэзм. Квадратны ў плане аб’ём зунутр. 4-тэрасным дваром і галерэяй па перыметры перакрыты разнастайнымі варыянтамі скляпенняў у інтэр’ерах. Сцены змураваны з сырцу і абліцаваны абпаленай цэглай. Гал. і дваровы фасады ўпрыгожаны геам. і эпіграфічным арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРАНІ́Н,
1) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай шляхціц, які служыў пры двары вял. князя ці караля (Д. гаспадарскі, Д. яго каралеўскай мосці). Зрэдку такая пасада існавала і пры дварах магнатаў. Вядомы з 15 ст. Звычайныя функцыі — выкананне розных спец. даручэнняў вял. князя, перш за ўсё судовых.
2) У Расійскай дзяржаве (з канца 18 ст. і ў Беларусі) прадстаўнік дваранства.