СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ ВО́СТРАЎ (Saint Lawrence Island),
на Пн Берынгава м., на ПдУ ад Чукоцкага п-ва. Тэр. ЗША (штат Аляска). Пл. каля 5 тыс. км². Паверхня нізінная, з ізаляванымі вулканічнымі ўзвышшамі. Выш. да 673 м (г. Кукулігіт). Тундра. Марскі (зверабойны) промысел. Нас. пункты — Гамбел, Савунга. Адкрыты дацкім і рус. мараплаўцам В.І.Берынгам у 1728.
т. 14, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-ДЭНІ́ (Saint-Denis),
горад, адм. ц. вострава Рэюньён (уладанне Францыі). На паўн. беразе в-ва. Засн. ў 1671. Каля 110 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог, за 15 км ад порта Ле-Пор. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (у т. л. цукр. з-ды), тэкст., металаапрацоўчая. Вытв-сць сувеніраў. Ун-т. Музеі.
т. 14, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНАСЕ́КІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, каля праліва Сіманасекі. Каля 350 тыс. ж. (2001). Разам з г. Кітакюсю (в-аў Кюсю) утварае адзіны порт Камон. Берагі праліва злучаны 2 чыг. тунэлямі, аўтамаб. паромам і мостам. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, у т. л. верфі; нафтаперапр., хім., цэм., рыбакансервавая. Цэнтр рыбалоўства.
т. 14, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЫ́ХУ О́РГАНЫ,
органы пачуццяў чалавека і жывёл, якія ўспрымаюць гукавыя раздражненні (гл. Слых). У чалавека і пазваночных жывёл размешчаны ва ўнутр. вуху (гл. Вуха) разам з органам раўнавагі (гл. Вестыбулярны апарат). У беспазваночных, ніжэйшых хордавых і рыб С.о. ўспрымаюць і гукавыя і вібрацыйныя (мех.) ваганні. С.о. беспазваночных развіты толькі ў насякомых (перапонкі на канечнасцях).
т. 15, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ГНЕ-ФІЁРД (Sogne fjord),
заліў Паўночнага м. каля паўд.-зах. берагоў Скандынаўскага п-ва, у Нарвегіі; адзін з найб. фіёрдаў Еўропы. Даўж. 204 км, шыр. да 6 км, глыб. да 1208 м. Берагі выш. да 1500 м, стромкія, скалістыя. Утварае бакавыя адгалінаванні, у некат. з іх апускаюцца ледавікі. Прылівы паўсутачныя (1,5 м). Парты: Хёянгер, Лейкангер.
т. 15, с. 73
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛБА́ЧЫК, Талбачыцкі вулканічны масіў,
вулканічны масіў на У п-ва Камчатка, у паўд. ч. Ключаўской групы вулканаў, Расія. Складзены з андэзітабазальтаў. З’яўляецца стратавулканам. У складзе Т. — вяршыня Востры Т. (без кратэра, выш. 3682 м), дзеючы вулкан Плоскі Т. (3140 м) і больш за 120 пабочных конусаў. Апошняе моцнае вывяржэнне ў 1975—76.
т. 15, с. 400
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎТАЛАГІ́ЧНАЯ РЫ́ФМА,
паўтор у канцы вершаваных радкоў аднаго і таго ж ці некалькіх слоў, якія вызначаюць страфічную будову верша. Сустракаецца ў фальклоры і ў сучаснай паэзіі:
Слепіць вочы ён, снег,
І дарогі разбег.
І ты мружышся: «Снег!..
Што за студзеньскі снег!..»
(А.Лойка. «Снег»)
Разнавіднасць Т.р. ва ўсх. паэзіі — рэдыф.
В.П.Рагойша.
т. 15, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАФРАГЕНЕ́З (ад грэч. taphros роў, яма + ...генез),
працэс утварэння буйных грабенаў ва ўмовах расцяжэння зямной кары. Адбываецца на заключнай стадыі развіцця складкавых горных збудаванняў (тафрагенная стадыя). Тэрмін прапанаваны ням. геолагам Э.Крэнкелем у 1924. Абазначае таксама працэс утварэння глыбокіх упадзін з патончанай кансалідаванай зямной карой і магутным асадкавым чахлом. Гл. таксама Рыфт.
т. 15, с. 462
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́БСУ-НУР, Убса,
бяссцёкавае салёнае возера ў Манголіі і Тыве (Расія). Размешчана ва Убсунурскай катлавіне, паўн. ч. Катлавіны Вял. Азёр, на выш. 753 м. Пл. 3350 км². Берагі нізінныя, месцамі забалочаныя, з участкамі саланчакоў, пяскоў і зараснікаў трыснягу. Ледастаў з ліст. да красавіка. У У.-Н. упадаюць рэкі Тэс і Нарыйн-Гол.
т. 16, с. 156
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПЕ́НКА Аляксей Апанасавіч (3.4.1925, в. Бабічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 21.8.1957),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1943 на 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах. Кулямётчык стралк. роты яфрэйтар Ф. вызначыўся ў 1944 у баях пад Рагачовам, у 1945 ва Усх. Прусіі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
т. 16, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)