ДЭ́ВІСАН ((Davisson) Клінтан Джозеф) (22.10.1881, г. Блумінгтан, штат Ілінойс, ЗША — 1.2.1958),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Чыкагскі (1908) і Прынстанскі (1911) ун-ты. З 1911 у Тэхнал. ін-це Карнегі, з 1917 у Лабараторыях Бэл-Тэлефон, у 1946—54 візіт-праф. Віргінскага ун-та. Навук. працы па электроніцы, цеплавым выпрамяненні, фізіцы крышталёў і квантавай фізіцы. Незалежна ад Дж.П.Томсана адкрыў разам з амер. фізікам Л.Джэрмерам (1927) дыфракцыю электронаў на крышталях нікелю, што стала эксперыментальным пацвярджэннем хвалевых уласцівасцей мікрааб’ектаў. Нобелеўская прэмія 1937.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 403—404.
нямецка-амерыканскі фізік, генетык і вірусолаг, адзін з заснавальнікаў малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер.АН і мастацтваў, Каралеўскай акадэміі Даніі, АН Францыі, Лонданскага каралеўскага т-ва. Вывучаў фізіку ў Цюбінгенскім, Бонскім, Берлінскім і Гётынгенскім ун-тах. Доктарская ступень па фізіцы (1930). З 1937 у ЗША. У 1947—77 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ун-та ў Пасадэне (у 1961—63 ва ун-це г. Кёльн). Навук. працы па атамнай фізіцы, мутагенезе, рэпрадукцыі вірусаў. Адкрыў феномен генет. рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў. Нобелеўская прэмія 1969 (разам з А.Д.Хершы і С.Э.Лурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕСЕНБЕ́РЛІН (Ільяс) (1.1.1915, г. Атбасар, Казахстан — 4.10.1983),
казахскі пісьменнік. Скончыў Каз. горна-металургічны ін-т (1940). Друкаваўся з 1945. У паэмах «Айша», «Султан» (абедзве 1945), «Трагедыя Біржан-Сала» (1959), раманах «Схватка» (1966; Дзярж.прэмія Казахстана імя Абая 1968), «Небяспечная пераправа» (1967), «Закаханыя» (1968), «Залатыя коні прачынаюцца» (1976), гіст. трылогіях «Качэўнікі» (1969—73; асобнае выд. 1976), «Залатая Арда» (кн. 1—3, 1979—83) сучаснае і мінулае каз. народа, лёс і праблемы вёскі. Аўтар п’ес, тэкстаў каз. песень (больш за 40). На бел. мову асобныя творы Е. пераклаў В.Бечык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАКО́Б ((Jacob) Франсуа) (н. 17.6.1920, г. Нансі, Францыя),
французскі мікрабіёлаг, генетык. Чл. Парыжскай АН (1977). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага навук.т-ва (1973), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1964). Скончыў Парыжскі ун-т (1947). Да 1950 працаваў у ім, з 1950 у Ін-це Пастэра ў Парыжы (з 1960 праф.), адначасова з 1965 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па генетыцы бактэрыяльных клетак і вірусаў. Адзін з аўтараў гіпотэзы пераносу генетычнай інфармацыі і рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрыяльных клетках (канцэпцыя аперона). Аўтар прац па лізагеніі (канцэпцыя эпісом). Нобелеўская прэмія 1965 (разам з А.Львовым і Ж.Мано).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Валерый Іванавіч) (н. 25.7.1949, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). У 1973—76 выкладчык Грозаўскай школы-інтэрната (Капыльскі р-н Мінскай вобл.). З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1992 вучоны сакратар). Даследуе дэкар.-прыкладное мастацтва. Аўтар кніг: «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Традыцыі і наватарства ў беларускім савецкім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве» (1985) і інш.Дзярж.прэмія Беларусі 1996 (за ўдзел у выданні «Гісторыі беларускага мастацтва», т. 1—6, 1987—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́РАЎ (Анатоль Яфімавіч) (24.2.1922, г. Гомель — 15.6.1977),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1967), праф. (1968). Скончыў ВПШ гіры ЦКВКП(б) (1946), Гомельскі пед.ін-т (1947). З 1946 сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ, з 1948 на пед. рабоце ў Аршанскім настаўніцкім, Мінскім пед., Бел.тэатр.-маст. ін-тах, з 1967 у БДУ, з 1972 заг. кафедры гісторыі КПССБел.політэхн. ін-та. Асн. працы па гісторыі ЛКСМБ. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970.
Тв.:
Камсамол Беларусі ў барацьбе за сацыялізм (1918—1941 гг.). Мн, 1957;
У баях народжаны: Кароткі нарыс гісторыі камсамола Беларусі. 2 выд.Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГА́НАЎ (Назіб Гаязавіч) (15.1.1911, г. Уральск, Казахстан — 1.6.1988),
татарскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1938). З 1945 рэктар і выкладчык (з 1953 праф.) Казанскай кансерваторыі. Адыграў значную ролю ў станаўленні і развіцці тат.прафес.муз. культуры. Сярод твораў: оперы «Уцякач» (1939), «Свабода» (1940), «Залатавалосая» (1941), «Ільдар» (1942), «Цюляк» (1945), «Паэт» (1947), «Гонар» (1950), «Джаліль» (1957); балеты «Фатых» (1943), «Зюгра» (1946), «Дзве легенды» (1970); кантаты (1960, 1980); 16 сімфоній (1937—85); камерна-інстр. і фп. творы, вак. цыклы, рамансы, песні. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950, 1970. Дзярж.прэмія Татарстана 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАК (Якаў Ізраілевіч) (20.11.1913, г. Адэса, Украіна — 27.6.1976),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1932) і аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі (1935, кіраўнік Г.Нейгаўз). Выступаў як піяніст-канцэртант. Яго вялікі рэпертуар уключаў творы рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Першы выканаўца многіх твораў сав. кампазітараў. З 1935 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1947 праф.). Сярод яго вучняў: Я.Магілеўскі, М.Пятроў, Э.Вірсаладзе. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1935), пераможца Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (1937, Варшава, 1-я прэмія і спец. прыз — маска Шапэна).
Літ.:
Яков Зак. Статьи. Материалы. Воспоминания. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБРАГІ́МАЎ (Мірза Аждар аглы) (н. 28.10.1911, с. Эве, Азербайджан),
азербайджанскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар. пісьменнік Азербайджана (1961). Герой Сац. Працы (1981). У раманах «Настане дзень» (1948, Дзярж.прэміяСССР 1950), «Вялікая апора» (1957), «Пэрванэ» (1970), «Новыя часы» (1971) і інш. адлюстраваў перыпетыі гіст. лёсу азерб. народа (нац.-вызв. рух у Іране, станаўленне калгаснай вёскі, падзеі Вял.Айч. вайны). Вядомы як драматург, публіцыст і літаратуразнавец. Аўтар зб. «Кніга майго жыцця. Нарысы» (1982). На бел. мову асобныя творы І. пераклалі У.Анісковіч, П.Ізох, П.Кавалёў, А.Макаёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Анатоль Сцяпанавіч) (н. 5.5.1928, г. Шэманаіха, Казахстан),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскі ун-т (1950). З 1972 гал. рэдактар час. «Молодая гвардия» У вострасюжэтных раманах «Павіцель» (1958), «Цені знікаюць апоўдні» (1963), «Вечны кліч» (кн. 1—2, 1971—76; за сцэнарый аднайм. тэлефільма Дзярж прэміяСССР 1979) паказаны жыццё сібірскай вёскі, людскія лёсы, уцягнутыя ў вір складаных падзей на пераломе эпох. Аўтар аповесцей «Жыццё на грэшнай зямлі» (1971), «Варожасць» (1979), «Туга палёў», «Аповесць пра нязбыўнае каханне» (абедзве 1983), кн. эсэ «Жывая прыгажосць творчасці».