УЛА́СНАЯ СІСТЭ́МА АДЛІ́КУ цела,

сістэма адліку, звязаная з дадзеным целам так, што ўсе пункты гэтага цела знаходзяцца ў стане спакою адносна яе Цела можа рухацца з паскарэннем (у т. л. вярцецца) адносна інш. цел, з якімі можа быць звязана інерцыяльная сістэма адліку, таму ў агульным выпадку У.с.а. з’яўляецца неінерцыяльнай сістэмай адліку. Такая, напр., У.с.а. нестабілізаванага ШСЗ — жорстка звязаная з ім сістэма каардынат і замацаваны на спадарожніку гадзіннік, які адлічвае час.

т. 16, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«УРАЧЫ́ СВЕ́ТУ ЗА ПРАДУХІЛЕ́ННЕ Я́ДЗЕРНАЙ ВАЙНЫ́»

(International Physicians for Prevention of Nuclear War),

сусветная арг-цыя, засн. ў 1980 амер. і сав. медыкамі на чале з Б.​Лаўнам і Я.​І.​Чазавым. Разгарнула міжнар. кампанію па інфармаванні насельніцтва пра наступствы ядз. вайны, яе пагрозу для існавання чалавецтва. Да 1985 аб’яднала 135 тыс. медыкаў з 41 краіны, у т. л. 30 тыс. — у ЗША, 60 тыс. — у СССР. Нобелеўская прэмія міру 1985.

т. 16, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРАНЦУ́ЗСКАЯ ЗАХО́ДНЯЯ А́ФРЫКА (Afrique Occidentale Française; ФЗА),

палітыка-адм. аб’яднанне франц. калан. уладанняў у Зах. Афрыцы. Створана ў 1895—1904. Адм. цэнтр — г. Дакар. У 1958 калоніі ФЗА атрымалі статус аўт. рэспублік у складзе Франц. Супольніцтва (за выключэннем Гвінеі, якая абвясціла незалежнасць). У 1960 ФЗА спыніла існаванне, а яе б. члены Кот-д’Івуар, Дагамея (цяпер Бенін), Верхняя Вольта (цяпер Буркіна Фасо), Нігер, Маўрытанія, Малі і Сенегал сталі незалежнымі дзяржавамі.

т. 16, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХЕ́НРЫ, Хенрай (Henri) Роберт (25.6.1865, г. Цынцынаты, ЗША — 12.7.1929), амерыканскі мастак, заснавальнік амер. рэалізму 20 ст. Вучыўся ў Пенсільванскай АМ у Філадэльфіі (1885—88), акадэміі Жуліяна і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1888—90). У 1891—95 працаваў у Філадэльфіі, у 1895—99 у Еўропе, пазней у Нью-Йорку. Чл. групы «Васьмёрка», заснавальнік рэаліст. «школы смеццевай скрынкі» і настаўнік гал. яе прадстаўнікоў. Сярод твораў: «Хлопчык смяецца» (1907), «Маскарадная сукенка» (1911).

т. 17, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛАШЫ (Hollósy) Шыман (2.2.1857, г. Сігет, Румынія — 8.5.1918),

венгерскі жывапісец. Вучыўся ў Мюнхенскай АМ (1878—82), з 1886 кіраваў Маст. школай у г. Мюнхен. У 1896 арганізаваў калонію мастакоў у Надзьбанье (цяпер г. Бая-Марэ, Румынія). У творах адлюстроўваў рэчаіснасць Венгрыі, яе нац. своеасаблівасць, звяртаўся да прыёмаў пленэрнага жывапісу. Аўтар святочных і светлых па каларыце карцін («Абіранне кукурузы», 1885, і інш.), эскізаў да работы «Марш Ракацы» (1890—1910-я г.).

т. 17, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРТЫ́,

возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Паловіца, каля в. Чарты, за 8 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,29 км², даўж. 1,18 км, найб. шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 4,75 км². Катлавіна выцягнутая з ПдЗ на ПнУ, яе схілы спадзістыя, выш. да 3 м, разараныя, на Пд пад хмызняком. Востраў пл. 0,5 га. Выцякае ручай у воз. Тусьба.

т. 17, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРЭ́ШЛІ, Чарэшля,

возера ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Нёман, каля в. Чарэшля, за 24 км на Пн ад г. Навагрудак. Пл. 0,45 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Катлавіна авальнай формы, выцягнута з Пн на Пд, яе зах. схілы выш. да 3 м, спадзістыя, пад лугам, усх. — да 8 м, стромкія, параслі лесам. Праз возера цячэ р. Бярозка.

т. 17, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧУ́ЙСКАЯ ДАЛІ́НА.

У сярэднім цячэнні р. Чу, ад Баамскай цясніны да ўсх. ўскраіны пустыні Муюнкум, у Кыргызстане і Казахстане. Даўж. каля 200 км, шыр. ад 15 км на ПдУ да 100 км па ПнЗ, выш. 500—1200 м. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 250—400 мм за год. Амаль уся разарана, арашаецца водамі р. Чу і яе прытокаў. Пасевы цукр. буракоў, збожжавых культур. Садаводства, вінаградарства. На Пд — г. Бішкек.

т. 17, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШЧАЎЕВАКІ́СЛАЕ БРАДЖЭ́ННЕ,

аэробны ферментатыўны акісляльна-аднаўляльны працэс, які вядзе да ўтварэння шчаўевай кіслаты. Уласціва некат. бактэрыям і грыбам (групы аскамідэтаў, базідыяміцэтаў, зігаміцэтаў). Зыходнае рэчыва для Ш.б. — шчаўева-воцатная кіслата. Актываванне Ш.б. ў арганізме чалавека і млекакормячых пры развіцці грыбковых інфекцый, дысбактэрыёзе кішэчніка садзейнічае ўтварэнню аксалатных камянёў у мочавывадных шляхах. Выкарыстоўваецца ў мікрабіял. і біятэхнал. прам-сці для атрымання шчаўевай к-ты і яе солей.

І.​М.​Семяненя, А.​Р.​Давыдоўскі.

т. 17, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКАНАМІ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л,

абагульненая эканам. характарыстыка краіны, групы краін, рэгіёна, якая дазваляе вызначыць сукупную здольнасць нац. гаспадаркі, яе галін і прадпрыемстваў выпрацоўваць прадукцыю, ажыццяўляць інвестыцыі, аказваць паслугі, задавальняць патрэбы ў пэўны перыяд. Вызначаецца вытв. магутнасцю прадпрыемстваў, працягласцю трансп. магістралей і наяўнасцю трансп. сродкаў, колькасцю прац. рэсурсаў і іх кваліфікацыяй, развіццём галін невытв. сферы, дасягненнямі навукі і тэхнікі, аб’ёмам прыродных рэсурсаў, станам с.-г. вытв-сці і інш.

Г.​А.​Шмарлоўская.

т. 18, кн. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)