савецкі ШСЗ для вывучэння касм. прасторы і манеўравання ў космасе. Абсталяваны спец. апаратурай і сістэмай рухальных установак, якія забяспечвалі змену вышыні і плоскасці арбіты ў палёце. На борце ШСЗ былі таксама ўстаноўлены: навук. апаратура, тэлеметрычная сістэма, радыёперадавальныя прыстасаванні. «П.—1» — першы манеўравальны ШСЗ; запушчаны 1.11.1963. У 1963—64 запушчаны 2 «П.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІСПА́СТ (грэч. polyspaston ад polyspastos які нацягваецца многімі вяроўкамі),
грузападымальнае прыстасаванне з некалькіх рухомых і нерухомых блокаў, што агінаюцца канатам (тросам, вяроўкай). Дае значны выйгрыш у сіле. Выкарыстоўваецца як рабочы орган у грузападымальных машынах, а таксама самастойна на буд. і мантажных пляцоўках. Пры неабходнасці П. аб’ядноўваюць з лябёдкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́ЧНАЯ КА́РТА СВЕ́ТУ,
геаграфічная карта зямнога шара, на якой паказаны краіны свету, іх сталіцы, буйныя гарады і шляхі зносін. Могуць таксама адлюстроўваць граніцы аўт. утварэнняў у складзе дзяржаў з федэральным уладкаваннем. Сучасная П.к.с. налічвае больш за 200 краін, з іх 192 суверэнныя дзяржавы. У шырокім сэнсе П.к.с. — звод звестак па паліт. геаграфіі свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДЭРАМАТО́РНАЕ ДЗЕ́ЯННЕ СВЯТЛА́ (ад лац. ponus вага, цяжар + motor які рухае),
механічнае ўздзеянне аптычнага выпрамянення (святла) на целы, часцінкі, асобныя атамы і малекулы. Выяўляецца ў тым, што святло надае целу імпульс пры апрамяненні (светлавы ціск) або пры выпрамяненні (светлавая аддача), а таксама момант імпульсу пры апрамяненні эліптычна палярызаваным святлом (гл.Садоўскага эфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБА́ЦЫЯ ( ад лац. probatio выпрабаванне),
від умоўнага асуджэння ў крымінальным праве ЗША, пры якім асуджаны знаходзіцца пад наглядам спец. органаў на час выпрабавальнага тэрміну, устаноўленага судом. На асуджанага на час П. можа быць накладзены таксама шэраг дадатковых абмежаванняў (напр., не наведваць пэўныя месцы, устрымлівацца ад зносін з пэўнымі асобамі і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВЫЯ САЦЫЯЛІ́СТЫ,
агульная назва сацыял-дэмакр. і сацыяліст. плыней, партый і груп, кіраўніцтва якіх адмаўляе рэв. прынцыпы марксізму і марксізму-ленінізму (рэв. захоп улады, дыктатуру пралетарыяту, скасаванне прыватнай уласнасці на сродкі вытв-сці і інш.) і праводзіць палітыку сац. партнёрства паміж наёмнымі работнікамі і прадпрымальнікамі. Гл.таксамаАпартунізм, Рэвізіянізм, Рэфармізм, Сацыял-дэмакратыя, Сацыялістычны Інтэрнацыянал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗРЫ́СТАСЦЬ АТМАСФЕ́РЫ,
здольнасць атмасферы прапускаць сонечную радыяцыю. Залежыць ад масы паветра, праз якую праходзяць прамяні, ад утрымання ў паветры вадзяной пары і прадуктаў яе кандэнсацыі (кропель і крышталёў), а таксама аэразольных дамешкаў (пылу, дыму і інш.), якія значна памяншаюць П.а. Найб. празрыстае паветра ў палярных раёнах, найменш — у гарадах, асабліва летам, у выніку тэхнагеннага забруджвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКУРА́ТАР (лац. procurator літаральна папячыцель, кіраўнік),
у Старажытным Рыме: 1) домакіраўнік; 2) давераная асоба рым. грамадзяніна ў суд. і камерцыйных справах (звычайна з ліку вольнаадпушчанікаў); 3) у эпоху імперыі таксама кіраўнік вял. маёнтка (імператарскага, прыватнага), чыноўнік, які кіраваў невял. правінцыяй, загадваў зборам падаткаў у вял. правінцыі або ўзначальваў фін. ці гасп. ведамства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПАНО́ВА,
1) імкненне, жаданне вытворцы (прадаўца) прапанаваць на продаж свае тавары. Велічыня П. характарызуе колькасць тавараў і паслуг, якую вытворца жадае і можа прадаць па пэўнай цане за вызначаны адрэзак часу, залежыць ад цаны і інш. фактараў. Гл.таксамаПопыт.
2) Заява прадаўца аб жаданні прадаць тавар, паслугі на вызначаных умовах (аферта).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭ́Й,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог, пастух цюленевых статкаў. Быў стары, меў вял. колькасць дзяцей (пратыдаў), вызначаўся здольнасцю прымаць выгляд розных істот, прароцкім дарам, вял. дасведчанасцю. Лічыўся таксамастараж. царом Егіпта, дзе, паводле некаторых міфаў, у яго ў час Траянскай вайны знаходзілася сапраўдная Алена, у той час як Парыс валодаў толькі яе прывідам.