аксіды, якія ўтварае тытан. Вядома каля 15 Т.а., найважн. з іх монааксід TiO, сэсквіаксід Ti2O3 і дыаксід TiO2 (найб. пашыраны ў тэхніцы).
Тытану дыаксід, ці аксід тытану (IV) — бясколерныя крышталі, tпл 1870 °C. Не раствараецца ў вадзе, разбаўленых мінер. к-тах (акрамя плавікавай). Пры сплаўленні або спяканні з аксідамі і карбанатамі металаў утварае тытанаты. У прыродзе трапляецца ў 3 мадыфікацыях — мінералы рутыл. анатаз і брукіт. Атрымліваюць: з рутылу; ільменіту FeTiO3 і інш. руд сернакіслотным метадам; спальваннем тэтрахларыду TiCl4. (гл.Тытану галагеніды) у кіслародзе пры 1200—1700 °C. Выкарыстоўваюць як пігменты (гл.Бялілы) і напаўняльнік у лакафарбавай прам-сці. вытв-сці паперы. пластмас, гумавых вырабаў. а таксама ў вытв-сці керамічных дыэлектрыкаў і аптычнага шкла. як кампанент белай эмалі, абмазкі электродаў для электразваркі і інш. Пыл TiO2 выклікае бранхіт, пнеўмасклероз і інш. пашкоджанні лёгкіх; ГДК у атм. паветры 0,5 мг/м³, у вадзе 0,1 мг/л.
венгерскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт. Венгрыі (1965). Скончыў Будапешцкую тэатр. акадэмію (1941). У 1941—44 акцёр і рэж.Нац.т-ра, у 1949 кіраўнік т-ра юнага гледача (Будапешт). У 1952 дэбютаваў як кінарэжысёр (фільм «Бура»). Ствараў разнастайныя па жанрах і стылях фільмы, у якіх разглядаў асобу ў сувязі з гіст. і сац. асяродкам: «Карусель» (1956), «Спадар настаўнік Ганібал» [1956, прыз Міжнар. кінафестывалю (Мкф) у Карлавых Варах], «Ганна Эйдэш» (1958), «Два таймы ў пекле» (1961), «Дваццаць гадзін» (1965, прызы Мкф у Маскве, Венецыі), «Пасля сезона» (1966, прыз Мкф у Венецыі), «Пятая пячатка» (1976, гал. прыз Мкф у Маскве), «Венгры» (1978), «Рэквіем» (1982), «Прыходзьце на мае імяніны» (1984) і інш. Выступаў як сааўтар сцэнарыяў і мастак сваіх фільмаў, тэатр. сцэнограф, кніжны графік. Яго творчасці прысвечаны фільм «Зольтан Фабры» (1980). Дзярж. прэміі Венгрыі 1953, 1955, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НАЯ ЗМЕ́НА»,
маладзёжная газета, орган Бел.рэсп. саюза моладзі. Выдаецца з 21.4.1921 у Мінску на бел. мове, да 6.4.2002 выходзіла 4—5 разоў на тыдзень, з 23.4.2002 выходзіць як дадатак да газеты «Звязда» раз у тыдзень.
У 1921—24 і 1925 [па № 18 (166)] выдавалася на рус. мове пад назвай «Красная смена», у 1925—26 на бел. і рус. мовах. У Вял.Айч. вайну з 1943 да ліп. 1944 выходзіла як орган ЦК і Мінскага падп. абкома ЛКСМБ.
Асвятляе пытанні дзярж. маладзёжнай палітыкі. Публікуе аналіт. матэрыялы па праблемах адукацыі, маралі і права, экалогіі, гісторыі Беларусі, рэпартажы пра найб. значныя падзеі і дасягненні моладзі ў культ. і спарт. жыцці краіны, інтэрв’ю з дзярж. і культ. дзеячамі. Асн. тэматычныя рубрыкі і раздзелы: «Новыя павевы», «Соцыум», «Прафесіяналы», «Свая справа», «Студгарадок», «Пакаленне NEXT» і інш. Пры газеце працавала літ. аб’яднанне «Крыніцы» (да 2002), у 2001 створаны Клуб юнага журналіста.
англійскі пісьменнік; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў дэтэктыўнай літаратуры. З 1900 супрацоўнічаў у перыяд. друку. Літ. дзейнасць пачаў як паэт (зб-кі «Гуляючыя старыя», «Дзікі рыцар», абодва 1900). У філас. рамане «Шар і крыж» (1909), зб-ках апавяданняў з займальнай інтрыгай пра сышчыка-свяшчэнніка Браўна (1911—35), зб. «Чалавек, які ведаў вельмі многа» (1922) дзіўнае, рамант., перайначанае жыццё, дзе традыцыйна ўсталяваныя адносіны з’яўляюцца фікцыяй, а свет вял. грошай і «высокай» палітыкі паўстае як цэнтр ілжывых прэтэнзій і дутых рэпутацый. У гумарыст. раманах «Напалеон з Нотынг-Хіла» (1904), «Вяртанне Дон Кіхота» (1926) сац.-утапічныя матывы, звернутыя да сярэдневякоўя. Аўтар фантаст. буфанады «Чалавек, які быў Чацвяргом» (1908), цыкла рэліг.-філас. эсэ «Артадоксія» (1908), паэм, літ.-крытычных прац, у т. л. пра творчасць Ч.Дзікенса, Б.Шоу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУРМАВЫ́Я АТРА́ДЫ (ням. Sturmabteilungen, скарочана SA),
паўваенныя злучэнні Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі ў 1921—45. Напачатку выкарыстоўваліся А.Гітлерам як ударная дапаможная сіла пры правядзенні прапагандысцкіх кампаній. З 1923 іх (каля 2 тыс.чал.) узначальваў Г.Герынг. Пасля «піўнога путчу» 1923 забаронены, у 1925 адноўлены і сталі масавай арг-цыяй (сац. база — моладзь, беспрацоўныя і інш.). З 1931 узмацнілася іх берлінская арг-цыя на чале з яе нач. штаба Э.Ромам (Рэм). З прыходам да ўлады ў Германіі нацыстаў (1933) Ш.а. — гал. інструмент іх тэрору (у Прусіі з 22.2 да 2.8.1933 выкарыстоўваліся як «дапаможная паліцыя»). У выніку забойства Рома (30.6.1934) і інш. кіраўнікоў, якія прэтэндавалі на лідэрства ў нацысцкай партыі, страцілі паліт. значэнне на карысць СС; іх колькасць паменшылася з 4,5 млн. ў чэрв. 1934 да 1,2 млн.чал. у 1938. Пасля разгрому герм. фашызму (1945) Ш.а. забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫ́ЛАВЫ СПІРТ, этанол, вінны спірт,
арганічнае злучэнне, найважн. з аднаатамных аліфатычных спіртоў, C2H5OH.
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, шчыльн. 789 кг/м³, tкіп 78,39 °C, tпл — 114,15 °C. Змешваецца з вадой у любых суадносінах, таксама са спіртамі. дыэтылавым эфірам, хлараформам і інш. Узаемадзейнічае з металамі, к-тамі. Атрымліваюць браджэннем харч. сыравіны, гідролізам расл. матэрыялаў і сінт. (гідратацыяй этылену — асн. спосаб). Ачышчаецца рэктыфікацыяй. Выкарыстоўваюць як растваральнік (у лакафарбавай і фармацэўтычнай прам-сці і інш.). Э.с. — кампанент антыфрызу, паліва для рэактыўных рухавікоў. На тэхн. мэты выкарыстоўваюць дэнатураваны спірт (спірт-сырэц) з дамешкамі фарбавальніка і спец. рэчываў, якія надаюць яму непрыемны пах і смак (дэнатурат атрутны); у медыцыне — для дэзінфекцыі, як каагулянт бялку, у т. л. пры лячэнні апёкаў. Значная ч. Э.с. ідзе на прыгатаванне спіртных напіткаў. ГДК у атм. паветры 5 мг/м³; пры прыёме ўнутр прыгнечвае цэнтры тармажэння мозга, выклікае ап’яненне, пры працяглым ужыванні — алкагалізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШМА (араб.),
асадкава-метамарфагенная тонка- або скрытакрышт. шчыльная горная парода. Складзена з тонказярністых агрэгатаў кварцу і афарбавана аксідамі і гідраксідамі жалеза і інш.мінер. прымесей у чырв., жоўты, зялёны, карычневы, шэры, белы і інш. колеры. Адрозніваюць дэкар. тыпы Я.: аднародныя, плямістыя, палоскавыя (плоскапаралельныя і хвалістыя), стракатыя («паркалёвыя» і «парчовыя»), брэкчыяпадобныя і пейзажныя (утвараюцца пры перакрышталізацыі і метасаматозе першасных сургучных і інш. аднародных Я.). Выкарыстоўваецца як вырабны камень у ювелірнай справе, яктэхн. камень (апорныя прызмы, ступкі, матрыцы і інш.), у гемалогіі і каменярэзнай справе. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Індыі, Венесуэле, на Украіне і інш. У гемалогіі і каменярэзнай справе да Я. адносяць яшмоіды і яшмападобныя пароды, блізкія да іх па фіз. уласцівасцях і дэкаратыўнасці (акварцаваныя туфіты зеленакаменных тоўшчаў, халцэдонавыя і кварц-халцэдонавыя гідратэрмальна-метасаматычныя ўтварэнні базальтавых тоўшчаў, кварц-палевашпатавыя кантактавыя рагавікі, кіслыя эфузіўныя пароды — фельзіты і фельзітавыя парфіры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСІДЫЯ́Н (ад лац. Obsidianus lapis) камень Абсідыя),
прыроднае вулканічнае шкло чорнага, цёмна-шэрага, карычневага, чырвонага колераў, з рэжучым сколам. Бляск шкляны. Цв. 5. Шчыльн. 2500—2600 кг/м³. Лёгка паліруецца. Утвараецца пры хуткім ахалоджванні вязкай кіслай лавы. Выкарыстоўваецца як напаўняльнік лёгкіх бетонаў і вырабны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАНТУРЫ́ЗМ (ад франц. aventure прыгода),
дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках з мэтай дасягнуць лёгкага поспеху, выгады; справа, распачатая без уліку рэальных умоў і магчымасцяў. Як правіла, мае на мэце задавальненне карыслівых інтарэсаў, але ў большасці выпадкаў канчаецца правалам. Найб. страты грамадству прыносяць палітычны, эканам., ваенны авантурызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛЛЕГПРАМПРАЕ́КТ»,
праектны ін-т. Засн. ў 1970 як Мінскі філіял Кіеўскага дзярж. праектнага ін-та № 5. З 1973 галаўны ін-т па праектаванні прадпрыемстваў пач. апрацоўкі лёну. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Беллегпрампраект» у складзе канцэрна «Беллегпрам». Асн. кірункі работы: праектаванне прадпрыемстваў лёгкай прам-сці.