СМО́ЛЬСКІ Бекір Міхайлавіч (12.7.1913, Мінск — 28.9.1982),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1967), д-ртэхн.н. (1958), праф. (1961). Скончыў БПІ (1935) і працаваў там з 1946. З 1958 заг. лабараторыі, з 1959 нам. дырэктара, з 1971 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па прамысл. цеплаэнергетыцы, ачыстцы газавых прамысл. выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсах пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Тв.:
Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. Мн., 1957;
Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. Мн., 1970 (разам з З.П.Шульманам, В.М.Гарыславец);
Нестационарный теплообмен. Мн., 1974 (разам з Л.А.Сяргеевай, У.Л.Сяргеевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КУШАЎ Анатоль Паўлавіч (н. 25.5.1947, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Адэскі тэхнал.ін-т (1970). З 1970 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1988 заг. аддзела Ін-та ядз. энергетыкі, з 1992 нам. дырэктара Ін-та праблем энергетыкі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масапераносу ў каналах ядз. рэактараў, па аналізе энергет. сістэм і планаванні іх развіцця. Распрацаваў лікавыя метады і камп’ютэрныя праграмы для рашэння задач рэактарнай цеплафізікі і для аптымальнага планавання развіцця энергет. сістэм.
Тв.:
Теплофизические расчеты реакторов с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1989 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Будущее электроэнергетики Республики Беларусь (разам з А.А.Міхалевічам, Б.І.Паповым) // Энергия, экономика, экология. 2001. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСЬКО́ Алег Іосіфавіч (28.9.1928, г. Барысаў Мінскай вобл. —28.1.2000),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і тэхнікі нізкатэмпературнай плазмы. Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Скончыў БПІ (1955). З 1958 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-тцепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (у 1967—93 заг. лабараторыі), адначасова з 1983 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па электрадугавых плазматронах, фізіцы нізкатэмпературнай плазмы. Распрацаваў спосабы фіз. мадэліравання цеплаабмену ў дугавых разрадах, метады абагульнення вольтамперных і цеплавых характарыстык плазменных генератараў у шырокім дыяпазоне зменных параметраў, метады разліку прамысл. плазменных установак.
Тв.:
Электрическая дуга в плазмотроне. Мн., 1977;
Взаимодействие дуги с электродами плазмотрона. Мн., 1982 (разам з А.П.Неўскім, А.І.Шарахоўскім);
Электродуговые, топливнодуговые нагреватели газа и электрогазовые горелки. Свердловск, 1982 (разам з У.К.Літвінавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРАБЛЕ́М ЭНЕРГЕ́ТЫКІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Створаны ў 1991 у выніку рэарганізацыі Ін-та ядз. энергетыкі АН Беларусі, заснаванага ў 1965 на базе аднаго з аддзяленняў Ін-та цепла- і масаабмену і ядз. рэактара (1962). У ін-це (1998) 13 лабараторый, аспірантура з 1965, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый Асн. кірункі навук. даследаванняў: навук. асновы энергетыкі і энергазберажэння (сістэмны аналіз і распрацоўка стратэгіі развіцця энергетыкі, энергазберагальныя тэхналогіі, даследаванні сістэм ахаладжэння энергет. установак, уласцівасцей азонабяспечных холадаагентаў і распрацоўка экалагічна перспектыўных халадзільных апаратаў); праблемы бяспечнага развіцця ядз. энергетыкі (павышэнне паказчыкаў бяспекі эксплуатацыйных характарыстык АЭС і паліўнага цыкла; даследаванні па фізіцы ядз. рэактараў і контураў ахаладжэння АЭС, аварыйных сітуацый на АЭС і пераходных працэсаў у ядз. рэактарах, ядз. металазнаўства, праблем трываласці і надзейнасці ядз.энергет. установак; пасіўных сістэм бяспекі АЭС, канцэпцыя развіцця ядз. энергетыкі і энергет. планаванне); нетрадыцыйныя энергет. тэхналогіі (біяэнергет. тэхналогіі, удасканаленне і ўкараненне газагенератарных установак, анаэробная тэхналогія утылізацыі с.-г. адходаў, тэхналогія газіфікацыі драўніны і торфу); праблемы пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (кампактаванне і утылізацыя радыеактыўных адходаў, выкарыстанне ядз.-фіз. метадаў і распрацоўка прылад і тэхналогій, маніторынг навакольнага асяроддзя, распрацоўка эфектыўных метадаў атрымання радыефармпрэпаратаў). Вынікі даследаванняў: распрацаваны метады паляпшэння бяспекі АЭС (у т. л. адпрацоўка на буйнамаштабных макетах сістэм расхалоджвання ядз. рэактараў); тэорыя пераносу ў мнагафазных сістэмах з рухомымі межамі, якая мадэлюе працэсы цепла- і масаабмену ў сістэмах ахалоджвання энергет. установак і ўзаемадзеянне аэра- і гідрасфер пры ядз. і тэхнагенных інцыдэнтах; створаны новыя метады і апаратура кантролю ўтрымання і дынамікі паводзін. радыенуклідаў і хім. забруджванняў у навакольным асяроддзі; распрацаваны і ўкаранёны высокаэфектыўныя цеплаабменнікі для атрымання гарачай вады і пары за кошт утылізацыі цяпла тэхнал. выкідаў хім. прадпрыемстваў; распрацаваны тэхналогіі і створаны доследныя ўстаноўкі атрымання газападобнага паліва з драўніны, торфу і інш.; створана навук.-метадычная база аптымальнага энергазабеспячэння і энергет. планавання ў рэспубліцы У Ін-це працаваў акад.Нац.АН Беларусі А.К.Красін (заснавальнік Ін-та ядз. энергетыкі); працуюць чл.-кар.Нац.АН Беларусі Л.І.Калыхан, А.А.Міхалевіч (дырэктар з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СІН Андрэй Капітонавіч (21.5.1911, г. Томск, Расія — 28.3.1981),
бел. вучоны ў галіне атамнай энергетыкі. Акад.АН Беларусі (1960), д-рфіз.-матэм.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1968). Скончыў Томскі ун-т (1934). У 1945 працаваў у лабараторыі І.В.Курчатава, з 1946 у Обнінскім фіз.-энергет. ін-це. З 1961 у Ін-це энергетыкі, у 1965—77 дырэктар Ін-та ядз. энергетыкі, адначасова ў 1962—69 акад. сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук, з 1977 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і буд-ве атамных электрастанцый, вадароднай энергетыцы. Удзельнічаў у стварэнні першай у свеце Обнінскай, Белаярскай і рухомай атамных электрастанцый. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Атомные электростанции. М., 1959;
Реакторы атомных электростанций. Мн., 1971;
Мирное использование ядерной энергии. Мн., 1982 (разам з Р.Ф.Красінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯТКА́НЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
тэкстыльныя матэрыялы, што вырабляюць з натуральных або хім. валокнаў, нітак ці сінт. плёнак без выкарыстання метадаў ткацтва; адзін з відаў тэкст. прадукцыі. Прамысл.вытв-сць Н.м., пачатая ў 1940-я г., вызначаецца прастатой тэхналогіі. Асн. віды Н.м.: вязальна-прашыўныя, ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя, валюшна-лямцавыя і клееныя.
Атрымліваюць Н.м. змацаваннем мех., фіз.-хім. ці камбінаванымі спосабамі валакністай асновы (напр., валакністае палатно, сістэма нітак), сфармаванай на спец. абсталяванні. Мех. спосабамі (правязванне, іголкапраколванне) на спец. машынах вырабляюць вязальна- і ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя матэрыялы. Валюшна-лямцавыя атрымліваюць з шарсцяных валокнаў (гл.Валянне). Клееныя Н.м. вырабляюць фіз.-хім. спосабамі з выкарыстаннем сувязных (эластамеры, тэрмапластычныя і тэрмарэактыўныя палімеры і інш.) ці спец. апрацоўкай асновы. Выкарыстоўваюць у тэхніцы (фільтравальныя, цепла- і гукаізаляцыйныя палотны, абразіўныя матэрыялы, палотны для паліграфіі і інш.), у быце (напр., вацін, дываны, коўдры, штучнае футра).
Літ.:
Технологии производства нетканых материалов. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ПЛАЗМАДЫНА́МІКА,
раздзел фізікі плазмы, які вывучае дынаміку плазмы і плазменных патокаў, калі радыяцыйныя працэсы істотныя для іх энергетыкі. Як самастойны навук. кірунак даследаванняў пачала фарміравацца з сярэдзіны 1970-х г.
Р.п. ўключае: эксперым. і тэарэт. даследаванні радыяцыйна-плазмадынамічных працэсаў узаемадзеянняў цеплавога і кагерэнтнага выпрамяненняў і магутных ударных хваль з рэчывам у розных агрэгатных станах; дыягностыку, лікавае мадэліраванне і тэорыю радыяцыйна-плазмадынамічных працэсаў у розных умовах; вывучэнне тэрмадынамічных і аптычных уласцівасцей выпрамяняльнай плазмы; плазмадынамічныя крыніцы выпрамянення высокай спектральнай яркасці і генератары магутных ударных хваль; радыяцыйна-плазмадынамічныя сістэмы прамысл. прызначэння.
На Беларусі даследаванні Р.п. вядуцца з 1970-х г. на аснове работ па фізіцы і дыягностыцы імпульсных плазменных паскаральнікаў у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі, Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСВЯТА́ЙЛАЎ Генадзь Аляксандравіч (4.3.1939, г. Таганрог, Расія — 30.6.1999),
бел. сацыёлаг; заснавальнік бел. школы навуказнаўства. Д-р сацыялагічных н. (1991), канд.тэхн.н. (1970). Скончыў Мікалаеўскі караблебуд. ін-т (1962). З 1966 у Ін-це цепла- і масаабмену, Ін-це эканомікі, з 1990 у Ін-це сацыялогіі (заг. аддзела) Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах сацыялогіі навукі і адукацыі, трансфармацыі акад. навукі, інтэлектуальнай міграцыі. Распрацаваў комплексную праграму даследаванняў па сац. праблемах навук.-тэхн. палітыкі, каардынатар шэрагу міжнар. даследчых праектаў.
Тв.:
Наука и ее эффективность. Мн., 1979;
Интенсификация академической науки (в условиях союзных республик). Мн., 1986;
Научный потенциал республики. Мн., 1991 (у сааўт.);
Brain Drain in Belarus (разам з М.І.Арцюхіным) // Science Studies. 1995. № 1;
Научно-технические кадры: мобильность в условиях конверсии. Мн., 1998 (у сааўт.);
Compromised futures: the consequences of an aging research staff. East European Academies in Transition. Dordrecht etc., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШПО́ЛЬСКІ Уладзімір Ісакавіч (н. 14.7.1954, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне металургіі; заснавальнік бел.навук. школы па металург. цеплатэхналогіях. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Днепрадзяржынскі індустр.ін-т (1976). У 1983—94 і з 1996 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 2000 заг. кафедры). У 1984—94 і з 1999 кіраўнік і ўдзельнік асваення праектных магутнасцей агрэгатаў Беларускага металургічнага завода. З 2003 дырэктар Ін-та цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цеплафізіцы, цеплаэнергетыцы і тэхналогіі металург. працэсаў. Распрацаваў тэарэт. асновы рэсурса- і энергазберагальных прамысл. высокатэмпературных цеплатэхналогій у металургіі і машынабудаванні. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теплотехнологические основы металлургических процессов и агрегатов высшего технического уровня. Мн., 1995;
Промышленные теплотехнологии. Ч. 1—5. Мн., 1995—2000 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАЎНІ́ЧЫЯ РАСТВО́РЫ.
Выкарыстоўваюць для каменнай муроўкі, мантажу зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый, аховы метал. канструкцый і закладных дэталяў ад карозіі, для гідра-, цепла- і гукаізаляцыі будынкаў і збудаванняў. Атрымліваюць з сумесі вяжучага рэчыва (з вадой, часам без яе), дробнага запаўняльніку і дабавак (пры неабходнасці). Яны здольныя зацвердзяваць, склейваць каменныя матэрыялы і ўтвараць ахоўныя слаі буд. канструкцый.
Адрозніваюць будаўнічыя растворы: муравальныя, аддзелачныя (тынкавальныя, дэкаратыўныя) і спецыяльныя (ін’екцыйныя, тампанажныя, гарача- і кіслотаўстойлівыя, рэнтгенаахоўныя, акустычныя); цяжкія (шчыльнасць больш за 1500 кг/м³) і лёгкія (менш за 1500 кг/м³); цэментныя, вапнавыя, гіпсавыя і мяшаныя (цэментна-гліняныя, цэментна-вапнавыя, вапнава-гіпсавыя, палімерцэментныя, цэментна-перхлорвінілавыя). Будаўнічыя растворы рыхтуюць звычайна на аўтаматызаваных растворных з-дах і вузлах, дастаўляюць на буд. аб’екты ў спец. аўтацыстэрнах або аўтамабілях-самазвалах. Для зімовай муроўкі і тынкоўкі ў сумесь уводзяць процімарозныя дабаўкі, для павышэння тэхнал. якасцей і тэхн. характарыстык — пластыфікавальныя і паветраўцягвальныя дабаўкі. У дэкар. Будаўнічыя растворы дабаўляюць святло-, шчолача- і кіслотаўстойлівыя пігменты, спец. запаўняльнікі.