Е́ШЧАНКА (Людміла Сямёнаўна) (н. 5.4.1944, в. Пагост Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел.хімік-неарганік.
Д-р тэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыла Бел.тэхнал.ін-т (1966). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі фасфатаў металаў. Распрацавала спосабы атрымання каталізатараў, сарбентаў, носьбітаў каталітычна актыўных рэчываў на аснове сітавінных матэрыялаў новага тыпу — ксерагеляў і каркасных (цэалітнага тыпу) фасфатаў металаў.
Тв.:
Термическая стабильность и кислотостойкость алюмосиликофосфатных цеолитов (у сааўт.) // Изв. АНСССР. Сер. Неорганические материалы. 1986. Т. 22, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́КІ ХІМІ́ЧНЫЯ, сімвалы хімічныя,
скарочаныя літ. абазначэнні элементаў хімічных і іх атамаў. Абазначаюцца першай ці першай і адной з наступных літар лац. назвы хім. элемента. Увёў шведскі хімік Ё.Берцэліус (1814). Напр., S — cepa (Sulfur), Ca — кальцый (Calcium), Cd — кадмій (Cadmium). Для абазначэння ізатопаў да З.х. злева прыпісваюць зверху масавы лік, а знізу — атамны нумар (напр., , , ;); для іонаў уверсе справа ад З.х. паказваюць зарад (напр., Ca2+, S2-). З.х. карыстаюцца пры запісе формул хімічных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСЕ́ВІЧ-КАЛЯДА́ (Васіль Іванавіч) (22.9.1901, в. Пагор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 12.1.1989),
бел.хімік-арганік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1935). У 1936—84 у БПІ (у 1955—80 заг. кафедры), адначасова ў 1947—55 у Ін-це хіміі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні будовы і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Распрацаваў метады сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры.
Тв.:
Органические соединения и введение в химию полимеров. Ч. 1—2. Мн., 1978—80 (разам з І.А.Шнып).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Аляксандр Нічыпаравіч) (каля 1840, б. Віцебская губ. — 18.8.1881),
расійскі хімік-арганік. Вучань А.М.Бутлерава. Скончыў Казанскі ун-т (1865), працаваў у ім лабарантам. З 1869 праф. Варшаўскага ун-та. У 1872 працаваў у г. Бон (Германія) у лабараторыі Ф.А.Кекуле. Эксперыментальна даказаў, што 4 адзінкі валентнасці вугляроднага атама тоесны. Вывучаючы акісленне арган. злучэнняў хромавай сумессю, П. прапанаваў метады вызначэння хім. будовы кетонаў, кіслот, спіртоў і вуглевадародаў («правілы П.»).
Літ.:
Быков Г.В. Очерк жизни и деятельности А.Н. Попова // Тр. Ин-та истории естествознания и техники. 1956. Т. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГА́САЎ (Валерый Аляксеевіч) (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988),
расійскі хімік-неарганік. Акад.АНСССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961). З 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф. Маскоўскага фізікатэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Мікалай Анатолевіч) (н. 18.2.1942, в. Зялёная Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.хімік. Д-рхім.н., праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Пермскі пед.ун-т (1964). З 1988 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі, з 1992 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па гетэрагенным каталізе, тэорыі флатацыйнага ўзбагачэння калійных руд, тэрмадынаміцы і дыфузійнай кінетыцы адсарбцыйных працэсаў, тэорыі агрэгацыі раствораў, паверхнева актыўных рэчываў.
Тв.:
Дифференциальные теплоты в моделях полимолекулярной адсорбции // Журн. физ. химии. 1992. Т. 66, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЯШКЕ́ВІЧ (Яраслаў Генрыхавіч) (н. 4.1.1939, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел.хімік-арганік. Канд.хім.н. (1976), дац. (1978). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1961). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі драўніны, праблемах бел.хім. тэрміналогіі. Даследаваў асаблівасці хім. будовы і рэакцыйнай здольнасці лігніну таполі пры хім. перапрацоўцы драўніны, прапанаваў сістэму ўтварэння бел. назваў хім. элементаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Арганічная хімія. Ч. 1. Мн., 1991;
Этапы станаўлення беларускай хімічнай тэрміналогіі // Хімія: прабл. выкладання. 1996. Вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНА́ЕЎ (Генадзь Фёдаравіч) (н. 27.4.1937, г. Капейск Чэлябінскай вобл., Расія),
бел.хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1985), праф. (1987). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1959). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах хім. тэхналогіі, хіміі і тэрмадынаміцы хім. элементаў і солепадобных злучэнняў.
Тв.:
Основы теории химико-технологических процессов. Мн., 1973 (разам з У.В.Пячкоўскім);
Технология калийных удобрений. 2 изд. Мн., 1978 (у сааўт.);
Новая система стандартных эксергий химических элементов... // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙЦМАН (Хаім) (27.11.1874, в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 9.11.1952),
палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, вучоны-хімік. Праф. біяхіміі. Выкладаў у Жэнеўскім (1901—04), Манчэстэрскім (1904—19) ун-тах, узначальваў хім. лабараторыю Брыт. адміралцейства (1916—19). У 1920—31, 1935—46 прэзідэнт сусв. сіянісцкай арг-цыі, у 1929—31 і 1935—46 — яўр. агенцтва для Палесціны. У 1948—52 першы прэзідэнт Ізраіля. Заснаваў яўр.ун-т у г. Іерусалім (1918), НДІ па тэарэт. і прыкладных прыродазнаўчых навуках у г. Рэховат (1949, прысвоена імя Вейцмана, з 1952 частка тэр. ін-та — мемарыяльны комплекс Вейцмана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛАНД ((Wieland) Генрых) (4.6.1877, г. Пфорцгайм, Германія — 5.8.1957),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Д-р філасофіі (1901), праф. (1909). Замежны чл.-кар.АНСССР (1929). Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах, Вышэйшай тэхн. школе ў Штутгарце. У 1899—1917 і 1925—52 у Мюнхенскім ун-це, у 1917—18 у Ін-це хіміі ў Берліне, у 1921—25 у Фрэйбургскім ун-це. Навук. працы па хіміі гармонаў, стэроідаў, алкалоідаў, жоўцевых кіслот і інш. Прапанаваў тэорыю дэгідрыравання, што растлумачыла механізм акісляльных рэакцый, у т. л. працэс біял. акіслення. Нобелеўская прэмія 1927.