ЛАНСЬЕ́, кадрыля-лансье (франц. lancier літар. улан),
англійскі бальны танец. Усярэдзіне 19 ст. пашыраны ў Еўропе. Выконваюць 4 пары, размешчаныя крыж-накрыж у карэ. Складаецца з 5 фігур; муз. памер для 1-й, 3-й, 4-й фігур 6/8, для 2-й і 5-й — 2/4. Кожная фігура, акрамя 5-й, пачынаецца муз. уступам (інтрадукцыяй; 8 тактаў). У некат. краінах, у т. л. ў Расіі, быў пашыраны ў нар. побыце; у Беларусі вядомы пад назвай «Лянцей». Унар.танц. практыцы існуюць шматлікія варыянты Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАДВО́РСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 1648—1817 ув. Новы Двор (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.). Засн. Р.М.Валадковічам, які адпісаў яму 2 часткі свайго маёнтка Новы Двор і падначаліў Грозаўскаму манастыру. Усярэдзіне 18 ст. заняты уніятамі, пазней вернуты праваслаўным і прыпісаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. Будынкі былі драўляныя, не зберагліся. Ў манастыры знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, намаляваны, паводле легенды, у 13 ст. кіеўскім мітрапалітам Пятром. У 19 ст. абраз перавезены ў Суражыцкі манастыр Чарнігаўскай епархіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ВЕ́РХНІ ЗА́МАК.
На правым беразе р.Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. Умацаваны цэнтр Полацка 11—17 ст. Займаў узвышша пл. 9,44 га. Быў абкружаны валам з У, па краі пляцоўкі стаялі драўляныя сцены — гародні з вежамі. Схілы пляцоўкі неаднаразова ўмацоўваліся — «тамаваліся» (паводле археал. звестак, упершыню каля 1363). Паводле «Полацкай рэвізіі 1552 г.», на замку было 9 вежаў, усярэдзіне 17 ст. — 10. Першае паселішча на тэр. замка ўзнікла ў канцы 9 — пач. 10 ст.Усярэдзіне 11 ст. з мыса на левым беразе Палаты сюды перанесены ўмацаваны дзядзінец горада, пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У 12 ст. каля Сафійскага сабора збудаваны храм Архангела Міхаіла, упаўн. частцы замка — княжацкія палаты. Замак як адм. цэнтр горада існаваў да 17 ст.У сувязі з развіццём ваен. справы ён страціў фартыфікацыйныя, а потым і паліт. функцыі. Археал. даследаванні П.В.з. праводзілі А.М.Ляўданскі (1928), М.К.Каргер (1957), А.Ф.Мітрафанаў (1959—60), В.Р.Тарасенка (1961—62), Г.В.Штыхаў (1967, 1980), В.А.Булкін (1975—79), С.В.Тарасаў (1989). Даследавана каля 2 тыс.м² плошчы.
Літ.:
Штыхов Г.В. Древний Полоцк IX—XIII вв. Мн., 1975;
Тарасаў С.В. Полацк IX—XVII стст.: Гісторыя і тапаграфія. Мн., 1998.
С.В.Тарасаў.
Да арт.Полацкі Верхні замак. Полацкія замкі. Фрагмент малюнка С.Пахалавіцкага «Аблога Полацка 29.8.1579».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦО́,
стылістычны кампазіцыйны прыём у паэзіі і прозе. У паэзіі — паўтор у пачатку і ў канцы асобных вершаваных радкоў, строф або цэлага твора аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў ці выразаў. Найб. пашыраныя віды паэт. К.: гукавое, лексічнае, страфічнае (эпістрафа), архітэктанічнае. У прозе — паўтарэнне ў канцы або ў сярэдзіне твора маст. элементаў, якія ўжываліся на яго пачатку, што спрыяе больш поўнаму выяўленню ідэі твора. Убел. л-ры трапляецца ў паэт. спадчыне Я.Купалы, М.Багдановіча, П.Панчанкі, апавяданнях М.Зарэцкага, К.Чорнага, М.Стральцова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ Аляксандр Мікалаевіч (14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд.гіст.н. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1944). З 1946 выкладчык уВНУ Масквы, у т. л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь усярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносіны рус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНА,
рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць (бас.р. Дняпро). Даўж. 126 км. Пл. вадазбору 1130 км². Пачынаецца на Капыльскай градзе меліярац. каналам за 500 м на У ад в. Гайнінец Ляхавіцкага р-на, вусце за 4 км на Пд ад в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на. Цячэ ў межах Прыпяцкага Палесся. Даліна да в. Велута і ніжэй за в. Кажан-Гарадок невыразная, схілы пакатыя, на астатнім працягу трапецападобная, шыр. ад 100—500 м да 1—2 км. Схілы ўмерана стромкія, выш. 4—5 м, слабапарэзаныя. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім р-не каля в. Купаўцы, Бараўцы, Вічын аднабаковая, шыр. 0,5—1 км, пераважна забалочаная, перасечаная старымі рэчышчамі і асушальнымі канавамі. У разводдзе затапляецца да 15 сут на глыб. 0,3—1,6 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, шыр. каля 10 м. Берагі стромкія і абрывістыя. Асн. прыток — канал Карыцінскі (справа). Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом усярэдзіне красавіка. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзінесак. і цягнецца ў сярэднім 76 дзён. Найвыш. ўзровень над межанню 3,1 м. Веснавы крыгаход 11 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. На веснавы перыяд прыпадае 65% гадавога сцёку. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ г. Ганцавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬНІК (Phyteuma),
род кветкавых раслін сям. званочкавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўропе пераважна ў Альпах, Карпатах і Пірэнеях. На Беларусі 2 дзікарослыя віды К.: коласападобны (Ph. spicatum) і чорны (Ph. nigrum). Трапляюцца ў мяшаных лясах, зарасніках па берагах рэк, у ярах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 100 см з мясістым коранем і прамым пустым усярэдзіне сцяблом. Прыкаранёвае лісце доўгачаранковае, верхняе — сядзячае, падоўжанае. Кветкі дробныя, шматлікія, амаль сядзячыя ў галоўчатым або коласападобным суквецці. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НІКІ,
бел.нар. гульня. Усярэдзіне пляцоўкі чэрцяць круг такой плошчы, каб у ім маглі размясціцца ўсе, што гуляюць — «конікі». Выбіраюць «шпака» і становяцца ў круг. «Шпак», скачучы на дзвюх або адной назе, пачынае лавіць «конікаў» і як толькі выйдзе за межы круга, усе пачынаюць перамяшчацца як і ён. Калі «шпак» зловіць ці дакранецца да гульца, той становіцца «шпаком», і гульня працягваецца з тымі ж умовамі.
Я.Р.Вількін.
Конікі: 1 — лясны, 2 — лугавы, 3 — палявы, 4 — чырвонаваллёвы (а — самец, б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РАКС,
рымскі ўмацаваны ваен. лагер на мысе Ай-Тадор у Крыме (Украіна, 8 км на Пд ад г. Ялта). Засн. ў 70-я г.н.э. на месцы паселішча таўраў для абароны ант. дзяржаў Паўн. Прычарнамор’я ад скіфаў і інш. плямён. Усярэдзіне 3 ст.рым. войскі пакінулі Х. і крэпасць стала сховішчам для мясц. насельніцтва. Археал. раскопкамі (з сярэдзіны 19 ст.) выяўлены фундаменты будынкаў, водны басейн, упрыгожаны мазаікай, водаправод з гліняных труб, свяцілішча 2 ст., некропаль 4 ст. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДРЫЧЫ, абадрыты,
саюз плямёнаў палабскіх славян на чале з аднайм. племем, якія жылі ў ніжнім цячэнні Лабы (Эльбы) у 8—12 ст.Усярэдзіне 10 ст. абкладзены данінай герм. імператарам Генрыхам I, але захавалі ўладу мясц. князёў і свае звычаі. Пры Атоне І увайшлі ў склад Герм. імперыі і сілай хрысціянізаваны; вызваліліся ў канцы 10 ст. Канчаткова землі бодрычаў заваяваў у час паходу на У герцаг Баварыі і Саксоніі Генрых Леў з роду Вельфаў, які ў 1170 стварыў тут Мекленбургскае герцагства. Гл. таксама Вендская дзяржава.