бой па разгроме фаш. гарнізона ў г.п. Ўшачы партыз. атрадаў брыгады Чашніцкай «Дубава» (кіраўнік Ф.Ф.Дуброўскі) і атрада М.М.Нікіціна 28 вер. ў Вял.Айч. вайну. За тыдзень да аперацыі партызаны правялі разведку боем і ў ноч на 28 вер. нанеслі першы ўдар, увечары пачалі штурм умацаваных пазіцый гарнізона, авалодалі будынкам камендатуры. паліцэйскай управы, разграмілі турму. выратавалі вязняў, спалілі склад з фуражом; цяжкія баі для партызан адбыліся пры авалоданні будынкам школы і з прыбыўшым з Лепеля падмацаваннем гітлераўцам. У выніку баёў ням. гарнізон панёс вял. страты, таму ў нач.кастр. яго рэшткі пад аховай матарызаваных падраздзяленняў вермахта эвакуіраваны ў г. Лепель, а Ушачы занялі партызаны, якія пакінулі ў пасёлку гарнізон на чале з У.С.Максімовічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ ГАЗЕ́ТА»,
грамадска-палітычная газета. Заснавальнікі — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці і Беларускае таварыства інвалідаў па зроку. Выдавалася з 6.5.1994 да 28.6.2002 у Мінску на бел. і рус. мовах раз у тыдзень. Асвятляла дзейнасць органаў заканад. і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь, адстойвала прынцыпы сац. справядлівасці, садружнасці слав. народаў (мела старонку «Славянскі цэнтр»), палемізавала з інш. выданнямі па пытаннях грамадска-паліт., эканам., міжнар. жыцця, расказвала аб праблемах і шляхах развіцця навукі, культуры і сельскай гаспадаркі. Публікавала аналіт. матэрыялы па праблемах экалогіі, маралі і права, рэпартажы, нарысы пра найб. значныя сац., культ. і спарт. падзеі, новыя творы бел. пісьменнікаў і інш. Мела рубрыкі: «Адзінства», «Пункт гледжання», «Фрагменты геапалітыкі», «Праўда ў вочы», «Духоўнасць», «Сыны Айчыны», «Трыбуна паэта», «Векапомнае» і інш. З газетай супрацоўнічалі бел. вучоныя, грамадскія дзеячы, творчая інтэлігенцыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКАЛЮ́К Віктар Раманавіч (н. 18.8.1926, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. артыст аперэты (лірычны тэнар). Засл.арг. Беларусі (1968). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры імя Ленінскага камсамола (1947). Працаваў у розных т-рах краіны. З 1962 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, у 1970—90 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі. Камед. акцёр яскравага таленту, творчая палітра якога вызначалася разнастайнасцю вострахарактарных вобразаў. Сярод партый у бел. рэпертуары: Трынтрава, Віктор, Пустарэвіч, Даніла, Цар («Рабінавыя каралі», «Пяе «Жаваранак», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Мацей («Несцерка» Р.Суруса). З інш. роляў: Боні і князь Валяпюк, Зупан («Сільва», «Марыца» І.Кальмана), барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Амедэй і Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава) і інш.
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі (1945). Чл. (з 1946), ген. сакратар Выканкома (1957) правячай Інстытуцыйна-рэв. партыі. З 1952 у мін-вах марскога флоту, асветы. З 1958 нам. міністра, з 1964 міністр унутр. спраў. У 1970—76 прэзідэнт Мексікі. Урад Э.А. прыняў закон аб агр. рэформе (1971), новы выбарчы закон (1972), закон аб заахвочванні мекс. і рэгуляванні замежных капіталаўкладанняў (1973); стварыў фонд жыллёвага буд-ва для рабочых, увёў 5-дзённы рабочы тыдзень для служачых; у знешнепаліт. дзейнасці імкнуўся аслабіць гандл.-эканам. залежнасць Мексікі ад ЗША, пашырыць рознабаковыя сувязі з краінамі Еўропы, Японіяй і СССР, у 1972 устанавіў дыпламат. адносіны з Кіт.Нар. Рэспублікай. У 1976—86 ген. дырэктар Цэнтра вывучэння эканомікі і грамадства краін трэцяга свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЧМЕ́НЬу медыцыне,
вострае гнойнае запаленне сальнай залозы павека або валасянога мяшочка вейка. Выклікаецца звычайна стафілакокамі (пры мясц. траплянні або пранікненні праз кроў), часцей у аслабленых людзей на фоне блефарыту, танзіліту, цукр. дыябету і інш. Бывае вонкавы і ўнутраны. Вонкавы ўзнікае як балючая кропка на павеку з прыпухласцю, пачырваненнем скуры і кан’юнктывы. Праз 2—3 дні ўтвараецца гнайнічок жоўтага колеру, які ўскрываецца на 3—4-ы дзень (на месцы гнайнічка можа ўтварацца рубец). У некат. выпадках гнайнічок не ўскрываецца, яго змесціва рассысаецца і ўшчыльняецца (часцей пры ўнутр. Я.). Прыкметы Я. звычайна знікаюць праз тыдзень. Зрэдку бывае ў выглядзе некалькіх кропак, што зліваюцца ў адзін запаленчы ачаг. У такіх выпадках парушаецца агульны стан, павышаецца т-ра цела, павялічваюцца калявушныя і падсківічныя лімфавузлы. Лячэнне тэрапеўт., зрэдку хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДНЕНСКИЕ ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
афіцыйная газета. Выдавалася з 7(19).1.1838 да 31.7(13.8).1915 у Гродне на рус. мове. Перыядычнасць мянялася (1, 2, 4 разы на тыдзень, штодзённа). Мела афіц. і неафіц. (да 1856 выходзіла як дадатак да афіцыйнай) часткі, у 1899 яны аб’яднаны ў адно выданне. У 1903—06 неафіц. частка выходзіла як асобнае выданне. Змяшчала пастановы і распараджэнні цэнтр. і мясцовых улад, матэрыялы па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, стат. інфармацыю, артыкулы па сельскай гаспадарцы, адукацыі. Друкавала даследаванні М.А.Дзмітрыева, А.Я.Багдановіча, М.В.Доўнар-Запольскага, Е.Р.Раманава і інш.
Сярод публікацый: «Гістарычныя звесткі аб г. Брэст-Літоўску І.Крашэўскага» (1845); «Кароткае гістарычнае паведамленне аб горадзе Гродна» (1847), «Мястэчка Бездзеж [Гродзенскай губ.]» Ф.Стаўровіча (1867); «Старажытныя будынкі, помнікі даўніны і навейшага часу ў Гродзенскай губерні» Л.Саланевіча (1902) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАНАДЗЕСЯ́ТЫЯ СВЯ́ТЫ,
12 найбольш значных свят праваслаўя: Раство Хрыстова (Каляды) — 7 студз. (25 снеж. па с.ст.), Хрышчэнне Гасподняе (Вадохрышча) — 19(6) студз.; Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы) — 15 (2) лют., Дабравешчанне — 7 крас. (25 сак.), Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербніца) — за тыдзень да Вялікадня, Узнясенне Гасподняе (Ушэсце) — на 40-ы дзень пасля Вялікадня, Дзень св. Тройцы (Сёмуха, Пяцідзесятніца) — на 50-ы дзень пасля Вялікадня, Праабражэнне Гасподняе (Спас) — 19 (6 жн.), Успенне Прасвятой Багародзіцы (Прачыстая) — 28 (15) жн., Раство Прасвятой Багародзіцы 21 (8 вер.), Узвіжанне Крыжа Гасподняга — 27 (14) вер., Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы (Уводзіны) — 4 снеж. (21 ліст). Разам з Вялікаднем лічацца галоўнымі святамі правасл. царквы. Пераважная большасць хрысц. свят прымеркавана да стараж. свят, звычаяў і абрадаў нар. календара. Звычайна хрысц. святы пачынаюцца з вечара, з усяночнай, а раніцай у царкве адбываецца святочная літургія.
газета. Выдавалася ў ліст.—снеж. 1792 у Гродне на польск. мове 2 разы на тыдзень. Орган Таргавіцкай канфедэрацыі, другое пасля «Газэты Гродзенскай» перыяд. выданне на тэр. Беларусі. Друкавалася ў гродзенскай друкарні, хоць на старонках вядомых нумароў (захоўваюцца ў б-цы Ін-та літ. даследаванняў Польскай АН у Варшаве) адсутнічае інфармацыя пра выдаўца і друкарню. Змяшчала мясц. інфармацыю, якая ішла з рэгіёна Гродна і датычылася дзейнасці Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў (польск. і літ. канфедэрацыі таргавічан). Мела 2 раздзелы: «Генеральная сесія вольных абодвух з’яднаных народаў» (друкаваліся універсалы Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў) і «Правінцыйная сесія літоўскага народу» (універсалы і распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ). Акрамя афіц. матэрыялаў публікавала паведамленні, звязаныя з дзейнасцю канфедэрацыі. Кожны нумар меў дадатак фармату газеты (ін-кварта).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯЛЯ́НСКАЯ НІ́ВА»,
грамадска-палітычная, літ. і гасп. газета Беларускага сялянскага саюза. Выдавалася з 6.12.1925 да 7.7.1930 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Выдавец Ф.Ярэміч. Проціпастаўляла сац.-паліт. і нац. інтарэсы зах.-бел. сялянства «нацыянальна-чужому» гораду, культывавала бел.сял. традыцыі. Адстойвала сваю тактыку барацьбы за нац. незалежнасць. Друкавала вершы М.Васілька, М.Краўцова, Т.Леўчыка, Улад-Ініцкага (У.Паўлюкоўскага), Ф.Грышкевіча, Я.Башкіра (І.Пачопкі), П.Крэня, С.Пеюна (Новік-Пеюна), П.Сокала (Масальскага), Я.Нарцызава (Драздовіча), апавяданні А.Васілеўскага, С.Грынкевіча. Змясціла агляд творчасці Я.Купалы, зроблены Я.Светазарам (Краўцовым), рэцэнзію на зб. паэзіі У.Жылкі «На ростані», літ.-гіст. нататку пра Эмілію Плятар, фалькл.-этнагр. артыкулы М.Вяршыніна, М.Пецюкевіча, перадрук паэмы Я.Коласа «Сымон-музыка», пераклады з Гі дэ Мапасана, А.Дадэ, Э.Заля. Выйшлі 199 нумароў, асобныя канфіскаваны цэнзурай.