сукупнасць складак горных парод розных участкаў зямной кары (напр., альпінатыпная або германатыпная складкавасць). Адрозніваюць С.г.п., якія ўтварыліся ў розныя эпохі тэктагенезу (напр., байкальская, каледонская, герцынская, кімерыйская, альпійская; гл. адпаведныя арт.). Таксама С.г.п. наз. працэс фарміравання складак горных парод (складкаўтварэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́МА (ад грэч. sōma цела),
сукупнасць клетак мнагаклетачнага арганізма, акрамя палавых. У эўкарыятычных мікраарганізмаў аналаг саматычных клетак — вегетатыўныя клеткі. Тэрмін «саматычны» выкарыстоўваецца для абазначэння з’яў цялесных у адрозненне ад псіхічных, у генетыцы — клетак цела, у анатоміі — структур цела (мышцы. нерв. сістэма і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАВА́Я ЧА́СТКАтранспартнай машыны,
сукупнасць элементаў шасі, што ўтвараюць цялежку машыны, якая забяспечвае яе перамяшчэнне. Напр., Х.ч. аўтамабіля ўключае раму, масты, колы з шынамі і падвеску (злучае колы з рамай ці нясучым кузавам). На цялежку Х.ч. змяшчаюць кузаў, кабіну і інш. вузлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАТЭРМІ́Я (ад электра... + грэч. thermē цеплата),
галіна электратэхнікі, што ажыццяўляе праектаванне і эксплуатацыю электратэрмічных установак; сукупнасць электратэхнал. працэсаў з выкарыстаннем цеплавога дзеяння эл. энергіі. Да электратэрмічных адносяцца працэсы электраметалургіі, электразваркі (гл.Зварка), электратэрмічнай апрацоўкі і інш.Асн. электратэрмічная ўстаноўка — электрычная печ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТО́ВАЯ ПРАДУ́КЦЫЯ,
сукупнасць гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў, фактычна адпушчаных за межы прадпрыемства ці поўнасцю падрыхтаваных для гэтага. Гатовая прадукцыя, ацэненая ў грашах, адрозніваецца ад таварнай прадукцыі тым, што не ўключае кошт паслуг і работ, выкананых паводле заказаў старонніх арганізацый па-за межамі асн. дзейнасці прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́,
сукупнасць маляўнічых светлавых з’яў у атмасферы перад усходам Сонца (ранішняя) або пры яго захадзе (вячэрняя). Інтэнсіўнасць афарбоўкі залежыць ад наяўнасці ў паветры пылу, вільгаці. З. абумоўлена складаным спалучэннем працэсаў паглынання, рассеяння, дыфракцыі і пераламлення сонечных прамянёў у атмасферы. Колер З. з’яўляецца мясц. прыкметай надвор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІЗІ́ЙНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць норм, на падставе якіх вырашаюцца калізіі паміж законамі розных дзяржаў. Уваходзіць у склад міжнароднага прыватнага права. У шэрагу краін (Вялікабрытанія, ЗША і інш.) паняцце «міжнароднае прыватнае права» атаясамліваецца з паняццем «К.п.». Міжнароднае К.п. неабходна адрозніваць ад «унутранага», якое дзейнічае ў федэратыўных дзяржавах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́ЧНЫ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць функцыянальна ўзаемазвязаных касм. апаратаў і наземных тэхн. сродкаў для самаст. рашэння задач у космасе ці для забеспячэння рашэння такіх задач у складзе касм. сістэмы. Мае ракету-носьбіт, касм. апарат, тэхн. і стартавы комплексы, сродкі вымяральнага комплексу касмадрома, наземны комплекс кіравання касм. апаратамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІЕ́НТ [лац. cliens (clientes)],
1) у Стараж. Рыме свабодны чалавек, які аддаваўся пад заступніцтва знатнага рым. грамадзяніна — патрона і быў у залежнасці ад яго.
2) Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык; асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса і да т.п. Кола, сукупнасць кліентаў наз. кліентурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць усіх судоў дзяржавы, якія маюць агульныя задачы і звязаны паміж сабой адносінамі па ажыццяўленні правасуддзя. Кожнае са звёнаў С.с. ўяўляе сабой сукупнасць судоў аднолькавай кампетэнцыі (гл.Судовая інстанцыя). У Рэспубліцы Беларусь С.с. ўстанаўліваецца яе Канстытуцыяй і Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995. Яна складаецца з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, абласных, Мінскага гар., раённых (гар.) судоў, Бел.ваен. суда, міжгарнізонных ваен. судоў, Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, гасп. судоў абласцей і прыраўнаваных да іх судоў, а таксама гасп. судоў гарадоў і раёнаў. Утварэнне надзвычайных судоў у Рэспубліцы Беларусь забаронена. У сістэме агульных і гасп. судоў дапускаецца ўтварэнне спецыялізаваных калегій, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, у сістэме гэтых судоў могуць быць утвораны спецыялізаваныя суды: па справах непаўналетніх, сямейных справах, адміністрацыйныя, зямельныя, падатковыя і інш. Склад і кампетэнцыя ўсіх судоў С.с. вызначаецца заканадаўствам.