малая планета № 1036. Дыяметр 28 км, найменшая адлегласць ад Сонца 1,22 а.а., найбольшая — 4,1 а.а. Па выцягнутасці (эксцэнтрысітэт 0,54) і нахіле да плоскасці зямной арбіты (26°) арбіта нагадвае арбіту каметы (заходзіць унутр арбіты Марса). Адкрыта В.Баадэ (Германія, 1924).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНО́МАН (грэч. gnōmon),
старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з верт. стрыжня, пастаўленага на гарыз. пляцоўку. Па даўжыні і напрамку ценю стрыжня можна вызначыць вышыню і азімут Сонца, напрамак паўдзённай лініі і інш. астранамічныя даныя. Выкарыстоўваецца ў выглядзе сонечных гадзіннікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНЕ́Б, α-Лебедзя,
зорка 1-й зорнай велічыні (1,3 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 51 тыс. разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 500 пс. З Альтаірам і Вегай утварае т. зв.вял. летні трохвугольнік, добра бачны на летнім небе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСТА́НУС,
у хецкай міфалогіі бог сонца. Імя І. запазычана ў эпоху Старажытнахецкага царства з міфалогіі хаці (Эстан) і выцесніла індаеўрап. імя бога Тыват ці Тыят. І. ўяўлялі ў выглядзе чалавека з блакітнай барадой, які на калясніцы, запрэжанай чацвёркай коней, аб’язджае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМБ (ад лац. limbus пруг, шляк, аблямоўка),
плоскае кольца, падзеленае на роўныя долі акружнасці (градусы, мінуты, секунды). Служыць для адліку вуглоў у вугламерных інструментах, астр., геад., фіз. прыладах, прыцэльных прыстасаваннях зброі. Л. наз. таксама бачны край дыска Сонца, Месяца, планеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНА́Я,
малая планета № 3482. Сярэдні дыяметр 14 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 416,1 млн.км, перыяд абарачэння 4,638 г. Адкрыта ў 1975 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар перамогі рускіх воінаў у бітве пад Лясной 1708.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца; звычайна ўяўляўся ў выглядзе сонечнага дыска. Фараон Аменхатэп IV (Эхнатон) абвясціў Атона адзіным егіпецкім богам. У яго гонар у г.Ахетатон быў пабудаваны вял. храм; руіны храма выяўлены пры археал. раскопках каля сучаснага сяла Тэль-эль-Амарна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫЯ НО́ЧЫ,
светлыя ночы ў пачатку лета, калі вячэрняя зара пераходзіць у ранішні золак і ўсю ноч доўжыцца змрок. Назіраюцца ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях на шыротах 60—90°, калі дыск Сонца апоўначы апускаецца ніжэй за гарызонт не больш як на 7°.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАМЕ́ДЫ ТУМА́ННАСЦЬ,
найбліжэйшая да нашай Галактыкі гіганцкая спіральная галактыка, самая яркая ў Паўн. паўшар’і неба. Маса (3—5) ∙ 1011 масаў Сонца, адлегласць ад Зямлі 700 кпк. Бачна простым вокам (як туманная «плямка») у сузор’і Андрамеды. Зоркавая прырода Андрамеды туманнасці выяўлена ў 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СТА,
малая планета № 4. Адкрыта Г.Ольберсам (Германія, 1807). Адлегласць ад Сонца мяняецца ад 2,2 да 2,6 а.а. Самая яркая (6,5 зорнай велічыні ў процістаянні) і адна з буйнейшых (дыяметр 555 км) малых планет; адзіная з іх, бачная пры спрыяльных умовах простым вокам.