ГОР,

Хор, у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца і неба, сын Асірыса і Ісіды. Уяўлялі Гора ў выглядзе сокала (ці чалавека з галавой сокала) або крылатага сонечнага дыска. Першапачаткова Гора шанавалі як драпежнага бога палявання, пазней — як апекуна ўлады фараона, які лічыўся зямным увасабленнем Гора. Пасля перамогі над богам цемры Сетам Гор стаў уладаром Сусвету.

т. 5, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)