горад, сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. краіны, на выш. 1280 м. Адм. ц.прав. Лусака. 1307. тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., швейная, цэм., хім., аўтазборачная. Ун-т. Этнагр.ін-т. Ін-тафр. даследаванняў. Нац. архіў. Бат.сад. Таварыства па ахове дзікіх жывёл і прыроды Замбіі.
Засн. ў 1905 як чыг. станцыя паблізу аднайм. вёскі. З 1935 адм. цэнтр брыт. пратэктарата Паўн. Радэзія. З 1964 сталіца незалежнай Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ЎС (Manaus),
горад на Пн Бразіліі, адм. ц. штата Амазонас. Порт на р. Рыу-Негру, пры яе ўпадзенні ў Амазонку, больш як за 1600 км ад Атлантычнага ак., даступны для марскіх суднаў. Засн. ў 1660 партугальцамі. 1 млн.ж. (1991). Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.-размеркавальны цэнтр браз. Амазоніі. Радовішча нафты. Прам-сць: дрэваапр., нафтаперапр., тэкст., харчасмакавая; прадпрыемствы па перапрацоўцы каўчуку, джуту, драўніны, вырабаў з кракадзілавай скуры. Ун-т. Ін-т геаграфіі і гісторыі Амазоніі. Бат. і заал.сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНПЕЛЬЕ́ (Montpellier),
горад на Пд Францыі, на р. Лез, каля ўзбярэжжа Міжземнага м.Адм. ц. дэпартамента Эро. Засн. каля 737. 237 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., маш.-буд., швейная, харч., вытв-сць угнаенняў. Буйны цэнтр вінаробства і віна-гандлю. Ун-т. Бат.сад (з 1593). Музеі: Фабра, Атжэ, раманскага мастацтва. Турызм. Арх. помнікі 14—18 ст., у т. л. сабор Сен-П’ер (14—15 ст.), вежа (14 ст.), барочныя і класіцыстычныя палацы (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСУ́ЕЎСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва канца 19 ст. ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Закладзены на беразе воз. Псуя. Парк эканам. тыпу. Вял. пладовы сад у выглядзе алей з дэкар. групамі ўнутры з трох бакоў абмежаваны ахоўнымі прысадамі. З чацвёртага боку прымыкае пейзажны ўчастак парку, тут стаяў сядзібны дом (не захаваўся). Растуць рэдкія пароды дрэў: піхты сібірская і бальзамічная, елкі канадская і калючая (форма блакітная), хвоя чорная, лістоўніцы еўрап. і сібірская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛУЗНЁЎ (Анатоль Рыгоравіч) (29.11.1904, Мінск — 8.10.1990),
бел. вучоны ў галіне пладаводства. Д-рбіял.н. (1971), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1927). З 1957 у Бел.НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы. Навук. працы па біял. асаблівасцях, агратэхніцы і развядзенні ягадных культур, селекцыі суніц садовых, агрэсту, маліны, чырвоных і чорных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш.
Тв.:
Районированные и перспективные сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1960 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДУ́ЛІНА (Бэла) (Ізабэла) Ахатаўна (н. 10.4.1937, г. Масква),
руская паэтэса. Вучылася ў Літ. ін-це імя М.Горкага (выключана за подпіс ліста ў абарону Б.Пастарнака). Друкуецца з 1955. Аўтар зб. вершаў «Струна» (1962), «Урокі музыкі» (1969), «Свечка» (1977), «Сад» (1987; Дзярж. прэмія СССР 1989), «Таямніца» (1983), «Выбранае» (1988); паэм «Мая радаслоўная» (1964), нарысаў, кінасцэнарыяў. Перакладае з груз. і інш. моў: у 1959 выйшаў зб. вершаў груз. паэтэсы Г.Каландадзе «Ляціце, лісты», у 1977 — кн. арыгінальных перакладаў і вершаў «Сны пра Грузію».
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1965). Праф. (1946). Скончыў тэатр. аддзяленне Вышэйшага ін-та нар. асветы ў Казані (1918). З 1936 у МХАТ. Характарны акцёр. Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Яша («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Гетманаў («Глыбокая разведка» А.Крона). З 1932 у кіно: «Чкалаў», «Жукоўскі» (Дзярж. прэмія СССР 1951 за ролю Чаплыгіна). Здымаўся на кінастудыі «Беларусьфільм»: «Масква—Генуя», «Я родам з дзяцінства», «Запомнім гэты дзень», «Вайна пад стрэхамі», «Крушэнне імперыі», «Праз могілкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТА» ў Латвіі,
культурна-асветнае таварыства бел. інтэлігенцыі ў 1924—36. Асн. мэты: гуртаванне бел. меншасці ў Латвіі, далучэнне яе да лат. і адначасова развіццё бел. культуры. Мела аддзелы ў Дзвінску, Лібаве, Люцыне. Па ініцыятыве «Беларускай хаты» створаны прыватная бел. школа, дзярж.бел. 2-гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гар. 6-класная бел. школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драм. студыя «Таварыства беларускага тэатра» ў Рызе, бел. дзіцячы сад у Дзвінску, б-кі і гурткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАПЕ́ШЦКІ УНІВЕРСІТЭ́Тімя Лоранда Этвеша,
буйнейшая вышэйшая навуч. ўстанова Венгрыі. Засн. ў 1635 у г. Тырнавія архіепіскапам Петэрам Пазманем як духоўны ун-т (на базе езуіцкага калегіума, які існаваў з 1561). З 1773 — свецкая навуч. ўстанова. У 1777 пераведзены ў Буду, у 1784 — у Пешт. У 1948 заснаваны ф-т прыродазнаўча-матэм. навук. У 1950 каталіцкі тэалагічны ф-т аддзелены ад ун-та. У 1986/87 навуч.г. 4 факультэты. Пры ун-це шэраг навук. ін-таў, бат.сад, б-ка (з 1635).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Тімя І.І.Мечнікава.
Заснаваны ў 1865 у Адэсе на базе Рышэльеўскага ліцэя пад назваю Новарасійскі ун-т. У першыя гады сав. улады рэарганізаваны ў шэраг самастойных ВНУ. У 1933 адноўлены і названы Адэскім. Імя Мечнікава ун-ту прысвоена ў 1945. Факультэты: механіка-матэм., фіз., хім., біял., геолага-геагр., гіст., юрыд., філал. і рамана-герм. філалогіі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; падрыхтоўчае аддзяленне. Аспірантура. Пры ун-це працуюць НДІ фізікі, астр. абсерваторыя, бат.сад, вылічальны цэнтр, б-ка і інш.