разнавіднасць каменнага вугалю, якая мае глыбокі чорны колер, яркі смалісты бляск, вязкасць і ракавісты злом. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 1,3—1,4 г/см³. Утварэнне гагату звязваюць з метамарфізмам драўніны, пахаванай у марскіх мулах мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Трапляецца ў выглядзе скопішчаў у пясчаніках, мергелях, пластах вугалю. Добра паліруецца. Вырабны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАРО́ЖЧЫНА,
від феад. павіннасці ў ВКЛ у 16—18 ст. Бралася феадалам з сялян як грашовы эквівалент падводнай павіннасці, паводле якой сяляне абавязаны былі даваць землеўладальнікам падводы для перавозкі прадукцыі да рачных прыстаней і ў горад. Памер вызначаўся паводле мясц. звычаю і фіксаваўся ў інвентарах. Часам П. — разнавіднасць грашовага чыншу, які плаціў кожны сял. двор (т.зв. падвароўшчына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРТСТО́ПНЫ АПАРА́Т (ад англ. start пачынаць. пускаць у ход + stop спыняць),
літарадрукавальны тэлеграфны апарат з перарывістым вярчэннем перадавальнага і прыёмнага размеркавальных механізмаў. За 1 абарот размеркавальных механізмаў (перадавальнага і прыёмнага, якія працуюць сінхронна) перадаецца пускавая (стартавая) пасылка для запуску размеркавальнага механізма, код сімвала і стопавая пасылка для спынення механізма. У С.а. прадугледжваецца таксама аўтам. рэжым работы. Разнавіднасць С.а. — тэлетайп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫЛЕ́Т (ад італьян. stiletto),
колючая халодная зброя, разнавіднасцькінжала.
Развіўся з метал. інструмента для пісьма — стыло (адсюль назва). Меў звычайна трохгранны або прамавугольны тонкі завостраны клінок і крыжападобную рукаятку. Насілі С. у ножнах на набедраным поясе як парадную зброю (упрыгожанне). Найб. пашыраны ў 15—17 ст. у Італіі і інш. краінах Зах. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛУ́ШЧАВАЯ ТКА́НКА,
разнавіднасцьзлучальнай тканкі жывёльнага арганізма. Складаецца з клетак, якія ўтрымліваюць у цытаплазме тлушчавыя ўключэнні. Служыць энергет. дэпо арганізма, засцерагае яго ад страты цяпла. У пазваночных жывёл і чалавека размешчана пераважна пад скурай (падскурная клятчатка), у сальніку, паміж унутр. органамі ў выглядзе мяккіх, пруткіх пракладак. У водных млекакормячых (напр., у некат. кітоў) слой падскурнай Т.т. дасягае 50 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАГЕ́ННЫ ЛАНДША́ФТ,
разнавіднасцьантрапагеннага ландшафту, які фарміруецца ў працэсе вытв. дзейнасці чалавека з выкарыстаннем тэхн. сродкаў. Характарызуецца стварэннем у яго межах інж. збудаванняў або ажыццяўленнем тэхнал. працэсаў, якія вядуць да змен у рэльефе, падземных і паверхневых водах, расліннасці. Да Т.л. адносяцца землі, парушаныя пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, адвалы пустой пароды, шламасховішчы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЛО́ГА (лац. ecloga ад грэч. eklogē адбор, выбар),
1) лірычны твор, пабудаваны ў форме дыялогу, у якім пераважалі быт. сцэнкі з вясковага жыцця; жанравая разнавіднасцьбукалічнай паэзіі. У сярэдневяковай Італіі асобныя Э. ставіліся на сцэне. Вядомы ант. Э. Феакрыта, Вергілія («Буколікі»), рус. Э. А.П.Сумарокава (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́Т (грэч. achatēs),
мінерал, разнавіднасцьхалцэдону з паласатай ці плямістай тэкстурай або дэкаратыўнымі ўключэннямі. Адрозніваюць: агаты (блакітнавата-шэрыя і белыя), агатавы онікс (белыя і чорныя слаі), карнеалонікс карнеол-онікс (чырвоныя і белыя), сардонікс (чырвона-бурыя і белыя) і інш. Характар афарбоўкі — вясёлкавы. Бляск васковы да матавага. Цв. 6—6,5. Шчыльн. каля 2,6 г/см. Выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні, як паўкаштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯПСІ́Я (ад бія... + грэч. opsis разгляданне),
дыягнастычная аперацыя выразання пробнага кавалачка хваравіта змененай тканкі жывога арганізма з далейшым мікраскапічным даследаваннем для вызначэння характару паталагічнага працэсу (запаленне, пухліна і інш.). Біяпсія ў час хірург. аперацыі (тэрміновая) дае магчымасць удакладніць клінічны дыягназ і вызначыць межы пашкоджання. Разнавіднасць біяпсіі — біяпункцыя, пры дапамозе якой ацэньваюць характар змянення ўзятых для даследавання клетак, вадкіх тканак (напр., спіннамазгавой вадкасці).