ПАТЫСО́Н (Cucurbita pepo var. patisson),
разнавіднасць гарбуза цвёрдакорага. Радзіма —
Аднагадовая травяністая расліна кустовай формы. Сцябло і чаранкі лісця граністыя, апушаныя. Лісце буйное, востравугольнае, рассечанае. Кветкі жоўтыя, званочкападобныя, аднаполыя. Плады пляскатыя, талеркападобныя, белыя або жоўтыя. Ужываюцца ў ежу недаспелыя (4—8-дзённыя завязі), перарослыя ідуць на корм жывёле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)