дзеяч Кампартыі Літвы і Беларусі, гісторык. Чл.С.-д. партыі Літвы з 1906. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1909 зняволены ў турму, у 1915 сасланы на Ангару (адсюль псеўданім). У 1917 чл. Петраградскага к-таРСДРП(б). Са снеж. 1917 нам. камісара па літоўскіх справах пры Наркамнацы. У 1919 нарком унутр. спраў Літ.-Бел. ССР, чл.Прэзідыума, у 1920 чл. Палітбюро ЦК КП(б)ЛіБ. З вер. 1920 сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ, з 1921 прадстаўнік КПЛ у Выканкоме Камінтэрна, з 1923 чл. Палітбюро ЦК КПЛ. У 1926—35 сакратар Інтэрнац. кантрольнай камісіі Камінтэрна. Аўтар «Гісторыі рэвалюцыйнага руху і барацьбы рабочых Літвы» (т. 1—2, 1921). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБУ́ЗАЎ Аляксандр Ермінінгельдавіч (11.9.1877, с. Арбузава-Баран Казанскай губ. — 21.1.1968),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1942, чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Казанскі ун-т (1900). У 1911—30 праф. гэтага ун-та, у 1930—63 — Казанскага хім.-тэхнал. ін-та. У 1946—65 старшыня прэзідыума Казанскага філіяла АНСССР. Заснавальнік хіміі фосфараарган. злучэнняў, універсальнага метаду сінтэзу гэтых злучэнняў (перагрупоўка Арбузава); адкрыў фізіял. актыўнасць фосфаразмяшчальных злучэнняў (сярод іх лекавыя сродкі і інсектыцыды), рэакцыі ўтварэння свабодных радыкалаў трыарылметылавага шэрагу, вынайшаў эталонны радыкал дывінілпікрылгідразіл. Вывучаў прыродныя крыніцы арган. злучэнняў, распрацаваў новы метад падсочкі хваёвых дрэў, тэорыю выцякання жывіцы і тэхніку яе збору, прапанаваў шэраг лабараторных прылад. Аўтар работ па гісторыі і хіміі.
Літ.:
Академик А.Е. Арбузов: [Сб. воспоминаний]. 2 изд. Казань, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́ЎСКАЯ Тамара Нікандраўна (17.2.1919, г. Полацк Віцебскай вобл. — 15.11.1986),
бел. аграхімік-глебазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рс.-г.н. (1965), праф. (1974). Акад. УАСГНІЛ (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Герой Сац. Працы (1979). Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію (1941). У 1949—58 у ін-це меліярацыі і воднай гаспадаркі АН Беларусі, у 1959—86 у НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1969—79 дырэктар), адначасова з 1979 акад.-сакратар ПрэзідыумаЗах. аддзялення УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях урадлівасці глебы, жыўлення раслін, рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў.
Тв.:
Применение удобрений. Мн., 1970;
Почвенно-агрохимические основы получения высоких урожаев. Мн., 1978;
Проблемы расширенного воспроизводства плодородия дерново-подзолистых почв в условиях возрастающей интенсификации сельского хозяйства // Вестн. с.-х. науки. 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НСКІ (Lenski) Юльян (сапр. Ляшчынскі; 8.1.1889, г. Плоцк, Польшча — 20.8.1939),
дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху. Вучыўся ў Ягелонскім (Кракаўскім) ун-це (1909—12). З 1905 чл. Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 камісар ВРК, пазней камісар па польскіх справах у Наркамнацы. Са снеж. 1918 у Мінску, адзін з арганізатараў і рэдактар газ. «Młot» («Молат»). У 1919 нар. камісар асветы Літ.-Бел. ССР, чл.ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. У 1920 чл. Польскага бюро пры ЦК РКП(б). З 1925 чл.ЦК і Палітбюро ЦК Кампартыі Польшчы (КПП). Удзельнік I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ. У 1929—37 ген. сакратар КПП, чл.Прэзідыума Выканкома Камінтэрна. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ-ІВАНО́Ў Міхаіл Сільвестравіч (сапр. Семянюк; 3.11.1894, в. Райск Падляскага ваяв., Польшча — 28.9.1931),
удзельнік рэв. руху, сав.гасп. дзеяч. З 1915 працаваў і вёў бальшавіцкую агітацыю на з-дах Петраграда. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і зняволены ў турму. Пасля Лют. рэв. 1917 чл. Петраградскіх Савета і к-таРСДРП(б), Цэнтр. савета фабзаўкомаў. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 у складзе кіруючага ядра Васілявостраўскага р-на сталіцы. З 1918 адзін з кіраўнікоў СНГ Паўн. р-на Петраграда, чл. СНГ Украіны. З 1920 заг. Петрагубметалу, адзін з арганізатараў сав. трактарабудавання. З 1927 старшыня Ленінградскага маш.-буд. трэста. Са студз. 1931 старшыня Усесаюзнага аўтатрактарнага аб’яднання, чл.ПрэзідыумаВСНГСССР. Чл.ВЦВК. Канд. у чл.ЦКВКЛ(б) з 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАРБА́ЕЎ Нурсултан Абішавіч (н. 6.7.1940, в. Чэмалган, Алмацінская вобл., Казахстан),
палітычны і дзярж. дзеяч Казахстана. Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС і Карагандзінскі політэхн.ін-т. Працаваў рабочым на з-дзе, потым на камсам. і парт. рабоце. У 1969 2-і сакратар Тэміртаўскага гаркома Кампартыі Казахстана (КПК), з 1973 сакратар парткома Карагандзінскага металург. камбіната, з 1977 сакратар, 2-і сакратар Карагандзінскага абкома КПК. У 1979—84 сакратар ЦК КЛК. У 1984—89 Старшыня СМКаз. ССР. У 1989—91 1-ы сакратар ЦККПК, адначасова ў лют.—крас. 1990 Старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета Каз. ССР. З крас. 1990 прэзідэнт Каз. ССР, са снеж. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, у студз. 1999 зноў выбраны на гэту пасаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНКО́Ў Алег Ігнатавіч (н. 4.6.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1982). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1959). З 1961 у АН Беларусі (у 1970—87 дырэктар Ін-та кібернетыкі). З 1987 у Мінскім НДІ прыладабудавання, з 1993 у Бел. ін-це інфармацыі і прагнозу. З 1998 нам. вучонага сакратара, з 2000 нач. аддзела міжнар. сувязей ПрэзідыумаНац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі інж.-канструктарскай творчасці, камп’ютэрнай графіцы, сістэме аўтам. праектавання, спец. прыладах вылічальнай тэхнікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Основы построения систем автоматизированного проектирования. 2 изд. Киев, 1985 (разам з А.І.Пятрэнкам);
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКІ Мікалай Васілевіч (2.2.1905, г.п. Ольга Прыморскага краю, Расія — 2.2.1994),
расійскі вучоны ў галіне распрацоўкі радовішчаў нафты і газу. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ін-т механікаў воднага транспарту (1931; г. Уладзівасток), Акадэмію нафтавай прам-сці (1951). З 1964 старшыня прэзідыума Якуцкага філіяла АНСССР, адначасова з 1973 дырэктар Ін-та фізіка-тэхн. праблем Поўначы. З 1980 дырэктар Ін-та горнай справы Поўначы. Навук. працы па канструкцыях газавых свідравін, распрацоўцы метадаў падліку запасаў і эксплуатацыі газавых і газагідратных радовішчаў, абгрунтаванні ўплыву тэктонасейсмічных працэсаў на ўтварэнне і акумуляцыю вуглевадародаў.
Тв.:
Испытание разведочных скважин в СССР. М., 1964;
Пути освоения газогидратных залежей суши и морей СССР. М., 1982;
Формирование Южно-Якутских ТПК. Новосибирск, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУКО́ВІЧ Віктар Фёдаравіч (н. 9.7.1950, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна),
дзяржаўны дзеяч Украіны. Акад. Акадэміі эканам. навук Украіны, д-рэканам.н., магістр міжнар. права, прафесар. Нашчадак бел. селяніна з в. Янукі (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.), які да 1917 пераехаў у Данбас. Скончыў Данецкі політэхн.ін-т, Укр. акадэмію знешняга гандлю. У 1970—90-я г. на інж. і кіруючых пасадах у аўтатрансп. сістэме Данбаса, у т. л.ген. дырэктар вытв. аб’яднанняў «Данбастрансрамонт», «Укрвуглепрамтранс», Данецкага абл. аб’яднання аўтатранспарту. З 1996 нам. кіраўніка, у 1997—2002 кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобл., адначасова ў 1999—2001 старшыня Данецкай абл. рады. З 21.11.2002 прэм’ер-міністр Украіны. Чл.ПрэзідыумаНац.АН Украіны, старшыня Нац. алімпійскага к-та Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФА́НАЎ Васіль Пракопавіч (23.11.1900, г. Самара, Расія — 1978),
расійскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1965). Правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў студыі Дз.Кардоўскага ў Маскве (1921—26). Выкладаў у маскоўскіх маст. ін-це імя В.Сурыкава (1948—1957, з 1949 праф.), пед. ін-це імя У.Леніна (1960—78). Ствараў пераважна мажорныя па колеры і настроі партрэты (Р.Арджанікідзе, 1937; Т.Ражковай, 1949; В.Бакшэева, 1953; Я.Свярдлова, 1969) і тэматычныя, часткова тэатралізаваныя кампазіцыі, блізкія да жанру групавога партрэта: «Незабывальная сустрэча» (1936—37), «Каля пасцелі хворага А.М.Горкага» (1940—44), «Перадавыя людзі Масквы ў Крамлі» (1949), «Пасяджэнне прэзідыума Акадэміі навук СССР» (абедзве ў сааўт., 1951). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1950, 1952.