ЯФА́НАЎ Васіль Пракопавіч (23.11.1900, г. Самара, Расія — 1978),
расійскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1965). Правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў студыі Дз.Кардоўскага ў Маскве (1921—26). Выкладаў у маскоўскіх маст. ін-це імя В.Сурыкава (1948—1957, з 1949 праф.), пед. ін-це імя У.Леніна (1960—78). Ствараў пераважна мажорныя па колеры і настроі партрэты (Р.Арджанікідзе, 1937; Т.Ражковай, 1949; В.Бакшэева, 1953; Я.Свярдлова, 1969) і тэматычныя, часткова тэатралізаваныя кампазіцыі, блізкія да жанру групавога партрэта: «Незабывальная сустрэча» (1936—37), «Каля пасцелі хворага А.М.Горкага» (1940—44), «Перадавыя людзі Масквы ў Крамлі» (1949), «Пасяджэнне прэзідыума Акадэміі навук СССР» (абедзве ў сааўт., 1951). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1950, 1952.