БАГІ́НСКАЯ (Святлана Леанідаўна) (н. 9.2.1973, Мінск),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Трохразовая алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, у камандным заліку і апорным скачку; 1992, Барселона, у камандным заліку), сярэбраны і бронзавы прызёрАлімп. гульняў 1988. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1989—90) і ў камандным першынстве (1989, 1991), чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1986—87), у практыкаваннях на бервяне (1992), неаднаразовая чэмпіёнка СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКА́ЛАЎ (Ігар Рыгоравіч) (9.12.1939, г. Екацярынбург — 25.9.1992),
бел. спартсмен (стралк. спорт, буйнакаліберны рэвальвер і малакаліберны пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Мінскі радыётэхнікум (1970). Чэмпіён свету ў асабістым (1962) і камандным (1962; 1966) першынствах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў асабістым (1962) і камандным (1966; 1970) першынствах. Чэмпіён Еўропы ў камандным (1963), Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966—69, 1971—72) у асабістым першынствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПКО́ВІЧ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.1.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1975), засл. трэнер Беларусі (1993). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1975). Чэмпіён свету 1975 (байдарка-двойка, 500 м), 1981 (байдарка-двойка, 10 000 м) і 1983 (байдарка-чацвёрка, 10 000 м), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў 1974, 1977, 1979, 1982. Неаднаразовы чэмпіён СССР.
бел. спартсмен (скачкі ў ваду). Засл. майстар спорту СССР (1980). У 1996—2000 старшы трэнер рэзерву нац. зборнай каманды Беларусі па скачках у ваду. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у скачках з 3-метровага трампліна. Бронз.прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі (1976, Нарвегія) у скачках з трампліна і чэмпіянату свету (1982). Чэмпіён Еўропы (1981, г. Спліт, Югаславія). Чэмпіён СССР (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАН ((Svan) Гундэ Андэрс) (н. 1962),
шведскі спартсмен (лыжы). Чэмпіён XIV зімовых Алімп. гульняў 1984 (г. Сараева, Югаславія) у гонцы на 15 км і эстафеце 4 × 10 км, XV зімовых Алімп. гульняў 1988 (г. Калгары, Канада) у гонцы на 50 км і эстафеце 4 × 10 км. ПрызёрАлімп. гульняў 1984 у гонцы на 50 км (серабро) і на 30 км (бронза). 7-разовы чэмпіён свету (1985—91).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЕЎ (Алег Мікалаевіч) (20.5.1936, Мінск — 23.8.1978),
бел. спартсмен (грэка-рым. барацьба, паўлёгкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1958). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1971 трэнер ДСТ «Буравеснік» (Мінск). Чэмпіён Алімп. гульняў (1960, Рым), свету (1958, Будапешт; 1961, г. Іакагама, Японія), СССР (1956—60, 1962), Спартакіяды народаў СССР (1956, 1959) у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР у камандным першынстве (1960). Пераможца і прызёрміжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НЧЫКАВА (дзявочае Ясюкевіч) Дзіяна Іванаўна
(н. 24.11.1937, Мінск),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966). Засл. трэнер Беларусі. Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1959). З 1960 на трэнерска-выкладчыцкай рабоце, з 1996 настаўніца фізкультуры (сярэдняя школа № 51, Мінск). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве (1961, г. Турын, Італія; 1963, г. Гданьск, Польшча; 1966, Масква). Чэмпіёнка СССР (1962, 1964) у камандным першынстве, бронз.прызёр (1962) у асабістым першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЮ́К (Сяргей Мікалаевіч) (н. 3.4.1960, Мінск),
бел. спартсмен (тэніс). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). У 1991—95 на трэнерскай рабоце ў ЗША. З 1995 саветнік Мін-ва спорту і турызму Расіі. Чэмпіён Еўропы 1980 у камандным першынстве і парным разрадзе, 1983 — у парным разрадзе, у 1980 бронз.прызёр у змешаным разрадзе. Чэмпіён СССР 1979, 1982—83 у парным, 1982 у змешаным, 1983 у адзіночным разрадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГВІН (Алег Мікалаевіч) (н. 23.5.1959, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у шашэйнай гонцы на 101 км. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1981) у каманднай гонцы на 100 км. Пераможца велагонак Міру (1981, 1984) у камандным заліку. Чэмпіён СССР у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км (1979) і ў каманднай парнай гонцы на 50 км (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХНЕ́НКА (Людміла Іванаўна) (н. 12.4.1950, в. Петушкі Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (міжнар. і рус. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1984). Майстар спорту СССР (1973). Канд.мед.н. (1987). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1973). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Чэмпіёнка (1979, Мінск), віцэ-чэмпіёнка (1977, Амстэрдам) свету; чэмпіёнка СССР (1979) па міжнар. і рус. (1974) шашках у асабістым першынстве. Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету і СССР. З 1990 у Нідэрландах.