бяскрылае паразітычнае насякомае атр. двухкрылых; эктапаразіт авечак, зрэдку коз, коней, вярблюдаў, ласёў і інш. Пашыраны ўсюды. Узбуджальнік мелафагозу. У хворых авечак узнікаюць дэрматыты, аблысенні, парушэнні абмену рэчываў, ягняты часцей гінуць. Р.а. можа быць пераносчыкам трансмісіўных хвароб (трыпанасамоза і інш.).
Цела патоўшчанае, даўж. 4—7 мм, жоўта-бурае, густа ўкрытае валаскамі. Жыве 7—8 месяцаў, кожныя 7—9 дзён самка нараджае па лічынцы, якая праз 12 гадз. ператвараецца ў цёмна-карычневую кукалку. Праз 20—30 дзён з яе выходзіць дарослае насякомае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХЕЙНАДЫ́ХАЛЬНЫЯ, трахейныя,
непаўнавусыя (Tracheata, або Atelocerata),
падтып наземных або другаснаводных членістаногіх жывёл. Уключае мнаганожак і насякомых.
Маюць 1 пару вусікаў (2-я пара адсутнічае; адсюль адна з назваў). Дыханне звычайна трахейнае, радзей праз скуру або (у другаснаводных лічынак насякомых) трахейнымі жабрамі — вырастамі сценак цела. У некат. інш. падтыпах (напр., у хеліцэравых) таксама ёсць формы з трахейным дыханнем. У покрывах Т. прысутнічаюць воска- і тлушчападобныя рэчывы. якія засцерагаюць арганізм ад высыхання. Большасці Т. уласціва ўнутр. апладненне і наяўнасць т.зв. «тлушчавага цела» — тлушчавай тканкі, якая ўдзельнічае ў водазабеспячэнні арганізма. Функцыя выдзялення ажыццяўляецца празмальпігіевыя сасуды або сценкі кішэчніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯННІКІ́, тэстыкулы,
мужчынскія палавыя залозы, у якіх утвараюцца сперматазоіды і палавыя гармоны, пераважна тэстастэрон і інш. мужч. палавыя гармоны (андрагены), а таксама жан. палавыя гармоны (эстрагены). Найб. простыя — скопішчы палавых клетак у кішачнаполасцевых, у якіх семя выводзіцца шляхам разрыву сценкі або праз кішачна-сасудзістую сістэму і далей праз ротавую адтуліну. У большасці пазваночных жывёл С. парныя, размешчаныя ў брушной поласці, у млекакормячых жывёл — у яе задняй ч. (клаачныя, хобатныя, кітападобныя і інш.) або ў машонцы (сумчатыя, драпежныя, капытныя, прыматы, чалавек), куды С. звычайна апускаюцца з брушной поласці праз пахвінны канал у працэсе развіцця зародка. Звонку С. ўкрыты шчыльнай абалонкай, унутры — веерападобна падзелены злучальнатканкавымі перагародкамі на долькі з семяннымі семеннымі* канальцамі, дзе ўтвараюцца сперматазоіды. Семявыносныя пратокі адкрываюцца ў мочаспускальны канал.
У тканцы паміж семяннымі семеннымі* канальцамі знаходзяцца клеткі Лейдыга, якія выпрацоўваюць палавыя гармоны. У чалавека С. наз. семявымі залозамі або яечкамі. У мужчын даўж. С. 3—5 см, шыр. 2—3 см, маса 15—30 г. Функцыя С. рэгулюецца гіпаталамусам (рылізінг-фактары), адэнагіпофізам (ганадатропныя гармоны), гармонамі наднырачнікаў і шчытападобнай залозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗІ́Р (араб.),
пункт перасячэння нябеснай сферы з вертыкальнай лініяй, якая праходзіць праз пункт назірання і праведзена ўніз ад плоскасці гарызонту. Дыяметральна процілеглы зеніту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МЕННАЯ ПЕЧ, домна,
шахтавая печ для выплаўкі чыгуну з жалезарудных матэрыялаў (афлюсаванага агламерату, акатышаў, жал. руды). Характарызуецца карысным аб’ёмам (бывае да 5000 м³ і больш) і прадукцыйнасцю (да 12 000 т/сут і больш). Працягласць бесперапыннага дзеяння ад пуску да спынення на капітальны рамонт (т.зв. кампанія) 10—15, часам 20 і больш гадоў.
Зверху праз калашнік у печ загружаюць порцыямі (калошамі) зыходную плавільную сыравіну (шыхту), знізу праз фурмы ў горне падаюць нагрэтае і абагачанае кіслародам паветра, вадкае. газа- або пылападобнае паліва. У шахце з жалезаруднай часткі шыхты адбываецца ўзнаўленне жалеза з вокіслаў і насычэнне яго вугляродам, у выніку чаго ўтвараецца чыгун (гл.Доменны працэс). У распары (самая шырокая цыліндрычная ч. печы) і заплечыках (конусная ч.) чыгун і шлак плавяцца (пераходзяць у вадкі стан) і празспец. адтуліны (ляткі) перыядычна выпускаюцца ў каўшы. Доменны газ, які ўтвараецца ў доменным працэсе, выходзіць з Д.п. праз газаадводы; шлак гранулюецца (выкарыстоўваецца ў буд-ве). Д.п. футэруюць вогнетрывалай муроўкай: верхнюю ч. выкладваюць малагліназёмістым, ніжнюю — высокагліназёмістым шамотам; ч. горна, дзе назапашваецца чыгун. і под — вугляродзістымі блокамі. Звонку печ адзяецца ў стальны кажух, які ахалоджваецца пераважна праточнай вадой. Д.п. абсталёўваецца скіпавымі пад’ёмнікамі з ваганеткамі або канвеерамі, сродкамі механізацыі і аўтаматызацыі вытв. працэсу. Непадалёку ад Д.п. звычайна размяшчаецца агламерацыйная ф-ка (гл.Агламерацыя). Д.п. з’явіліся ў Еўропе ў сярэдзіне 14 ст., у Расіі каля 1630.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ КРЭДЫ́Т,
пазыка, у якой пазычальнікам выступае дзяржава, а крэдыторам фіз. або юрыд. асобы. Ажыццяўляецца гал. чынам праздзярж. пазыкі, аблігацыі, якія рэалізуюцца насельніцтву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГУ́ТНАСЦЬ ГУ́КУ,
энергія, што пераносіцца гукавой хваляй праз дадзеную паверхню за адзінку часу. Сярэдняе па часе значэнне М.г., аднесенае да адзінкі плошчы, наз.інтэнсіўнасцю гуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫЗАНТА́ЛІ, ізагіпсы,
лініі (ізалініі) на картах, якія злучаюць аднолькавыя абсалютныя вышыні рэльефу Зямлі, Месяца і інш. планет. З’яўляюцца асн. спосабам адлюстравання рэльефу на тапагр., агульнагеагр., фіз. і гіпсаметрычных картах. Уяўляюць сабой праекцыі сячэння рэльефу ўзроўневымі паверхнямі, праведзенымі праз зададзены для карты інтэрвал (асноўныя гарызанталі), які наз. вышынёй сячэння рэльефу. Для больш падрабязнага адлюстравання паверхні гарызанталі наносяць праз палавіну (або чвэрць) асн. сячэння (дадатковыя гарызанталі). На Зямлі гарызанталі праводзяцца звычайна адносна ўзроўню Сусветнага ак. (на Беларусі ад узроўню Балтыйскага м. па футштоку ў Кранштаце). Выкарыстоўваюцца для вызначэння абс. і адносных вышынь, стромкасці схілаў, расчлянення і інш. марфалагічных характарыстык рэльефу.