Створана ў 1960 на базе Гомельскай прамысл. Арцелі «XVIII партз’езд» (з 1939). Асн.прадукцыя: строчана-вышытае дзіцячае адзенне, пасцельная і сталовая бялізна, вырабы вязаныя і ручнога ткацтва (ткуць у в. Неглюбка Веткаўскага р-на і ў Чачэрску), вырабы з лазы і саломкі. Шырокую вядомасць маюць неглюбскія ручнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́Г,
горад на Украіне, раённы цэнтр у Палтаўскай вобл., на р Дняпро. Засн. ў 1571. 243 тыс.ж. (1997) Чыг. вузел. Рачны порт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (велікагрузныя аўтамабілі «АўтаКрАЗ», вагоны, сталеліцейная і інш. металургічная прадукцыя), нафтаперапр., буд. матэрыялаў, лёгкая, харч., медпрэпаратаў; вытв-сці маст. вырабаў. ГЭС. Музеі: гіст.-краязнаўчы, пед., мемарыяльны А.С.Макаранкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯ́ХАВІЦКІ»,
торфабрыкетны завод. Пабудаваны ў 1973 у в. Тухавічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Першапачатковая магутнасць з-да складала 120 тыс.т тарфяных брыкетаў за год, пасля рэканструкцыі ў 1984 магутнасць павялічылася да 160 тыс.т. Асн.прадукцыя (1999) — тарфяныя брыкеты (быт. паліва для насельніцтва і камунальна-быт. патрэб). Штогод з-д забяспечвае палівам 56 000 домаўладанняў жыхароў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1954 на базе цэха райпрамкамбіната. У 1964 далучана Вілейская мэблевая ф-ка. У 1972—74 рэканструявана і расшырана. У 1977—91 у аб’яднанні «Мінскмэбля». З 1992 Маладзечанскае арэнднае вытв. мэблевае аб’яднанне, з 1994 нар. аб’яднанне «Маладзечнамэбля». Асн.прадукцыя (1999): наборы мэблі корпуснай, для спальні, гасцінай, прыхожай, сталовай, шафы для адзення і бялізны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1950 у Мінску. Першую прадукцыю (апаратура карабельнай сігналізацыі) вырабіў у 1953. З 1956 выпускаў складаныя радыёэлектронныя сістэмы для абарончай прам-сці. З 1996 дзярж. прадпрыемства «Мінскі электрамеханічны завод». Асн.прадукцыя (1999): складаныя радыёэлектронныя сістэмы кіравання рознымі аб’ектамі, перасовачныя і стацыянарныя лабараторыі, запамінальныя ўстройствы, пульты кіравання, шафы аўтаматыкі, інфармацыйныя табло, мікрапрацэсарныя ўстройствы, мадэмы і інш.
Дзейнічае з 1913 у г. Нароўля Гомельскай вобл. Рэканструявана. У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1943—45. У 1972—84 у Гомельскім вытв. аб’яднанні кандытарскай прам-сці. У 1988 здадзены ў эксплуатацыю новы корпус ф-кі. З 1996 адкрытае акц.т-ва «Чырвоны мазыранін». Асн.прадукцыя (1999): зефір, мармелад, цукеркі, ірыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕКТЫ́ЎНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
форма ўласнасці, пры якой маёмасць належыць калектывам грамадзян. Паводле Закону «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» ад 11.12.1990 К.ў. маюць арэндныя і калект. прадпрыемствы, кааператывы, акц. і гасп. т-вы, асацыяцыі, грамадскія, рэліг. і інш. арг-цыі і аб’яднанні.
Ва ўласнасці арэнднага прадпрыемства знаходзяцца прадукцыя і даходы, атрыманыя ў выніку выкарыстання арандаванай маёмасці, а таксама інш. маёмасць, набытая на законных падставах. Уласнасць калект. прадпрыемстваў узнікае, калі прац. калектыў поўнасцю набудзе маёмасць адпаведнага прадпрыемства. Уласнасцю акц т-ва з’яўляюцца маёмасць і грашовыя ўзносы яго ўдзельнікаў, вырабленая ім прадукцыя, атрыманыя даходы і інш. Удзельнікамі гасп.т-ва могуць быць прадпрыемствы, установы, арг-цыі, дзярж. органы і грамадзяне, іх уласнасць складаецца з укладаў і маёмасці ад гасп. дзейнасці. Грамадскія арг-цыі маюць права мець ва ўласнасці будынкі, жыллёвы фонд, грашовыя сродкі і інш. Ва ўласнасці рэліг. арг-цый закон прадугледжвае знаходжанне будынкаў, культавых рэчаў, грашовых сродкаў і інш. Уласнікамі маёмасці, якая адносіцца да К.ў., з’яўляюцца толькі прадпрыемствы, арг-цыі і аб’яднанні са статусам юрыд. асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
галіна мясцовай прам-сці Беларусі па выпуску муз. інструментаў і дэталей да іх. Муз. інструменты з даўніх часоў выраблялі майстры-ўмельцы. У 1920—30-я г. наладжана іх прамысл.вытв-сць. У 1999 дзейнічаюць прадпрыемствы, якія ўваходзяць у Беларускае вытворчае аб’яднанне музычных інструментаў, у т. л.Барысаўская фабрыка піяніна (галаўное прадпрыемства аб’яднання), Бобрскі з-дмуз. дэталей (Крупскі р-н), а таксама Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Асн.прадукцыя: піяніна, цымбалы, баяны, акардэоны, гармонікі, акустычныя гітары і электрагітары. дзіцячыя муз. цацкі. Вырабляюцца таксама індывід.муз. інструменты, у асноўным скрыпічныя. Найб. вядомыя муз. інструменты, створаныя бел. майстрамі: В.В.Богданам з Вілейскага, Б.П.Круглым з Лідскага, І.М.Карнеем з Смаргонскага, М.М.Міронам з Дзяржынскага р-наў, У.А.Крайко з Мінска, М.П.Такушэвічам з г. Маладзечна і інш.
Да арт.Музычных інструментаў вытворчасць. Участак зборкі электрагітар на Беларускім вытворчым аб’яднанні музычных інструментаў у г. Барысаў.Да арт.Музычных інструментаў вытворчасць. Гатовая прадукцыя Маладзечанскай фабрыкі музычных інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЁМАН»,
шклозавод у г. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.Засн. ў 1883. Утварыўся з 3 шклозаводаў (гл.Нёманскія шклозаводы). У 1-ю сусв. вайну разбураны, адноўлены ў 1921 як шклозавод «Н.» фірмы «Ю.Столле». Вырабляў шклянкі, лямпавае і аптэкарскае шкло, з 1922 — ізалятары для чыгунак, пошты і тэлеграфа. У 1930 «Н.» выпускаў пятую частку ўсяго экспарту Польшчы і 1828 найменняў шкляной і хрусталёвай прадукцыі. У 1939 пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР нацыяналізаваны. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1944, вырабляў аконнае і лямпавае шкло, з 1945 — шклапосуд. Рэканструяваны ў 1957—86. На 1.1.2000 на з-дзе працуюць 7 ванных шклаварных печаў бесперапыннага дзеяння, 3 печы—спадарожнікі для варкі каляровага шкла. Асн.прадукцыя (2000): вырабы 1058 найменняў, у т. л. посуд са шкла і хрусталю, дэкар. вырабы, элементы для люстраў і інш.Прадукцыя з-да за арыгінальнасць маст. і тэхнал. выканання неаднаразова адзначалася ўзнагародамі на міжнар. выстаўках. Гл. таксама Нёманскае шкло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ МЯСАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў 1972—78 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. У 1975 пабудаваны халадзільнік, у 1976 — мясатлушчавы, у 1977 — мясаперапрацоўчы цэхі, у 1978 — кансервавы з-д і літаграфскі цэх. У 1972—77 мясакамбінат, з 1978 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1996): мяса і субпрадукты, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты, кансервы стэрылізаваныя і вяндліна пастэрызаваная, тлушчы харч., сухія кармы для жывёлы, скураная сыравіна.