эпоха тэктанічных працэсаў складкавасці, гораўтварэння і гранітоіднага інтрузіўнага магматызму ў мезазойскую эру. Папярэднічала альпійскай складкавасці. Вылучаюць 2 фазы К.с.: раннекімерыйскую (старажытнакімерыйскую), што адбывалася ў канцы трыясавага — пачатку юрскага перыядаў, і познакімерыйскую (новакімерыйскую), якая мела месца ў канцы юрскага — пач. мелавога перыядаў. Раннекімерыйская праявілася ў Паўн. Дабруджы, на Таймыры, у Паўн. Афганістане, Паўднёва-Усх. Азіі, Патагонскіх Андах, паўн.-ўсх. Аргенціне, на крайнім Пд Афрыкі; познакімерыйская — на Каўказе, у Верхаяна-Чукоцкай вобл., Цэнтр. Іране, Афганістане, Тыбеце, Зах. Кардыльерах Паўн. Амерыкі, Андах і інш. абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕРКС I (стараж.-перс. Хшаяршан, грэч. Xerxēs; ? — 465 да н.э.),
старажытнаперсідскі цар [486—465 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Сын Дарыя I (гл.Дарый) і Атосы, дачкі Кіра ІІ. Задушыў паўстанне егіпцян (486—484 да н.э.). Пасля пачатку ў 482 паўстання вавіланян разбурыў г. Вавілон, а Вавілонію ператварыў у перс. сатрапію (правінцыю). Няўдачы К. ў грэка-персідскіх войнах (паражэнні каля Саламіна ў 480, Мікале ў 479, Платэяў у 479) аслабілі магутнасць Ахеменідаў дзяржавы. Каб умацаваць цэнтралізацыю дзяржавы, правёў рэліг. рэформу. Забіты ў выніку дварцовай змовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЯ́Н,
горад у цэнтр.ч. Кітая, на р. Лахэ (бас. Хуанхэ), у прав. Хэнань. Засн. ў 12 ст. да н.э. 760 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Буйны цэнтр вытв-сці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхн., тэкст., харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Каля Л. — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т. л.пачаткун.э. За 10 км на У — храм Баймасы (68 н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на Пд — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898, цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА Наталля Іванаўна (18.7. 1894, г. Разань, Расія — 19.3.1978),
расійскі этнограф. Канд.гіст.н. (1928). Вучылася на Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсах. Працавала ў Разанскім краязнаўчым музеі, Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, 1-м Маскоўскім ун-це. Даследавала матэрыяльную культуру беларусаў (экспедыцыі ўздоўж Прыпяці ў 1927 і 1930). Аўтар першых фундаментальных прац пра бел.нар. жыллё («Жыллё і гаспадарчыя пабудовы Беларускай ССР», 1929), прадзенне і ткацтва, якія разглядаліся ў сувязі з матэрыяльнай культурай рускіх і ўкраінцаў («Прадзенне і ткацтва ўсходніх славян у XIX — пачатку XX ст.», 1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙН (Main),
рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 524 км, пл.бас. 27,2 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Ротэр-М. і Вейсер-М., якія пачынаюцца адпаведна на схілах Франконскага Альба і ў гарах Фіхтэль. Цячэ па сярэднягор’ях і ўзгорыстых раўнінах паўд.ч. краіны. Найб. воднасць зімой і на пачатку вясны, летам — асобныя дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады ў вусці 170 м³/с. Суднаходная на 400 км ад вусця. Басейн М. злучаны Людвігс-каналам з сістэмай водных шляхоў Дуная. Даліна М. густа заселена. На М. — гарады Вюрцбург, Франкфуртна-Майне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́Н (Manin) Даніэле (13.5.1804, г. Венецыя, Італія — 22.9.1857),
дзеяч італьян.нац.-вызв. руху ў перыяд Рысарджымента. Адвакат. Вучыўся ў Падуанскім ун-це. У 1846—47 кіраўнік ліберальнага руху за аўтаномію Венецыі ў складзе Аўстр. імперыі. У снеж. 1847 арыштаваны. У пачаткурэвалюцыі 1848—49 у Італіі ўзначаліў нар. паўстанне ў Венецыі (вызвалены паўстанцамі з турмы) супраць аўстр. панавання. 22.3.1848 абвясціў Венецыю незалежнай рэспублікай і 23 сак. выбраны яе прэзідэнтам (з жн. 1848 дыктатар). Пасля задушэння рэспублікі аўстр. войскамі (жн. 1849) эмігрыраваў у Францыю. З 1854 прыхільнік аб’яднання Італіі вакол Сардзінскага каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВА́Я АКТЫ́ЎНАСЦЬ,
уласцівая індывідууму частата палавых зносін. Узровень П.а. вызначаецца сукупнасцю саматычных, псіхічных і сац. працэсаў; у чалавека спалучаецца з духоўнымі адносінамі. Норма П.а. — паняцце варыябельнае, звязанае з палавой канстытуцыяй, маральнымі, сац.-эканам., узроставымі характарыстыкамі. Важны феномен П.а. — палавы акт; вызначаецца таксама абуджэннем лібіда, першай эякуляцыяй, інтэнсіўнасцю палавых эксцэсаў, працягласцю і ўзростам пачатку ўмоўнага фізіял. рытму, наяўнасцю і выразнасцю аргазму ў жанчыны. Узроўні П.а. ацэньваюцца па аб’ектыўных (працягласць палавога акта) і суб’ектыўных (напр., матывы палавога акта) паказчыках. У гарманічным шлюбным жыцці П.а. вызначаецца пераважна мужчынам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРА́Д (франц. parade ад лац. paro літар. рыхтую),
1) урачысты агляд войск, які праводзіцца ў азнаменаванне дзярж. свят, часам пасля заканчэння вучэнняў (манеўраў). Гіст. значэнне мелі П. ў Маскве 7.11.1941 у час Маскоўскай бітвы 1941—42, Парад Перамогі 24.6.1945 і інш. П. войск, а таксама Партызанскі парад 1944 у Мінску.
2) Урачыстае шэсце арг-цый, калектываў (напр., фізкультурны П.).
3) У цырку і тэатры — агульны выхад на сцэну (арэну) усіх удзельнікаў у пачатку ці ў канцы паказу.
4) Свята, урачыстасць; святочнае ўбранне.
Ваенны парад на плошчы Незалежнасці ў Мінску. 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Аляксандр Браніслававіч (н. 25.5.1952, Мінск),
бел. кампазітар. Сын Б.С.Смольскага. Скончыў Бел. кансерваторыю (1977, кл. Я.Глебава), у 1972—81 працаваў у ёй. З 1991 у Бел. ун-це культуры. Працуе ў розных жанрах. Музыцы ўласцівы меладызм, экспрэсіўнасць, яркасць аркестроўкі, арган. спалучэнне фалькл.пачатку з сучаснымі выразнымі сродкамі. Сярод твораў: опера «Крэпасць» (1990), аперэта «Вясенняя серэнада» (канцэртнае выкананне 1987), творы для сімф. аркестра, нар. аркестра, у т. л. «Канцэрт-паэма для цымбалаў і аркестра» (1986), творы для фп., вак. цыклы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУГА́ННЕ,
спосаб апрацоўкі матэрыялаў рэзаннем, які заключаецца ў зняцці стружкі пастаяннай таўшчыні пры адносным зваротна-паступальным руху інструменту і загатоўкі.
Рэзанне ў дрэваапрацоўцы на стругальных станках па сутнасці — фрэзераванне (рэзальны інструмент робіць вярчальны рух), а на лушчыльных станках, у якіх верціцца загатоўка, — тачэнне. Асн. недахопы С. — удар рэжучага інструменту ў пачатку кожнага рабочага ходу і наяўнасць халастога ходу, што зніжае стойкасць інструменту і прадукцыйнасць апрацоўкі. У металаапрацоўцы С. праводзіцца на стругальных станках, у дрэваапрацоўцы — ручным інструментам (стругамі) ці на дрэваапрацоўчых (фанерастругальных, цыклявальных і інш.) станках.