ВЯРНО́Ў (Сяргей Мікалаевіч) (11.7.1910, г. Сестрарэцк, Расія — 26.9.1982),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў касм. матэрыялазнаўства. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1931). З 1946 у Ін-це ядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1960 яго дырэктар). Навук. працы па касм. фізіцы. Распрацаваў метады даследавання касм. прамянёў у верхніх пластах атмасферы, адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў у стратасферы (1937), прымаў удзел у адкрыцці і даследаванні знешняга радыяцыйнага пояса Зямлі (1958). Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1949.
расійскі дырыжор. Нар.арт. Расіі (1960). Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). З 1947 дырыжор, у 1960—89 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Маскоўскагадзярж.сімф. аркестра. Выступала з многімі інш. калектывамі, у т. л.Дзярж.акад.сімф. аркестрам СССР, аркестрамі Маскоўскай і Ленінградскай філармоній, лепшымі харамі Расіі. Яе творчасці ўласцівы яркі тэмперамент, своеасаблівы творчы почырк у інтэрпрэтацыі твораў. У рэпертуары пераважна сімф. музыка рус. класікаў (С.Рахманінава, А.Скрабіна, П.Чайкоўскага) і сучасных рас. кампазітараў. Дзярж. прэмія Расіі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАДНІ́ЦЫН (Анатоль Аляксеевіч) (н. 2.12.1910, с. Башына Тульскай вобл., Расія),
расійскі матэматык, геафізік і механік. Акад.АНСССР (1953), замежны чл. Балгарскай АН (1970). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1931). У 1945—55 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова. У 1955—89 дырэктар Выліч. цэнтра АНСССР, адначасова праф.Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та (з 1947). Навук. працы па праблемах дынамічнай метэаралогіі, аэрадынаміцы вял. скарасцей, прыкладной матэматыцы, нелінейнай механіцы, выліч. тэхніцы. Ленінская прэмія 1984; Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́КАВА (Ніна Сяргееўна) (н. 8.10.1928, г. Себеж Пскоўскай вобл., Расія),
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт. Расіі (1969), нар.арт.СССР (1981). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1958), з 1978 выкладае ў ёй. У 1958—85 салістка Маскоўскагамуз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Варвара («Бязродны зяць» Ц.Хрэннікава), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Санетка («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Выступае ў канцэртах. Лаўрэат Міжнар. конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (Жэнева, 1958). Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛАГА—БРЫЯ́НА ПАКТ 1928,
міжнародны дагавор аб забароне вайны як сродку ажыццяўлення нац. палітыкі дзяржавамі. Названы паводле імя яго ініцыятараў — міністра замежных спраў Францыі А.Брыяна і дзярж. сакратара ЗША Ф.Б.Келага. Падпісаны 27.8.1928 у Парыжы прадстаўнікамі 15 краін, у т. л. ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, Японіі. ЗША адрасавалі запрашэнне 48 інш. дзяржавам, у т. л.СССР, далучыцца да пакта (пазней яны далучыліся). 29.8.1928 СССР першы ратыфікаваў дагавор і ініцыіраваў падпісанне Маскоўскага пратакола 1929 аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне пакта (набыў сілу 24.7.1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГА́САЎ (Валерый Аляксеевіч) (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988),
расійскі хімік-неарганік. Акад.АНСССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961). З 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф.Маскоўскага фізікатэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУ́НА (Ганна Баляславаўна) (12.11.1868, Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 2.5.1922),
бел. геолаг; першая жанчына-геолаг Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геал. даследаванні. Скончыла прыватныя жаночыя курсы ў Маскве (1896). З 1906 асістэнт пры геал. кабінеце Вышэйшых жаночых курсаў, з 1919 дацэнт Маскоўскага ун-та. Вывучала геалогію цэнтр. і зах. Беларусі, лёсавыя адклады Навагрудскага ўзв., ледавіковыя адклады Беларусі і Літвы, праводзіла геал. і гідрагеал. вышуканні ў Расіі. Распрацавала методыку вывучэння марфалогіі і будовы канцавых марэн, высветліла стратыграфію ледавіковых адкладаў Беларусі і выявіла сярод чацвярцічных утварэнняў сляды некалькіх зледзяненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖАЗІ́НСКІ ((Porzeziński) Ян Віктар) (4.8.1870, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 12.3.1929),
расійскі і польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1925). Скончыў Маскоўскі ун-т (1892). У 1901—21 праф.Маскоўскага, у 1922—29 Люблінскага і Варшаўскага ун-таў. Вучань П.Ф.Фартунатава. Вывучаў слав. мовы. Асн. працы ў галіне гісторыі і дыялекталогіі балт. моў. Аўтар прац «Уводзіны ў мовазнаўства» (1907), «Нарыс параўнальнай фанетыцы старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1912), «Параўнальная марфалогія старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1916), «Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства» (1929) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЛЬЕ́ (Карл Францавіч) (20.4.1814, Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.4.1858),
расійскі прыродазнавец, біёлаг-эвалюцыяніст. Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1833). З 1840 праф.Маскоўскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, палеанталогіі, тэарэт. біялогіі. Адхіляў вучэнне пра нязменнасць відаў, сцвярджаў, што вопыт вывядзення новых парод і акліматызацыя жывёл — ключ для разумення рухальных сіл эвалюцыі. Развіваў ідэі пра адзінства арганізма і ўмоў існавання, даказаў прычынную залежнасць эвалюцыі жывых форм ад змены навакольнага асяроддзя, развіваў дадарвінаўскую матэрыяліст. тэорыю арган. свету. Засн.навук. школу заолагаў-эвалюцыяністаў, распрацаваў праграму даследаванняў па экалогіі жывёл і зоапсіхалогіі.