маско́ўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
маско́ўскі |
маско́ўская |
маско́ўскае |
маско́ўскія |
| Р. |
маско́ўскага |
маско́ўскай маско́ўскае |
маско́ўскага |
маско́ўскіх |
| Д. |
маско́ўскаму |
маско́ўскай |
маско́ўскаму |
маско́ўскім |
| В. |
маско́ўскі (неадуш.) маско́ўскага (адуш.) |
маско́ўскую |
маско́ўскае |
маско́ўскія (неадуш.) маско́ўскіх (адуш.) |
| Т. |
маско́ўскім |
маско́ўскай маско́ўскаю |
маско́ўскім |
маско́ўскімі |
| М. |
маско́ўскім |
маско́ўскай |
маско́ўскім |
маско́ўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
наўгаро́дска-маско́ўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
наўгаро́дска-маско́ўскі |
наўгаро́дска-маско́ўская |
наўгаро́дска-маско́ўскае |
наўгаро́дска-маско́ўскія |
| Р. |
наўгаро́дска-маско́ўскага |
наўгаро́дска-маско́ўскай наўгаро́дска-маско́ўскае |
наўгаро́дска-маско́ўскага |
наўгаро́дска-маско́ўскіх |
| Д. |
наўгаро́дска-маско́ўскаму |
наўгаро́дска-маско́ўскай |
наўгаро́дска-маско́ўскаму |
наўгаро́дска-маско́ўскім |
| В. |
наўгаро́дска-маско́ўскі (неадуш.) наўгаро́дска-маско́ўскага (адуш.) |
наўгаро́дска-маско́ўскую |
наўгаро́дска-маско́ўскае |
наўгаро́дска-маско́ўскія (неадуш.) наўгаро́дска-маско́ўскіх (адуш.) |
| Т. |
наўгаро́дска-маско́ўскім |
наўгаро́дска-маско́ўскай наўгаро́дска-маско́ўскаю |
наўгаро́дска-маско́ўскім |
наўгаро́дска-маско́ўскімі |
| М. |
наўгаро́дска-маско́ўскім |
наўгаро́дска-маско́ўскай |
наўгаро́дска-маско́ўскім |
наўгаро́дска-маско́ўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Арха́равец. З рускай мовы, дзе ўтворана ад прозвішча маскоўскага генерал-губернатара пач. XIX ст. Архарава, слова пачаткова азначала ’паліцэйскі’, а потым перайшло на шалапутнага чалавека. Фасмер, 1, 90; Шанскі, 1, А, 152; у апошнім указваецца на рускую крыніцу беларускага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прывадні́цца, ‑ваднюся, ‑воднішся, ‑водніцца; зак.
Апусціцца на ваду, на паверхню вады (пра карабель, ракету і пад.). У 18 гадзін 54 мінуты маскоўскага часу 21 верасня 1968 года аўтаматычная станцыя ўвайшла ў атмасферу Зямлі.. і ў 19 гадзін 08 мінут прываднілася ў разліковым раёне ў акваторыі Індыйскага акіяна. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяры́нец, ‑нца, м.
Спецыяльна абсталяванае памяшканне, прыстасаванае месца, дзе трымаюць дзікіх жывёл для паказу. І сам звярынец быў цікавы: Высокі, зложаны з бярвення, І такі моцны — на здзіўленне! Каб воўк да коз не мог дабрацца Ні праз той верх, ні падкапацца. Колас. Вясной у горад, дзе жылі нашы сябры, прывезлі ў звярынец з Маскоўскага заапарка двух маладых мядзведзяў і шэсць лебедзяў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́шлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае ўдушша. Удушлівыя газы. // Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім. Удушлівае паветра. □ Ахуталі ўсе бастыёны Агонь і ўдушлівы дым. Бачыла. Па густым і ўдушлівым паху канапель Багдан адчуў, што падыходзіць да Гугелевага агарода. Кулакоўскі. // перан. Які гняце, прыгнятае. Час, калі Мікалай Шчакаціхін пераступіў парог Маскоўскага універсітэта, быў навальнічна ўдушлівы. Ліс.
2. Такі, як пры ўдушшы. Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць 1 (у 1 знач.).
3. Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўны асадка.
4. Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.
5. Тое, што і асада 2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас. // Драўляная частка якога‑н. інструмента, прылады, якая з’яўляецца дзяржаннем металічнай або якой‑н. іншай часткі. Асадка долата. □ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка. // Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)