ТО́ЎСТЫ Віктар Пятровіч (6.6.1914, в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 13.6.1993),
генерал-лейтэнант войск сувязі (1965). Скончыў Ленінградскае ваен. вучылішча сувязі (1937), Ваен. электратэхн. акадэмію сувязі (1941). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Данскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 3-м Укр. франтах: нач. штаба асобнага палка сувязі, нач. сувязі стралк. корпуса. Удзельнік баёў пад Ленінградам, Сталінградам, на тэр. Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Да 1974 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́САЎ Віктар Міхайлавіч (21.12.1916, г. Нікапаль, Украіна — 23.6.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Харкаўскае ваен. вучылішча войск НКДБ (1940). У Чырв. Арміі з 1936. Лейтэнант У. 22.6.1941 кіраваў боем пагранічнікаў, якія 10 гадзін адбівалі атакі ням.-фаш. войск на заставе каля в. Вулька Драгунская Беластоцкай вобл. Загінуў у баі. У г. Гродна яму пастаўлены помнік, в. Вулька Драгунская Гродзенскага р-на перайменавана ў в. Усава; яго імем названа таксама пагранзастава на зах. граніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХРАКО́Ў Фёдар Паўлавіч (1.3.1925, с. Югаўское Кунгурскага р-на Пермскай вобл., Расія — 21.7.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча (1944). На фронце з 1944. Камандзір узвода знішчальна-процітанкавага артыл. палка малодшы лейтэнант Х. вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобл. 18—21.7.1944 у баях каля в. Відамля Камянецкага р-на яго ўзвод падбіў 4 танкі праціўніка, знішчыў 6 агнявых пунктаў. Калі гітлераўцы акружылі сав. воінаў, Х. прыкрыў адыход параненых. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЕ́ЎСКІ Мікалай Рыгоравіч (1.10.1900, в. Бароўка Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 13.9.1980),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1949). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з сак. 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Усх. і Ферганскім франтах. З 1923 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі і грамадз.паветр. флоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. і Бранскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Усх.Прускай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 у цэнтр. апараце ВПССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПЕ́ТНЫ Павел Іванавіч (1913, в. Гдзень Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 13.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Слуцкае ваен. пяхотнае вучылішча (1939). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце. Камандзір узвода бранябойшчыкаў ст.лейтэнант Ш. вызначыўся ў Курскай бітве 1943: 12—13 ліп. ў баі за вышыню каля в. Паляжаеў Белгародскай вобл. з процітанк. ружжа падбіў 6 танкаў ворага; калі скончыліся боепрыпасы, з процітанк. гранатамі кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і сябе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ КРАЁВАЯ АБАРО́НА (БКА),
вайсковае фарміраванне на акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр.Беларусі ў Вял.Айч. вайну.
Стваралася ў пач. 1944 паводле дазволу А.Гітлера на правядзенне мабілізацыі на Беларусі, загадаў в.а. ген. камісара Беларусі К. фон Готберга ад 23.2.1944 і прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады Р.Астроўскага ад 6.3.1944 шляхам прымусовай мабілізацыі мужчынскага насельніцтва 1908—24 г. нараджэння. Узначальвала БКА гал. камандаванне на чале з маёрам Ф.Кушалем, якому падпарадкоўваліся акр. аддзелы БКА. Усяго было мабілізавана каля 25 тыс.чал., з якіх да крас. 1944 створана 36 пях. і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-тыднёвых курсах у Мінску, радавыя — на месцах службы. Для афіцэраў уведзены знакі адрознення чыноў і званні: лейтэнант, старшы лейтэнант, капітан, маёр, падпалкоўнік; для падафіцэраў — дружынавы і звязовы. Гал. мэты БКА — арганізацыя бел.нац. войска, барацьба супраць сав. партызанаў, Чырв. Арміі, польскай Арміі Краёвай. БКА не апраўдала надзей акупантаў. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складоў і інш.гасп. мэт. Значная частка мабілізаваных у БКА, у т. л. са зброяй у руках, пераходзілі да партызанаў. Пасля вызвалення Беларусі былі мабілізаваны ў Чырв. Армію, многія з іх пазней панеслі адм. ці крымінальнае пакаранне. Частка вайскоўцаў БКА, што апынуліся ў Германіі, увайшлі ў 1-ю бел. грэнадзёрскую брыгаду СС «Беларусь» ці ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС «Беларусь № 1», якая перайшла на бок амерыканцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯДА́ Леанід Ігнатавіч (16.8.1920, с. Новапакроўка Кустанайскай вобл., Казахстан — 26.12.1976),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1972), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Засл.ваен. лётчык СССР (1971). Скончыў Чкалаўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1950), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Літвы, аперацый ва Усх. Прусіі і Польшчы. Зрабіў 214 баявых вылетаў. Пасля вайны камандаваў авіяц. палком, дывізіяй, авіяцыяй БВА. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1958—62, 1974—76. Загінуў у аўтакатастрофе разам з Ф.А.Сурганавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДО́ЎСКІ Іван Елізаравіч (30.5.1896, в. Грозаў Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.4.1960),
генерал-лейтэнант (1945). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1925), Генштаба (1948). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Зах., 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандуючага арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Шклова, Магілёва, Мінска, Літвы, Польшчы, баёў пад Берлінам. З 1945 нам. камандуючага ваен. акругай, у 1946—56 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́К Сяргей Антонавіч (15.2.1901, в. Шубічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці — 18.3.1962),
генерал-лейтэнант (1955), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, з 1944 камандзір стралк. дывізіі ў складзе 3-га Укр. фронту. Вызначыўся пры ліквідацыі нікапальскай групоўкі праціўніка (Украіна). Дывізія пад яго камандаваннем у лютым 1944 знішчыла шмат жывой сілы, баявой тэхнікі ворага. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЖЫ́НІН Міхаіл Іванавіч (н. 15.9.1920, в. Дзям’янцава Цвярской вобл., Расія),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-палк. (1978). Скончыў Маскоўскае ваенна-паліт. вучылішча (1944), Вышэйшы ваенна-пед.ін-т (1955), Ваен. акадэмію Генштаба (1962). У Вял.Айч. вайну з 1944 на 3-м Бел. фронце. Ст. лейтэнант Д. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Віцебскай вобл.: узначаліў атаку батальёна, з 4 байцамі захапіў пераправу цераз р. Лучоса і ўтрымліваў яе да падыходу асн. сіл. Да 1976 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Віцебск.