металічныя і неметалічныя матэрыялы, якія не разбураюцца пад уздзеяннем агрэсіўных асяроддзяў — кіслот, шчолачаў, солей, кіслароду, вільгаці і інш.
Да метал. К.м. адносяцца нержавеючыя сталі (хромістыя, хроманікелевыя, хроманікельмарганцавыя), чыгуны, бронза, высакародныя металы і інш.; да неметалічных — матэрыялы неарган. (андэзіты, граніты, баштаўніты, каменнае ліццё, кварцавае шкло, сіталы, кіслотатрывалая эмаль, кераміка) і арган. (прыродныя бітумы, смолы, поліэтылен, полістырол, фторапласты, пластычныя масы, графітапласты, графітна-вугальныя матэрыялы і інш.) паходжання. Каразійную ўстойлівасць матэрыялаў павышаюць легіраваннем, нанясеннем ахоўных пакрыццяў і інш. Выкарыстоўваюць у вытв-сці хім. апаратуры, трубаправодаў, арматуры і інш. вырабаў, прызначаных для эксплуатацыі ў агрэсіўных асяроддзях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КЕРАМІ́Н»,
адкрытае акцыянернае т-ва (ААТ) па вытворчасці буд. матэрыялаў. Утворана 3.6.1994 на базе вытв. аб’яднання «Мінскбудматэрыялы», якое дзейнічае з 1975 як шматгаліновае прадпрыемства. У яго ўвайшлі камбінат буд. матэрыялаў (галаўное прадпрыемства) і заводы: керамічны (дзейнічаў з 1902 як арцель па вытв-сці глінянай цэглы), мінералаватных вырабаў, «Будфарфор» (усе ў Мінску), а таксама кар’ераўпраўленне «Гайдукоўка» (з 1995 горны цэх, г.п. Радашковічы) і цагельны завод «Студзёнка» (закрыты ў 1981). Асн. прадукцыя (1998): цэгла, плітка для ўнутр. абліцоўкі сцен, для падлогі, чарапіца, мінералаватныя будаўнічыя маты, сан.-тэхн. абсталяванне, наборы кафлі для печаў і камінаў, арх.кераміка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУЦЕ́НІ (Cucuteni),
энеалітычнае пасяленне ў Румыніі. Выяўлена за 12 км ад г. Ясы. Ранняя фаза датуецца 3380, позняя — 3000 да н.э. Выяўлены рэшткі глінабітных дамоў. Для ранняй фазы К. характэрна кераміка з трохколернай спіральнай размалёўкай і з паглыбленым спіральным арнаментам, грубы кухонны посуд, прылады працы з крэменю, косці, рогу і медзі, гліняныя схематызаваныя жаночыя статуэткі. Позняя фаза адметная керамікай з аднаколернай (чорнай) размалёўкай па аранжава-жоўтай паверхні, грубым кухонным посудам і керамікай са шнуравым арнаментам, глінянымі жаночымі статуэткамі з чорнай размалёўкай, фігуркамі жывёл, меднымі кінжаламі, сякерамі, нажамі, шыламі, бранзалетамі. Тэрмінам «К.» наз. культуру размаляванай керамікі, аналагічную трыпольскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАКЛІ́Н (ад мікра... +грэч. klinō нахіляюся),
пародаўтваральны мінерал групы палявых шпатаў, алюмасілікат калію K [Al, Si3O8]. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, утварае таксама зярністыя агрэгаты. Крышталі і зерні складана здвоены. Колер белы, ружовы, буравата-жоўты, чырвоны, блакітна-зялёны (амазаніт). Бляск шкляны, перламутравы. Празрыстыя і паўпразрыстыя бясколерныя М. з блакітнай ірызацыяй (эфект месяцавага каменю). Вядомы авантурынавыя М. (сонечны камень). Цв. 6—6,5. Шчыльн. 2,55—2,6 г/см³. Трапляецца ў інтрузіўных пародах і пегматытах, гнейсах, аркозавых пясчаніках і інш. Выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай (тонкі фарфор, эл.кераміка) прам-сці; амазаніт, месяцавы і сонечны камень — у ювелірнай справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1915 у г. Мсціслаў Магілёўскай губ. пры духоўным вучылішчы. У 1923 меў 1157 экспанатаў; аддзелы: археал., нумізматычны, этнагр., царк. старажытнасцей, 100-годдзя вучылішча. Сярод экспанатаў косці маманта з кар’ера мясц. цагельні, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ, Рус. дзяржавы 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.-г. прылады працы, вырабы з лазы, лыка, дрэва. У 1924 створаны аддзелы: прыродна-гіст., мастацка-прамысловы, бібліяграфічны. Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў, быў выпрацаваны статут музея. Экспанаты загінулі ў час Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛЬСКАЯ КА́ФЛЯ,
архітэктурна-дэкар.кераміка сярэдзіны — 2-й пал. 16 ст. з г. Мядзел Мінскай вобл.Мясц. майстры выраблялі тэракотавую і паліваную кафлю (найчасцей ужывалі карычневую, зялёную, празрыстую паліву і белую эмаль). Найб. раннія — каробчатыя кафлі, якія адціскалі ў драўляных або гліняных формах, мелі заглыбленую вонкавую пласціну з квадратнай высокай рамкай па краі і высокую румпу. Выраблялі таксама паліхромныя паясныя, карнізныя кафлі, «каронкі», «гарадкі», дэкараваныя рэльефным геам. арнаментам, сюжэтнымі кампазіцыямі на рэліг. тэматыку, з выявамі чалавека, міфалагічных істот і інш.
М.А.Ткачоў, У.В.Угрыновіч.
Да арт.Мядзельская кафля. Тэракотавая кафля з сюжэтнай выявай. Сярэдзіна 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙ (першапач. Рага),
горад у Іране, за 8 км на ПдУ ад Тэгерана. Згадваецца ў "Авесце» і Бехістунскім надпісе. Уваходзіў у склад. Парфянскага царства. У 639—44 заваяваны арабамі. У пач. 10 ст. ў складзе Саманідаў дзяржавы, потым ва ўладаннях дынастый Зіярыдаў, Бузідаў. У пач. 11 ст. належаў Газневідам, Сельджукідам (быў іх рэзідэнцыяй), з канца 12 ст. — Харэзмшахам. У 1220 разгромлены манголамі. У выніку археал. даследаванняў (1934—36) устаноўлена, што на месцы Р. першапачаткова было энеалітычнае паселішча; выяўлены рэшткі пабудоў парфянскага, сасанідскага і сельджукідскага часоў. З Р. паходзіць люстраная кераміка (гл.Люстр) з сюжэтнай і арнаментальнай размалёўкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РА,
горад у Іраку, на левым беразе р. Тыгр (мухафаз Багдад). Заснаваны ў 836 на месцы стараж. паселішча як рэзідэнцыя Абасідаў. Пасля пераносу халіфам Мутамідам (870—892) сталіцы халіфата ў Багдад С. заняпала. У 1911—13 ням. археолаг Э.Герцфельд даследаваў руіны стараж. горада: рэгулярныя ў плане грандыёзныя палацы з садамі, мячэці, маўзалеі, жылыя пабудовы (усе з абпаленай цэглы, радзей сырцу). На правым беразе р. Тыгр — руіны замка Каср аль-Ашык (878—882) з 3 параднымі палацамі і васьміграннага купальнага маўзалея Кубат ас-Сулайбія. У С. знойдзены сюжэтныя і арнаментальныя размалёўкі, разны стук, мастацкая люстравая кераміка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЕ́МА,
паселішча эпохі неаліту, бронзавага і ранняга жал. вякоў каля в. Мікольцы Мядзельскага р-на Мінскай вобл., на берагавым узвышшы р. Скема. Першымі пасяленнямі былі носьбіты нарвенскай культуры (4-е—1-я пал. 3-га тыс. да н.э.), з сярэдзіны 3-га тыс. да н.э. сюды пранікла насельніцтва тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры. У больш позніх напластаваннях сустракаюцца матэрыялы шнуравой керамікі культуры. Да канца бронзавага і пач ранняга жал. веку адносяцца знаходкі штрыхаванай керамікі культуры і мілаградскай культуры. Невял. рыбацкае паселішча існавала тут і ў сярэдневякоўі. Знойдзены рэшткі агнішчаў, паўзямлянак, сляды збудаванняў слупавой канструкцыі, кераміка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСКАЕ,
сядзібны ансамбль 18—19 ст. за 20 км ад Масквы, з 1918 музей-сядзіба. З 1703 належала князям Галіцыным, у 1810—1917 — князям Юсупавым. Пабудавана ў стылі класіцызму. На тэр. Архангельскага палац (1780-я г., арх. дэ Герн, перабудаваны ў 1811—28), у якім захаваліся аддзелка, мэбля, кераміка і інш. вырабы прыгонных майстроў, а таксама карціны (А.Ван Дэйка, Дж.Б.Цьепала, Ф.Бушэ, П.Ратары) і скульптура (Э.М.Фальканэ, І.П.Віталі), парк (18 ст.) з тэрасамі, шматлікімі бюстамі, статуямі і паркавымі збудаваннямі (у т. л.тэатр., 1817—18, з дэкарацыямі П.Ганзага).