АРГАНІЧНАЯ ХІМІЯ
Пачаткам развіцця арганічнай хіміі на Беларусі можна лічыць выданне ў 1804 у Віленскім ун-це падручніка А.Снядэцкага «Тэорыя арганічных істот». Сістэматычныя даследаванні ў гэтай галіне пачаліся з 1924 на кафедры арганічнай хіміі
Даследаванні па хіміі аксіранаў і цыклапрапанаў, пачатыя І.Р.Цішчанкам, працягваюцца пад кіраўніцтвам А.Р.Кулінковіча і Л.С.Станішэўскага. Вывучаны рэакцыі ўзаемадзеяння ацылаксіранаў з нуклеафільнымі рэагентамі па аксіранавым цыкле (А.М.Бубель, П.М.Малашка, Г.І.Полазаў) і па карбанільнай групе (А.Я.Гузікаў, Г.З.Стасевіч, В.М.Сыцін, У.І.Тыворскі). У выніку распрацаваны эфектыўныя метады сінтэзу гетэрацыклічных сістэм на аснове ацылаксіранаў (А.С.Кухараў, А.П.Лугоўскі, В.В.Марцішонак, Р.В.Пшанічны). Вядуцца даследаванні па сінтэтычным выкарыстанні аксіранавых сістэм, рэакцыйнай здольнасці і стэрэахіміі ўзаемадзеяння гетэрацыклічных злучэнняў (Дз.А.Апарын, Дз.М.Баброў, А.М.Званок, Н.М.Кузьмянок, Т.Т.Лахвіч, А.П.Лугоўскі, Л.С.Новікаў, У.І.Тыворскі). Адкрыта новая рэакцыя гідроксіцыклапрапанавання (рэакцыя Кулінковіча), прапанаваны механізм і ўстаноўлены
Мардыкін, А.В.Паўловіч, Т.С.Прытыцкая), у выніку распрацаваны эфектыўныя тэхналогіі атрымання алігапіпірылену і нафтапалімерных смол. Атрыманы шэраг гетэраметалічных вытворных ферацэну, солей ферацынію; даследаваны шляхі іх накіраванага сінтэзу і тэрмічнага раскладання (П.М.Гапонік, А.І.Лесніковіч). Распрацаваны метады сінтэзу шэрагу вадкакрышталічных злучэнняў для электрааптычных устройстваў адлюстравання інфармацыі (У.С.Безбародаў).
Даследаванні механізмаў і кінетыкі арганічных рэакцый, хіміі прыродных злучэнняў, сінтэзу арганічных рэчываў звязаны з імёнамі Ю.А.Альдэкопа, А.А.Ахрэма, І.І.Бардышава, Б.В.Ерафеева, М.С.Казлова, Ф.А.Лахвіча, І.А.Міхайлопулы і
Літ.:
Ахрем А.А., Ковганко Н.В. Стероиды: Экологические функции.
Жабинский В.Н., Лахвич Ф.А., Хрипач В.А. Брассиностероиды.
Kulinkovich O. Chemisty of cyclopropanols // Chemisty Reviews. 2003. Vol. 103;
Королева Е.В., Лахвич Ф.А. Нетипичные трансформации 2-изоксазолинов // Успехи химии. 1997. Т. 66,
Тарасевич В.А., Козлов Н.Г. Восстановительное аминирование кислородсодержаших гетероциклов // Успехи химии. 1999. Т. 68,
Tyvorskii V., Astashko D., Kulinkovich O. A convinient route to 1-(2-oxiranyl)-1,4-diketone // Tetrahedron. 2000. Vol. 60;
Mikhailopulo I. Synthesis of 1-deazaadenozine analogues of (2′—5′) ApApA // Nucleozides Nucleotides. 1996. Vol. 15, №1—3.
Т.Т.Лахвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

