ПУСТАВО́ЙТ Васіль Сцяпанавіч (27.1.1886, с. Таранаўка Зміёўскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 11.10.1972),
расійскі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад.АНСССР (1964), акад. УАСГНІЛ (1956). ДвойчыГерой Сац. Працы (1957, 1963). Скончыў Кубанскі с.-г.ін-т (1926). Да 1930 працаваў у ім, адначасова з 1912 ва Усесаюзным НДІ алейных культур (з 1935 заг. аддзела). Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы сланечніку. Распрацаваў сістэму штогадовага сортааднаўлення сланечніку, вывеў высокаалейныя сарты. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1959.
Тв.:
Избр. труды. М., 1966;
Приемы выращивания семян подсолнечника. Краснодар, 1969 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Яўген Якаўлевіч (24.12.1910, г. Новарасійск, Расія — 6.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, двойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1945), маршал авіяцыі (1961). Засл.ваен. лётчык СССР (1965). Скончыў Ваен. школу лётчыкаў (1932), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1929. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Варонежскім, Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўн.-Каўказскім, Паўд., 4-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: камандзір знішчальнай авіядывізіі, камандуючы авіягрупамі, камандзір знішчальнага авіякорпуса. Зрабіў 216 баявых вылетаў, правёў 81 паветр. бой, збіў 22 самалёты праціўніка. З 1948 на кіруючых пасадах у ППАСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́Ф’Я ВІ́ТАЎТАЎНА (каля 1371—5.7.1453),
вялікая княгіня маскоўская. Дачка вял.кн.ВКЛВітаўта і яго 2-й жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны, жонка (з 1391) маскоўскага вял.кн.Васіля I [1398—1425], Маці Васіля II [1425—62]. Дзякуючы яе шлюбу паміж ВКЛ і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя адносіны. У гады малалецтва Васіля II (н. 1415) і пазней энергічная і смелая С.В. фактычна ўзначальвала маскоўскі ўрад, вяла ўзбр. барацьбу з прэтэндэнтамі на трон Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касавокім. Двойчы (1433, 1446) зняволена паліт. праціўнікамі. Удзельнічала ў абароне Масквы ад татар (1451). Перад смерцю прыняла манаства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЙКА Мікалай Іларыёнавіч (25.3.1923, г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 20.4.1945),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. ДвойчыГерой Сав. Саюза (19.4 і 29.6.1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен.авіяц. школу пілотаў і курсы ўдасканалення начсаставу (1942). У Вял.Айч. вайну з 1943 камандзір экіпажа, звяна, эскадрыллі, штурман штурмавога авіяпалка на Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, вызвалення Данбаса, Крыма, Украіны, Беларусі (летам 1944 наносіў удары па ням.-фаш. войсках на чыг. лініі Орша—Мінск, а таксама ў Мінскім «катле»). Здзейсніў 227 баявых вылетаў. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕ́ВАЛАД ВЯЛІ́КАЕ ГНЯЗДО́ (у хрышчэнні Дзмітрый; 22.10.1154—13.4.1212),
вялікі князь кіеўскі [1173], уладзімірскі [1176—1212]. Сын Юрыя Далгарукага. У 1155—62 князь растоўскі і суздальскі (з братам Міхаілам). У 1162 выгнаны братам Андрэем Багалюбскім і выехаў у Візантыю. Да 1168 вярнуўся на Русь, у 1173 двойчы княжыў у Кіеве. Пасля забойства Андрэя (1174) дапамог брату Міхаілу заняць уладзімірскі прастол, пасля яго смерці (1176) сам стаў вял.кн. уладзімірскім. За шматдзетнасць (8 сыноў, 4 дачкі) атрымаў мянушку Вял. Гняздо. Ваяваў з Чарнігавам, Волжска-Камскай Балгарыяй, полаўцамі і інш., значна пашырыў межы Уладзімірскага княства, трымаў у залежнасці Ноўгарад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксей Фёдаравіч (30.3.1901, в. Лоцманская Каменка, цяпер у складзе г. Днепрапятроўск, Украіна — 1989),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Украіне ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943).
ДвойчыГерой Сав. Саюза (1942, 1944). З вер. 1941—1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 — Валынскага падп. абкомаў КП(б)У, адначасова камандзір Чарнігаўскага, пазней — Чарнігаўска-Валынскага партыз. злучэнняў, якія дзейнічалі на Украіне, Беларусі і ў Расіі. З 1944 на парт. рабоце, у 1957—79 — міністр сац. забеспячэння УССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1537—79. Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (кн. 1—2, 1949), «Апошняя зіма» (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́ЎСКІ Казімір Гаўрылавіч (1791, в. Карытніца Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 8.11.1847),
адзін з вынаходнікаў падводнага карабля. З дваран. З 1824 у С.-Пецярбургу вучыўся ў медыка-хірургічнай акадэміі. Двойчы зняволены за прыналежнасць да рэв.т-ва (1829) і падрыхтоўку паўстання (1839). Памёр у ссылцы ў г. Сарапул (Удмурція). У 1825—29 распрацаваў праект падводнага карабля. Прапанаваў будаваць карабель цыліндрычнай формы з метал. корпусам і рухомым перыскопам. Ідэю Ч. ажыццявіў рас.ген. К.А.Шыльдэр, які першы пабудаваў метал. падводную лодку (1834). Макет падводнага карабля Ч. экспануецца ў Дзярж. музеі Беларусі.
Літ.:
Быховский И.А. Рассказы о русских кораблестроителях. Л., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКВА́ТАР (позналац. aequator ад лац. aequo раблю роўным) геаграфічны, зямны, лінія сячэння зямнога шара плоскасцю, якая праходзіць праз цэнтр Зямлі перпендыкулярна ўяўнай восі яе вярчэння. Э. падзяляе зямны шар на Паўн. і Паўд. паўшар’і. На Пн і на Пд ад Э. адлічваюцца геагр. шыроты (0—90°). Даўж. Э. (паводле Ф.М.Красоўскага) складае 40 075 696 м, даўж. 1° даўгаты па Э. — 111 321,4 м. Э. з’яўляецца лініяй пастаяннага раўнадзенства (адсюль назва). Сонца бывае над Э. у зеніце двойчы за год — у дні вясенняга (20—21 сакавіка) і асенняга (23 верасня) раўнадзенства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАЛСАН (Nicholson) Джэк (н. 22.4.1937, г. Непцьюн, штат Нью-Джэрсі, ЗША),
амерыканскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1956. Зняўся ў фільмах: «Пяць лёгкіх п’ес» (1970), «Апошні нарад» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Кітайскі квартал» (абодва 1974), «Палёт над гняздом зязюлі» (1975, прэмія «Оскар»), «Апошні магнат» (1976), «Ззянне» (1980), «Паштальён заўсёды звоніць двойчы» (1981), «Словы пяшчотнасці» (1983, прэмія «Оскар»), «Гонар сям’і Прыцы» (1985), «Іствікскія ведзьмы» (1987), «Бэтмэн» (1989), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Воўк» (1994), «Марс атакуе!» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Абяцанне» (2001) і інш. З 1971 выступае як рэжысёр і прадзюсер. Сааўтар шэрагу кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАН (Van),
горад на У Турцыі, каля воз. Ван. Адм. ц. іля Ван. Каля 150 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя. Харчовая, цэм.прам-сць.
Узнік у 1-м тыс. да н.э. Да 6 ст. да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да 1 ст. да н.э. значны горад Стараж. Арменіі. У 364 разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У 10 ст. ў складзе Васпураканскага царства. З 1022 пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У 2-й пал. 14 ст.двойчы разбураны войскамі Цімура. З 17 ст. пад уладай Турцыі. У 1-ю сусв. вайну 1914—18 арм. насельніцтва Вана выселена і знішчана тур. ўладамі.