ускраіннае мора Ціхага ак., каля зах. берагоў Антарктыды, паміж 100° і 123°зах. д.Пл. 98 тыс.км². Найб.глыб. 585 м. Сярэднегадавая т-ра вады ніжэй 0 °C. Круглы год укрыта лёдам. Водзяцца марскія леапарды, кіты, пінгвіны, цюлень Роса, цюлень Уэдэла; з птушак — буравеснікі, альбатросы і інш. Названа ў гонар Р.Амундсена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКХАНА́ЛІІ,
у Старажытным Рыме святкаванні, містэрыі ў гонарДыяніса (Вакха). Першапачаткова да ўдзелу ў вакханаліях дапускаліся толькі жанчыны, пазней і мужчыны. З 2 ст. да н.э. набылі характар оргій. У 186 да н.э. на вакханаліі сенацкім указам накладзены абмежаванні. У пераносным сэнсе вакханаліі — дзікі разгул, оргія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс.км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым.Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕ ВО́СТРАЎ,
нізінны востраў у паўн.ч. Карскага м., тэр. Расіі. Пл. 288 км². Выш. да 22 м. Складзены з марскіх пяскоў і глін. Расліннасць арктычнай тундры. Адкрыты ў 1930 экспедыцыяй на параходзе «Георгій Сядоў» і названы ў гонар У.Ю.Візе, які ў 1924 тэарэтычна абгрунтаваў існаванне гэтага вострава. Палярная станцыя (з 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛКА́Н,
у рымскай міфалогіі бог разбуральнага і ачышчальнага полымя (адсюль звычай спальваць у яго гонар зброю пераможанага ворага). Вулкан меў свайго жраца — фламіна і свята Вулканалій (адзначалася 23 жн.). Пазней шанавалі як бога, што абараняў ад пажараў. Разам з Вулканам услаўлялі багіню Маю, якой 1 мая фламін прыносіў ахвяру. Адпавядае грэч.Гефесту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́ГРАФА ЗАЛІ́Ў (Geographe Bay),
заліў у Індыйскім ак., каля паўд.-зах. берага Аўстраліі. Даўж. каля 65 км. Глыб. да 27 м. Упадае р. Васа. Прыбярэжная прастора занята водмелямі і рыфамі. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Парты Банберы і Баселтан. Адкрыты ў 1801 і названы ў гонар карабля франц. экспедыцыі Н.Бадэна «Географ».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА МГГ,
паніжэнне ледавіковай паверхні ва Усх. Антарктыдзе, паміж плато Савецкім і зал. Прудс. Даўж. каля 1000 км, шыр. амаль 600 км. Паступова павышаецца ад м. Садружнасці да Полюса адноснай недаступнасці да выш. 2500—2800 м. На Пн частка даліны ўтворана Ламберта ледавіком. Названа ў гонарМіжнар.геафіз. года (МГГ, 1957—58).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФІРА́МБ (грэч. dithyrambos),
першапачаткова харавая культавая песня ў Стараж. Грэцыі ў гонар бога Дыяніса (Вакха), пазней — літ. форма, блізкая да оды ці гімна. У новай еўрап. л-ры мае пераймальны характар («Дыфірамб Пегасу» А.Сумарокава). У стараж.-бел. л-ры блізкія да Д. панегірыкі. У пераносным сэнсе Д. — перабольшаная пахвала, захапленне ўслаўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРЫ́ ПУНКТ,
тэмпература фазавага пераходу, звязаная са скачкападобнымі зменамі сіметрыі магн. або эл. уласцівасцей рэчыва. Пры т-рах, больш высокіх за К.п., ферамагнетыкі і сегнетаэлектрыкі страчваюць свае спецыфічныя ўласцівасці і пераўтвараюцца ў парамагнетыкі і звычайныя дыэлектрыкі адпаведна (К.п. у антыферамагнетыкаў наз.Нееля пунктам). Названы ў гонар П.Кюры, які вывучаў такі пераход у ферамагнетыках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІНА ГАРА́,
найбольш высокая горная вяршыня в-ва Сахалін, у паўн.ч. Усходне-Сахалінскіх гор, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выш. 1609 м. Складзена з метамарфічных парод. Схілы пад тайгой, прыграбянёвыя часткі пад кедравым сланікам. Названа ў гонаррус. геолага і географа І.А.Лапаціна, даследчыка Сібіры, Д. Усходу і в-ва Сахалін.