вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вял. ў групе Саламонавых астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа-Новая Гвінея. Пл. 10 тыс.км². Выш. да 3123 м (вулкан Балбі). Вільготныя трапічныя лясы. Радовішчы медзі (адно з буйнейшых у свеце) і волава. Здабыча золата. Лесанарыхтоўкі. Вырошчванне какосавай пальмы, бананаў. Гал. горад — Кіета. Названы ў гонар франц. мараплаўца Я.А.Бугенвіля.